Водгукі на вершы беларускіх паэтаў

Водгук на камедыю Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча "Пінская шляхта". Кручкоў - тыповы прадстаўнік царскай сістэмы чыноўнікаў

Ноя/10

04

Сярэдняя: 4.2 (5 галасоў)

Яго паводзіны сярод шляхты - з'едлівая пародыя на правасуддзе. Не ласпеў Кручкоў яшчэ пачаць "разбірацельства", а ўжо гучыць яго загад, каб шляхта несла хабар: "Няхай аддаць хурману, ды спакуйце там харашэнька ў возе". Нахабству і цынізму Кручкова няма межаў. Ён так вольна адчувае сябе сярод цёмнай, прастакаватай, запалоханай яго прыгаворамі і штрафамі шляхты, што не лічыць патрэбным захоўваць нават знешнюю форму правасуддзя. Кручкоў аб'яўляе вінаватымі тых, хто ніякіх адносінаў да справы не мае. Ён добра ведае натуру цёмнай шляхты і ўпэўнены, што кожны вытрасе кашалёк, каб толькі не быць бітым лазой. Асабліва Пратасавіцкі: яго ж чакае "нечуванае ўніжэнне" - 25 лоз на голай зямлі, без дывана, як звычайнаму селяніну, не шляхціцу.
Вобраз Кручкова пададзены ў востра сатырычным плане. Аўтар часта звяртаецца да камічнага пераболь-шання, калі паказвае, як Кручкоў ажыццяўляе "пра-васуддзе", як ён выносіць прыгаворы. Чытаючы цар-скія ўказы і законы, ён дапускае скажэнні: "акцябра 45-га чысла", "сенцябра 75-га дня" і іншыя. Кручкоў упэўнены, што такая несусветная лухта будзе прыня-та шляхтай за чыстую праўду. Нават у знешнім абліч-чы Кручкова відаць камічнае завастрэнне. "Ён вельмі сярдзіты, бо адзін вус колам угору стаў, - гаворыць Грышка. - Будзе вазня".
Кручкоў - вобраз гратэскавы. У ім пісьменнік саб-раў і паказаў усё самае характэрнае для царскага чы-ноўніцтва: свавольства, хабарніп?ва, грубасць, п'янства. і мова гэтага персанажа не такая, як іншых. Кручкоў увесь час карыстаецца выразамі, запазычанымі з судо-вых дакументаў: "лічнасць падвяргаецца апаснасці", "гэта ўгалоўнае прэступленне, Сібірам пахне" і г. д.
"Шнская шляхта" - значнае дасягненне беларускай драматургіі XіX сгагоддзя. Яна і зараз з поспехам ставіцца на сцэне, карыстаецца папулярнасцю ў гледача.