Водгукі на вершы беларускіх паэтаў

Водгук на раман Івана Мележа "Людзі на балоце". Сацыяльна-псіхалагічны партрэт Васіля Дзятла

Ноя/10

04

Яшчэ не ацэнена

1. Знешні выгляд.
2. Асноўныя рысы характару:
· шчырасць, адкрытасць у адносінах да Ганны, маці;
· цвёрдасць, цярплівасць, стойкасць;
· працавітасць (любоў да штодзённай сур'ёзнай працы перадалася Васілю ад бацькоў і дзядоў: у працы змалку загартоўваліся людзі);
· недаверлівасць, замкнутасць (ён не мог верыць, што хтосьці будзе дбаць пра яго выгаду: вопыт сведчыў адваротнае);
· упартасць (надзея была толькі на самога сябе: гэтым ён мог захаваць сваю незалежнасць);
· сквапнасць (пашкадаваў Грыбку, у якога захварэла дзіця, лыжку мёду);
3. Адносіны да зямлі (зямля для Васіля — яго жыццё, радасці і гора, светлая мара і горкі пакут. Зямля — ён сам. Ён ідзе да свайго поля, як "на сустрэчу з каханай").
4. Паядынкі за зямлю з Карчом ("Людзі на болоце") і старшынёй калгаса Міканорам ("Подых навальніцы"), вынікі гэтых паядынкаў.
5. Спалучённе ў характары Васіля працаўніка і ўласнміка (вялікай любові да зямлі, перададзенай дзядамі і бацькамі, перш за ўсё не асуджэнне Васіля-адасобніка, уласніка, а захапленне яго вялікай прагай да зямлі, яе паэтычнае адухаўленне. Уласніцкі пачатак развіты менш, чым працавітасць, любоў да зямлі).
6. Як Васіль уяуляе асабістае шчасце? (Шчасце, на думку Васіля, немагчыма без зямлі і багацця. Ён хоча быць багатым, жыць у дастатку, і ў гэтым нічога дзіўнага няма. Але шлях, які выбірае Васіль, не вядзе да жаданай мэты, не прыносіць шчасця. З-за зямлі ён ахвяруе каханнем: выбірае не Ганну, а ўласную гаспадарку, пасаг Мані, вырашаючы тым самым свой лёс).
7. Васіль і Ганна (учынкі Ганны бескарыслівыя, пазбаўленыя разліку. Трапяткое, чыстае і пяшчотнае яе каханне да Васіля. Непакорлівая і рашучая, яна ў пэўны момант губляе цвёрдасць і падпарадкоўваецца волі бацькоў, даўняй традыцыі "сцерпіцца-злюбіцца". У адрозненне ад Васіля Ганна здольна дзеля ўласнага шчасця на рашучыя ўчынкі, гатова ахвяраваць сабой дзеля чагосці больш важнага).
8. Жыццевая аснова Васіля ("жыцце — не вясёлае, бесклапотнае свята, а найбольш доўгі і клопатны будзень". Васіль амаль не выходзіць за межы сваёй сядзібы і ўласнага поля).
9. Адносіны да перамен, гістарычных пераўтварэнняу (старое і новае, змрочнае і светлае, злое і добрае перапляліся ў душы Васіля асабліва моцна і трагічна. Васіль цалкам знаходзіцца ва ўладзе мужыцкай мудрасці і верыць ва ўсталяваны парадак, у вечныя законы жыцця. Усведамленне неабходнасці змен даецца яму няпроста, ен з цяжкасцю ўступае націску новага, незразумелага...).
Жыцце Васіля Дзятла (В. Д.) паказана пісьменнікам ва ўсей складанасці і супярэчлівасці, што вынікае як з асаблівас ці яго характару, так і сацыяльна-палітычных абставін. Малюючы вобраз В. Д., аўтар псіхалагічна праўдзіва выяуляе дваістасць яго натуры як працаўніка і ўласні ка. У душы героя шмат цеплыні, шчырасці, мяккасці, такі ен у сям'і, у адносінах да маці, да Ганны, якую пакахаў на ўсе жыцце, такі ў працы. Асабліва прываблівае ў В. Д. працавітасць. У сцэнах касьбы, пілавання дроў, малацьбы Мележ выяуляе духоўную моц і маральнае хараство. Жыцце В. Д. прайшло на ўлонні прыроды. Юнак чуйна адклікаецца на яе праявы. Ен не раз праводзіць паралель паміж сваім настроем і прыродай. У той час, як ен стаў гаспадаром, прыйшло каханне, якое прынесла яму многа радасці. Як моцна кахаў ен дзяучыну (Ганну), калі пасля цэлага дня працы змораны бег на спатканне, прастойваў да світання, праз гадзіну падымаўся і зноў спяшаўся ў поле.
Ва ўзаемоадносінах з аднавяскоўцамі выяуляецца перш за ўсе недавер'е да людзей, імкненне стаяць у поравень з "гаспадарамі". В. Д. у кожным выпадку стараецца пастаяць за сябе, асабліва калі адбываецца перадзел зямлі: ен спрабуе самавольна захапіць кавалак Глушакоўскай зямлі. Калі ў весцы пачаў стварацца калгас, ен упарта сапраціўляецца. Улада зямлtq, прыватнасць уласнасці не дазваляе В. Д. зразумець, што адбываецца ў жыцці. У гэтым па сутнасці прычына яго драмы асабістага характару. У яго склалася свае ўяуленне пра шчасце. аўтарытэт новага, на яго думку, грунтуецца на матэріальнам дабрабыце — гэта яго палітыка.
Хоць В. і ажаніўся, але сэрца яго па-ранейшаму належыць Ганне. Ганна неадступна была ў яго ду мках. Ен імкнецца знайсці душэўную раўнавагу, але не можа гэтага зрабіць і стараецца апраўдацца, мабыць такі век, што не можна ўсім паступіцца. У В. забралі лепшы кавалак зямлі ў калгас. Аддае ен яе з боем, спрабуючы даказаць свае права на зямлю. Страта лепшага кавалка зямлі крыху астудзіла ў В. скованнасць, вярнула разважлівасць, яго апакоўваюць думкі пра Ганну. Ен нават паракае сабе за чэрствасць і абыякавасць: "Кінуў адну ў бядзе, усе за гэтай зямлі". Ганна нібы клікала яго, і зноў здавалася, вось-вось В. разарве ўсе, што абхватвала яго, але ў душы В. яшчэ моцная другая страсць — уласная зямля. Для яго страціць Ганну не азначае страціць усе на свеце, таму і вагаецца Васіль, не ведаючы, як прымірыць у сваей душы гэтыя два моцныя пачуцці.
Характар В. Д. пададзены ў творы псіхалагічна глыбока, праўдзіва. Ен пэўны сыцыяльны тып пераломнага перыяду вескі. Бездумоўна, мы не заўважаем крутых пераломаў у жыцці юнака, але ен мяняецца марудна, бо не так проста было адмовіцца ад таго, што здавалася вечным, надзейным. Замарудкаваўся працэс росту В. панурасцю, замкненасцю, аднак лінія характару В. у творы намечана. Расце ў хлопца цікавасць да грамадскіх праблем, з'яуляецца перакананасць, што за свае шчасце трэба змагацца. Знікае нявольніцкая пакаронасць лесу.