Вечнае ў творчасці Максіма Танка
У сваіх творах М. Танк спрабуе адказаць на вечныя пытанні чалавечага жыцця: што такое жыццё і смерць, любоў і нянавісць, ісціна, вера, сумленне, дабро, шчасце? Паказ зямнога шчасця з'яўляецца адной з вызначальных рыс гуманістычнага пафасу творчасці паэта. Якое яно, чалавечае шчасце? 3 чаго складаецца? Аб гэтым верш-мініяцюра «Шчасце»:
Простае шчасцс людскос,
Так як I наша з табою,
Пэўна, складаецца э солі.
3 хлеба, сабранага ў полі,
3 поту, дарожнага нылу,
3 роднага нсбасхілу,
3 дружбы, ыацнсйшай ад смсрці,
3 пссні... I так ыне здаецца:
Каб з чаго Іншага скласці.
Дык ці было б яно шчасцеы.
М. Танк, знаходзячыся ў імклівым руху наперад, у творчым пошуку, гарэнні, няспынна абнаўляе, узбагачае змест і форму сваіх твораў. Побач з вершамі класічнай формы ў яго паэзію шырока ўвайшлі балады («Балада пра партызана Дубягу», «Балада пра Гаркушу»), легенды («Ля вогнішч начлежных», «Легенда пра музыку»), санеты («Санет», «Антысанет»), оды («Оду Зеўсу аднойчы я склаў», «Я — твой...»), прытчы («Кажуць, зоры ўсё знаюць...»), дыялогі («Дыялог з Дыягенам»), што дазволіла аўтару дасягнуць высокай ступені арыгінальнасці, непаўторнасці манеры і стылю. Але галоўнае месца ў творчасці сённяшняга Танка займаюць верлібры і вершы-мініяцюры («Парог, вычасаны з успамінаў», «Усё мае працяг жыцця...», «Незнаю...», «Дрзвы паміраюць...», «Непадсудная», «Я ў захапленні», «Маўчанне»). Паэтычнасць у верлібрах дасягаецца не рыфмай і паўтаральнасцю рытму, а самім унутраным (філасофскім) зместам, эмацыянальнай насычанасцю, сінтаксічнай будовай, яе багаццем і гнуткасцю. Напрыклад:
Я спытаў чалавска,
Які прайшоў праз агонь,
I воды,
I медныя трубы:
— Што самае цяжкае
— На гэтым свсце?
I ён адкаэаў:
— Прайсці нраз верпасць.
Здавалася б, напісана некалькі радкоў. А ў іх — вопыт, скандэнсаванасць думак цэлых пакаленняў.
Творчасць М. Танка не з'яўляецца гісторыяй ці ўспамінам пра мінулае. У ёй — будучыня, дзе жыве творчая, вечная душа лірыка:
Я толькі частку невялічкую
Змог прасняваць
Таго, што расказалі мнс
Вятры, дарогі,
Валуны і рэкі,
Лясы 1 эоры;
Я толькі частку невялічкую
Змог перадаць,
Што гаварылі вочы,
Вусны, рукі
Людэей, э якімі жыў 1 сустракаўся.
Таму пад песнямі маімі
На першым месцы
Подпісы іх стаўце.
Уся творчасць паэта прасякнута сапраўднай дабрынёй і даверам да чалавека. Яна выхоўвае ў чытачоў душэўную прыгажосць, высокую інтэлектуальнасць, заклікае да філасофскіх роздумаў аб жыцці, аб чалавецтве.
Дыскусіі
2 года 38 недель назад
3 года 31 неделя назад
3 года 37 недель назад
3 года 37 недель назад
3 года 48 недель назад
4 года 38 недель назад
4 года 39 недель назад
4 года 39 недель назад
5 лет 27 недель назад
5 лет 30 недель назад