Водгукі на вершы беларускіх паэтаў

Водгук на паэму Міколы Гусоўскага "Песня пра зубра". Вобраз князя Вітаўта

Ноя/10

04

Яшчэ не ацэнена

Век залатым той названы па простай прычыне: дзяржаўца Перад багаццем і шчасцем зямным пастаянна
Ставіў багацце духоўнае — злата дзяржавы.
М. Гусоўскі
У творчай спадчыне нашага славутага зем-ляка Міколы Гусоўскага асобае месца займае паэма «Песня пра зубра». Гэты твор, дзякую-чы таленту і багатаму жыццёваму вопыту па-эта, стаў песняй яго сэрца, гімнам Бацькаў-шчыне, кнігай жыцця зямлі нашай роднай.
У паэме раскрываюцца вобразы двух улада-роў Вялікага княства Літоўскага — Жыгімон-та і Вітаўта. Аднак найболып цікавым і пры-ваблівым*з'яўляецца вобраз князя Вітаўта. Вітаўт выступае ў паэме як дзяржаўны муж, кіраўнік, настаўнік, усебакова развітая асоба.
Княжанне Вітаўта — гэта час гераічных спа-борніцтваў, дзе кожны меў права і вялікія маг-чымасці для здзяйснення подзвігаў і сцвяр-джэння сваёй годнасці. Самым вялікім багаццем уладар лічыў «багацце духоўнае — злата дзяр-жавы». У часы княжання Вітаўта дзяржава дасягнула небывалага росквіту і ўздыму, мела дыпламатычныя сувязі з усімі заходнееўра-пейскімі краінамі. 3 князем Вітаўтам стара-ліся жыць у міры і згодзе многія суседзі. і яны не столькі баяліся яго, колькі паважалі за адвагу, мудрасць, справядлівасць:
Княжанне Вітаўта лічаць усе летапісцы
Росквітпам княстпва Літпоўскага, нашага краю,
і называюць той век залатым.
Вітаўт паказаны ў паэме таксама і ў паўсядзённым жыцці. Ён высакародны, справядлі] вы, чулы чалавек. У адносінах да злачынцаў хабарнікаў — жорсткі і патрабавальны. КнязІ па заслугах шчодра адорваў мужных воінаў-зма-І гароў, але сурова і справядліва караў баязліў| цаў, клятваадступнікаў, ілжывых сведак:
Строга і сурова караў звычкі дурных
людзей. Ён справядлівасць любіў, шанаваў яе
нормы святыя,
Не дазваляў, каб махляр дзесьці абходзіў
закон... Жорстка ўладар катаваў ілжывых
падкупленых сведкаў, 3 тым, каб ніхто надалей суддзям
хлусіць не пасмеў.
3 мэтай падрыхтоўкі сваіх воінаў да барацьбы з ворагам Вітаўт часта наладжваў у пушчы паляванні, якія лічыліся своеасаблівай шко-| лай вайсковага выхавання. Падчас паляванн: воіны вучыліся валодаць кап'ём, рагацінай, лукам. У гэтых дзікіх аблавах на звяроў выпрабоўваўся характар воіна, загартоўваўся яго баявы дух. Галоўнымі якасцямі воіна, на думкі Вітаўта, павінны быць смеласць, адвага, баявое майстэрства.
У вобразе Вітаўта Мікола Гусоўскі паказвае ідэальнага кіраўніка, палітыка і грамадскап дзеяча. У яго вобразе паэт хацеў уславіць свабодную, мужную і адважную асобу, уславіі людзей, шчыра адданых сваёй Бацькаўшчыне.