Водгукі на вершы беларускіх паэтаў

Водгук на раман Івана Мележа "Людзі на балоце". Карціны жыцця беларускай вескі. Галерэя характараў

Ноя/10

04

Яшчэ не ацэнена

З першых старонак рамана "Людзі на балоце” чытача захопліваюць праўдзівыя сцэны жыцця глухой палескай вескі Курані. Сярэдзіна 20-х гг. У свеце адбыліся вялікія перамены. Рабочыя і сяляне ўзялі ўладу ў свае рукі. Ленін распрацаваў кааперытыўны план перабудовы вёскі. Пісьменнік сцвярджае гістарычную заканамернасць перабудовы вескі.
Ахоп жыццевага матэріалу ў творы вельмі шырокі. Пісьменнік паказвае спрадвечнае ў побыте куранеўцаў і новае. Жыцце, праца, быт, будні, святы куранеўцаў у рамане намаляваны ўсебакова, з лыбокім веданнем усіх дэталей і падрабязнасцей.
Раман пачынаецца малюнкам працоўнай чэрвеньскай раніцы. Звычайны для куранеўцаў клопаты і нялегкі час. Ціхія ранішнія дымочкі, цырканне малака ў даенкі, пошчак малаткоў, якімі адбіваюць косы, плач санлівага дзіцяці — усе гэта звычайны для куранеўцаў побыт. З рамана даведваемся, як куранеўцы косяць і жнут, як малацяць і сеюць, як святкуюць каляды і ловяць рыбу, як гуляюць вяселле.
На спосаб жыцця куранеўцаў наклала свой след прырода. З усіх бакоў вёску абступаюць балоты, вечна мокрыя лясы. Людзі жывуць, як на востраве. Нават зімою сюды нялегка дабрацца. Доўгімі асеннімі начамі людзі туляцца да цеплых чараноў. Здаецца ў такі час вымірае ўвесь свет. Зімою да хат, укутаных снегам, падыходзілі ваўкі і будзілі цішыню нудным выццем. У творы дакладна намаляваны час. Бедная частка вёскі дужыцца на неўрадлівых палосках зямлі. Поле скупа плаціць за нялегкую працу. Лепшыя землі — у кулака Халімона Глушака. Кулак думае, як павялічыць свае багацце, нажытае праўдамі і няпраўдамі.
Час быў іншым і адметным. Новае насенне, кінутае Савецкай уладай у беларускую веску, зарунела ў Куранях. Усе больш Куранеўцы гавораць пра перадзел зямлі. Павевы новага жыцця асабліва пачынаюць адчувац ца ў Куранях, калі вяртаецца са службы ў арміі Міканор Дамецік. Ён гутуе вакол сабе некаторых аднавяскоўцаў, узначальвае перадзел зямлі.
Важнай падзеяй для Куранеў робіцца пабудова грэблі цераз балота. Нялегка было пераадоліць недавер, тугадумства, спрадвечную сялянскую хітрасць. Грэбля ператвараецца ў сімвал далучэння куранеўцаў да вялікага свету.
Усё ў рамане суаднесена са светам чалавечых характараў, пададзена ў непарыўных сувязях з часам, сацыяльнымі пераўтварэннямі, прыродай, бытам. А на перадзе герояу чакаюць яшчэ больш складаныя жыццевыя дарогі.
У рамане адлюстраваны першыя гады савецкай улады на Палессі. Сяляне працуюць на сваіх вузкіх палосках, працуюць цярпяліва, упарта, але неўрадімая зямля не можа забяспечыць самых сціплых патрэб. Веска, адорваная ад свету непралазнымі балотамі, жыве старымі забабонамі. На вячорках дзяучата сур'езна расказваюць пра ведьмакоў і большасць гэтаму верыць.
Міканор пасля некалькіх гадоў вайсковай службы вяртаецца ў родную веску, каб дапамагчы вяскоўцам наладзіць новае жыцце. Аднак яго ўражвае беднасць, галеча роднай вескі. У вяскоўскім побыце атсутнічае элементарная гігіена. Сяляне прывыклі да бруду і не заўважаюць яго. Міканор спрабуе сказаць пра гэта маці, але яна адказала яму, што так ва ўсіх, што яму толькі здаецца. Абураюць Міканора не толькі бруд, але і п'янкі, якія атупляюць чалавека, выклікаюць жорсткія, ледзь не да смерці, бойкі.
Вёска ў другой частцы рамана добра выяулена праз масавыя сцены. Адарваныя ад усяго свету непралазнымі балотамі, яны не страцілі цікавасці да свету. ім хочыцца даведацца, як жывуць людзі пад Мінскам, якая там зіма, яія краявіды. Выклікае захапленне спрадвеку ўласцівае сялянам пачуцце гасціннасці і павагі да чалавека.
Хоня прызнаецца, што раней не наведвала Міканора, бо былі ўпэўнены — няма чым асабліва частаваць гасцей, як вымагае таго звычай. Дамеціха напамінае Міканору, што негоже ісці на вечар, пакінуўшы ў хаце гасцей. Разам з тым куранеўцы вызначаюцца коснасцю, калі размова заходзіць пра іх асабістае жыцце.
Дружнае пярэчанне выклікае думка асушыць балота. Але найбольш моцна гучыць выказванне, што няма такой сілы, якая б магла саарганізаваць усе сяло на агульную справу. Пры будоўлі грэблі мы заўважаем змены, якія адбыліся ў свядомасці сялян. Гэта іх першая калектыўная праца на карысць усіх. Яна захапляе сялян. Вяскоўцы пераконваюца, што дружна, грамадой можна адолець тое, што, здавалася раней, было непадсілу.