Водгук на паэму Якуба Коласа "Новая зямля"
Паэма Я. Коласа «Новая зямля» — вяршыня паэтычнага майстэрства песняра. Працаваў над ёй аўтар больш за дванаццаць гадоў: паэма была пачата ў 1910 г., а апошні раздзел — трагічная развязка — напісаны ў 1923 г. За гэты перыяд адбыліся значныя змены ў жыцці грамадства, і таму паглыбляецца творчая задума аўтара: з аповесці аб жыцці адной лесніковай сям'і паэма перарастае ў вялікі твор аб жыцці ўсяго беларускага сялянства (яго беззямеллі, збядненні, пошуках кавалка хлеба на панскай службе, яго палітычным абуджэнні і ўсведамленні сваёй чалавечай годнасці). Праблемы зямлі і волі з'яўляюцца галоўнымі ў паэме.
У сваёй аснове паэма «Новая зямля» аўтабіяграфічная. Многія героі маюць прататыпаў: Міхал — бацька паэта, Ганна — маці, Антось — дзядзька. Паэма не абмежавалася аўтабіяграфічным матэрыялам. Напісаная паэтам-селянінам, яна ўвабрала ў сябе ўсю мудрасць народа, яго думы і імкненні.
Галоўны герой паэмы — Міхал, які ўвасобіў у сабе спрадвечную мару ўсяго беларускага сялянства аб зямлі і волі. Паплечнікам у спраўджанні мары лесніка з'яўляецца Антось. У вобразе Антося паэт раскрыў здольнасць, працавітасць простага чалавека, сілу яго любові да роднай зямлі. На плячах Антося — майстра на ўсе рукі — ляжыць увесь клопат па гаспадарцы. Ён «рабіў за двух, на сваім карку цягнуў ярэмца хлебароба», усе свае сілы аддаваў сям'і брата. Антось, добра разбіраючыся ва ўсіх жыццёвых абставінах, разлічваў, як і Міхал, вызваліцца з «няволі цяжкай, з паланення» шляхам набыцця ўласнай зямлі.
У «Новай зямлі» нямала лірычных адступленняў, у якіх аўтар разважае аб вечных жыццёвых дарогах чалавека, яго прызначэнні на зямлі, жыцці і смерці. Мяккім сумам авеяны зварот паэта да дзён свайго маленства і юнацтва. Глыбокай сардэчнасцю прасякнуты словы да свайго лепшага сябра Я. Купалы. Асаблівай сілай пачуцця вызначаюцца лірычныя адступленні, звернутыя да роднага краю:
Мой родны кут, як ты мпе мілы!..
Забыць цябе не маю сілы!
Нс раэ, утомлсны дарогай.
Жыццём вясны мае убогай,
К табе я ў думках залятаю
I там душою спачываю.
У паэме паказаны ранняя беларуская вясна, летняя спёка, першыя дні восені, калі з палёў звезены хлеб, скошаны лугі, калі ў чырвань апрануты лес, а ў паветры носяцца ніці белай павуціны. Чытаючы паэму, мы можам уявіць усход сонца і летнюю раніцу, пачуць бусліны клёкат і спеў жаўрука, пабываць на квітнеючым лузе і пясчаным беразе. «Прырода... з людзьмі жыве супольна, згодна», — падкрэслівае гэту думку Я. Колас. Яна з'яўляецца неад'емнай часткай жыцця чалавека, сугучная з яго пачуццямі і перажываннямі. У лірычных адступленнях раскрываецца і вобраз паэта, адданага сына народа, які верыць, што «дарожанькі людскія, пуцінкі вузкія, крывыя» злучацца ў адзін прасторны шлях.
«Новая зямля» — энцыклапедыя жыцця беларускага сялянства ў дарэвалюцыйны час
Энцыклапедыяй называюць навуковае даведачнае выданне ў выглядзе слоўніка, дзе звычайна даюцца асноўныя ззесткі па ўсіх або па асобных галінах ведаў. «Новую зямлю» Я. Коласа справядліва называюць энцыклапеДыяй жыцця беларускага сялянства канца XIX — пачатку XX ст. I невыпадкова. Паэма — вялікі эпічны твор аб гістарычным лёсе беларускага сялянства і пошуках ім шляхоў да светлай будучыні. Паэт расказвае аб усім, чым багата і цікава жыццё сялян: аб клопатах і занятках дарослых, аб забаўках дзяцей і іх вучобе, аб святочных днях і буднях, ясных летніх днях і ціхіх зімовых вечарах, калі дарослыя пры дзецях «пачнуць казаць свае ўспамінкі, вясці размовы пра старынкі». Успомнім, напрыклад, раздзелы «Раніца ў нядзельку», «Падгляд пчол», дзе аўтар па-майстэрску апісвае святочную раніцу працоўнага селяніна і снеданне сям'і Міхала. Яда ў сялянскай хаце — цэлы абрад са строга ўстаноўленымі правіламі і парадкам. За сталом збіраліся абавязкова ўсе члены сям'і:
Чатыры хлопцы, тры дзяўчаці
Ды бацька з дзядэькам, трэцця маці...
Кожны меў сваё пастаяннае месца. На покуць звычайна саджалі пачэснага госця. Малыя дзеці, якія яшчэ не ведалі парадку, елі асобна. Там Юзік «пальцам поркаў страву і верашчакай мазаў лаву, а сёстры дужа сердавалі і за лаб Юзіка цягалі». За сталом жа, дзе сядзелі дарослыя, панавала цішыня і парадак, адчувалася павага да ўсяго таго, што знаходзілася на стале, як да здабытага цяжкай працай.
Добра ведаючы дзіцячую псіхалогію, Я. Колас стварае непаўторныя і незабыўныя карціны жыцця сялянскіх дзяцей. Ён апісвае, як дзеці пачынаюць знаёміцца з навакольным светам, якую ролю ў іх жыцці адыгрывалі народныя звычаі і павер'і, што для малых значылі начныя страхі, здані, дзяды, мерцвякі і інш. Нямала радкоў прысвечана апісанню навучання дзяцей кніжнай мудрасці. Расказваючы пра «дарэктара» — хлапчука з суседняй вёскі, — аўтар з гумарам апісвае ўсе цяжкасці авалодання ведамі: Уладзя (старэйшы хлопчык) ніяк не мог навучыцца рашаць задачы, Алесь «ў законе божым, як у лесе, не цяміў хлопец нічагутка», Кастусь — на «Верыі» сеў макам. 3 тым жа майстэрствам і вялікай любоўю расказвае Я. Колас пра дзіцячыя гульні, працу.
Працай былі запоўнены будні сялян. Працавалі і ч дарослыя, і дзеці: Міхал выконваў абавязкі лесніка, Антось «правіў гаспадарку», усю хатнюю работу выконвала Ганна — жонка Міхала. Я. Колас паказвае працэс ворыва, сяўбы, жніва, малацьбы. У час жніва калектыўная праца становіцца крыніцай прыгожага, напаўняе душу сялян радасцю, прыносіць ім задавальненне. Паэт можа расказаць цэлую гісторыю пра стары дзедаў човен, пра тое, як трэба ўмела выбраць касу. Апісанне касьбы — гэта цэлы гімн у гонар чалавека працы. Касцы параўноўваюцца з «ваякамі», якія ідуць, «нібы ў атаку», то «грамадою, то шнурам цягнуць, чарадою, то паасобку, то па пары». У паэме апісваюцца і прылады працы, створаныя ўмелымі рукамі (сярпок крывенькі, граблі, навой), і сялянская хата, гумно, павець. Я. Колас ведае, як звіваецца пчаліны рой і як яго трэба абіраць, як трэба слаць снапы на таку, каб было зручна малаціць. Аўтар услаўляе працоўную сілу народа, цяжкую сялянскую працу паказвае як штосьці велічнае і прыгожае, паэтызуе яе.
3 энцыклапедычнай шырынёй апісвае Я. Колас усе звычаі і абрады, якія бытавалі ў той час на Беларусі. Гэта каляндарныя святы (куцця, вялікдзень, каляды), звычаі ўзаемадапамогі (талака, кумаванне), кірмашы, сходы. На першы дзень каляд, напрыклад, збіралі сена са стала і кармілі ім жывёлу, шукалі ў сеые зярняткі і па іх гадалі, ці ўродзіцца хлеб. Каляндарныя святы — даніна даўнім традыцыям і звычаям, што звязаны са свет'ам сялянскіх уяўленняў і прынцыпаў.
Па-энцыклапедычваму шырока апісвае Я. Колас сваю родную зямлю-маці. Апяваючы знаёмыя яму з дзяцінства мясціны, ён паказвае, наколькі прыгожая наша зямля і як многа хараства і паэзіі ў яе сціплых краявідах. Чаргуюцца дні і ночы, за зімамі ідуць вёсны, птушкі прылятаюць з выраю і зноў ляцяць у цёплыя краіны, ідуць дажджы, гуляюць завірухі, разліваюцца і замярзаюць рэкі — пра ўсё гэта расказваецца ў паэме. У вобразах роднага краю Я. Колас заўседы чэрпаў натхненне і сілу. Ды хараство роднай прыроды выклікала ў паэта не толькі радасць і захапленне, але і смутак. Яго сэрца баліць за бяспраўнага, прыгнечанага і зняважанага селяніна. 3 паэмы мы ўяўляем яго знешні выгляд, у што ён быў апрануты, што еў і піў, аб чым марыў, на што спадзяваўся і ў што верыў. Працоўнаму чалавеку, які паўстае ў паэме ва ўсёй велічы, аддае Я. Колас усе свае сілы, сваю любоў і свой талент. Яму ён прысвячае і свой лепшы твор — паэму «Новая зямля».
Памылкi
Вельмi шмат памылак! Але водгук цудоуны!