Аналіз сучаснай беларускай паэзіі. Тэма Вялікай Айчынна вайны
Тэма Вялікай Айчыйнай вайны, да якой звяртаюцца пісьменнікі як старэйшага, так і малодшага пакаленняу, стала вызначальнай для сучаснай беларускай літаратуры.
Ад імя пакалення, чые юнацтва прыпала на гады ваенных выпрабаванняу, піша Аркадзь Марціновіч. Убачанае і перажытае на вайне паслужыла яму матэрыялам для раманаў "Не шукай слядоў сваіх", "Груша на Голым Полі", аповесці "Няхай ідзе дождж". Храналагічныя рамкі рамана "Груша на Голым Полі” (1986) невялікія – вясна і восень 1942г. Галоўны герой — беларускі юнак ігнат Валока. Скончыўшы ваеннае вучылішча ён становіцца камандзірам роты супрацьтанкавых ружжаў. Часць дзе ён пачынае новую службу, рыхтуецца на фронт. А потым — перадавая, баі, удачы і няудачы, горыч страт, успаміны пра родную вёску і яе людзей. Паступова прыходзіць воінская сталасць, якая не дазваляе герою рамана думаць толькі пра сябе. Валока клапоціцца пра сяброў, думае пра свой пачэсны абавязак перад Радзімай, у імя вызвалення якой гіне ў цяжкім 1942 годзе. Заключны раздел рамана — першы пасляваенны год. Наладжваецца мірнае жыцце ўжо без прыгажуні-грушы, якая засохла на голым полі. ігнатаў бацька, у якога загінулі два сыны і два зяці, ставіць на папялішчы новую хату. Жыцце, на думку аўтара, нягледзячы на страты і згубы, нельга спыніць, яно прадаўжаецца.
Тэма Вялікай Айчыйнай вайны выразна раскрылася ў дылогіі Алеся Адамовіча "Партызаны” (раманы "Вайна пад стрэхамі” і "Сыны ідуць у бой"). У "Хатынскай аповесці” (1972) А.Адамовіч расказвае пра пасляваенны час. Едучы ў Хатынь героі твора ўспамінаюць ваенныя гады, кожны прыгадвае сваю ўласную Хатынь. Жудасным расказам пра людзей, якія ператварыліся ў катаў, здраднікаў, з'яуляецца аповесць А.Адамовіча "Карнікі” (1979).
Пачатку вайны і перыяду разгортвання партызанскага руху на Беларусі прысвечаны раманы івана Навуменкі "Сасна пры дарозе", "Вецер у соснах", "Сорак трэці". Дзеянне ў іх разгортваецца ў мястэчку Бацькавічы і ў навакольных вёсках. аўтар паказвае, праз якія цяжкія, пакутлівыя выпрабаванні прайшлі Сцяпан Птах, Кардаш, Хадоська, Нічыпар, Гулік, Вадэйка, якія становяцца актыўнымі барацьбітамі супраць ворага ў партызанскіх атрадах. Нямала радкоў прысвечана маладым падпольшчыкам Міцю Птаху, Шуру Гаранку, івану Лобіку. Пісьменнік ускрывае прычыны духоўнага падзення, здрады такіх тыпаў, як Забела, Дзеніскевіч, Спаткай, Басняк. Завяршаецца трылогія сімвалічнай сцэнай — Міця вяртаецца да сасны пры дарозе, якая ўвасабляе бессмяротнасць жыцця.
СШ №1 г. Каменец ЗАНЯТО
занято