Водгукі на вершы беларускіх паэтаў

Водгук на п'есу Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча "Ідылія"

Ноя/10

04

Сярэдняя: 3 (2 галасоў)

На долю п'есы В. Дуніна-Марцінкевіча "ідылія" (другая назва — "Сялянка") выпаў шчаслівы лёс. Напісаная ў 1846 г., яна і ў нашы дні з поспехам ставіцца на сцэнах многіх тэатраў, карыстаецца папулярнасцю ў гледачоў. Сам аўтар, які быў душою аматарскага калектыву і ўдзельнічаў у многіх яго пастаноўках, з сімпатыяй адносіўся да герояў "ідыліі". Менавіта ў гэтым спектаклі ён бліскуча выконваў ролю селяніна Навума — самабытнага, яркага і таленавітага чалавека, захавальніка духоўных традыцый. Гэта роля прынесла В. Дуніну-Марцінкевічу вядомасць і папулярнасць і як акцёру, і як пісьменніку. Пазней імя і прозвішча любімага вобраза сталі літаратурным псеўданімам аўтара. У аснове сюжэта п'есы — актуальная для таго часу праблема ўзаемаадносін селяніна і пана. Падзеі адбываюцца ў маёнтку Кароля Лятальскага — легкадумнага маладога пана, які большую частку часу праводзіць у забавах, прыемных вандроўках, "лётаючы" па свеце. Вярнуўшыся з Францыі ў свой спадчынны маёнтак, Лятальскі з жахам думае аб тым, як можна жыць у гэтым нецывілізаваным краі сярод мужыкоў. У хуткім часе ён сустрэўся з "прыгоннай сялянкай" Юліяй і закахаўся ў яе. Пад уплывам сустрэч з Юліяй і яе бацькам герой п'есы па-іншаму пачынае глядзець на прыгонных сялян, лічачы, што ў іх добрыя сэрцы і што яны здольныя на высокія пачуцці і высакародныя ўчынкі. Лятальскі прапануе дзяўчыне руку і сэрца, клянецца быць клапатлівым бацькам для сялян. "Хачу іх любіць, і каб яны мяне любілі...", — усклікае ён. У канцы п'есы высвятляецца, што Юлія — пераапранутая паненка, якая сваімі дзеяннямі вырашыла змяніць погляды Лятальскага на сялян і свой край. П'еса заканчваецца сцэнай заручын маладых людзей. В. Дунін-Марцінкевіч, такім чынам, паказвае перараджэнне памешчыка-франкамана ў гуманнага, добразычлівага пана, які ўжо не прагне паездкі за мяжу, а хоча жыць на ўлонні прыроды сярод сялян. На фоне любоўнай ідыліі Лятальскага і Юліі В. Дунін-Марцінкевіч змог разгарнуць шырокую карціну жыцця ў прыгоннай вёсцы, стварыць каларытныя, самабытныя і праўдзівыя характары прадстаўнікоў народа. Сапраўдным героем твора стаў Навум Прыгаворка — чалавек разумны, кемлівы, дасціпны. Ён выразна ўсведамляе сваё паднявольнае становішча, але пры гэтым ведае сабе цану і не губляе пачуцця ўласнай годнасці. У творы шырока выкарыстоўваюцца народныя песні, прыказкі, прымаўкі і фразеалагізмы: Да бога высока, да пана далёка. Ад ліха — ціха, а дабра не чуваць. Цягаў воўк, пацяглі воўка. Ранняя птушка крылкі цярэбіць, а позняя — вочы працірае. Абяцанка цацанка, а дурному радасць. Хто каго любіць, той таго чубіць. і сцены маюць вушы. Што напішаш пярцом, то не вырубіш тапарцом. Пій, ды розуму не прапій. Укладзеныя ў вусны Навума, гэтыя выслоўі не толькі вызначаюць сцісласць, лаканічнасць, вобразнасць і каларытнасць сялянскай мовы, але і набываюць сацыяльнае гучанне: простаму чалавеку цяжка жывецца, яго многія крыўдзяць; піць гарэлку трэба з розумам; грошы ў жыцці адыгрываюць не апошнюю ролю і інш. Вобразам Навума аўтар адстойваў права на паказ у літаратуры ў якасці галоўнага героя селяніна і тым самым змагаўся за дэмакратычную, народную літаратурў. У п'есе "ідылія", якая спалучае ў сабе рэалістычныя і ідэалістычныя рысы, па-майстэрску дасканала вымалеваны вобразы сялян і паноў. Распрацоўка вобразаў сялян (яны, у адрозненне ад паноў, размаўляюць па-беларуску) шмат у чым прадвызначыла далейшае паглыбленне пісьменніка ў беларускі матэрыял.

не поняла. что серьёзно

не поняла. что серьёзно сялянка и идылия - это одна и та же пьесса ?

Да

Гэта дзве назвы адной камедыі