Беларуская літаратура другой паловы XVII - пачатку XVIII ст.
Беларуская літаратура ў другой палове XVII— XVIII ст. развіваецца ў даволі складаных сацыяльна-палітычных і нацыянальна-рэлігійных умовах: з афіцыйнага ўжытку выцясняецца беларуская мова, закрываюцца амаль усе брацкія друкарні, свядома знішчаюцца дасягненні часоў Рэнесансу і Рэфармацыі. Літаратура пачынае развівацца ў рэчышчы барока (італ. Bаrоссо — вычварны, дзіўны). Гэты стыль вызначаўся складанасцю выяўленчых сродкаў, спалучэннем розных традыцый і тэндэнцый, пышнай дэкаратыўнасцю, метафарычным і алегарычным выражэннем сэнсу, імквеннем паўплываць на пачуцці, здзівіць чытача (гледача). У Беларусі найбольш поўна асноўныя рысы барока выявіліся ў рэлігій ва філасофскай паэзіі і драматургіі.
Станаўленне беларускай паэзіі
Карані беларускай паэзіі лёгка знайсці ў вуснай народнай творчасці: замовах, баладах, песвях, прыказках, прымаўках і інш. Вершаваныя элементы сустракаюцца ў помніках літаратуры ўсходнеславянскага перыяду (XI—XIII ст.). Пачатак жа кніжнай (ці пісьмовай) паэзіі быў пакладзены Ф. Скарынам. Найбольш папулярнымі жанрамі кніжнай паэзіі тады былі эпіграмы (рытмічныя ўсхваленні розным мецэнатам), элегіі, духоўныя і сатырычныя вершы. Здабыткі квіжнай паэзіі памнажалі Мікола Гусоўскі, Андрэй Рымша (заснавальнік панегірычнага жанру), Ян Казімір Пашкевіч, Сімяон Полацкі (іх вершы мелі пераважна сілабічную структуру).
Дыскусіі
2 года 33 недели назад
3 года 26 недель назад
3 года 32 недели назад
3 года 32 недели назад
3 года 42 недели назад
4 года 32 недели назад
4 года 33 недели назад
4 года 34 недели назад
5 лет 22 недели назад
5 лет 25 недель назад