Водгукі на вершы беларускіх паэтаў

Аналіз творчасці Якуба Коласа. Тэма роднага краю ў яго паэзіі

Окт/10

20

Яшчэ не ацэнена

Лірыка Якуба Коласа багатя і разнастайная па ахопу жыццёвых з'яу, па выяуленню чалавечых пачуццяу. Гэта шчырая і праўдзівая песня аб народзе, яго жыцці і працы, думках і жаданнях. Разам з тым гэта ўвасабленне свабодалюбівых імкненняу самаго паэта. Яго рэвалюцыйна-дэмакратычных ідэалаў, гарачай любві да бацькаўшчыны, да роднай прыроды.
Многія вершы паэта журботна-элегічныя. Ён называў вершы песнямі жальбы. Коласа трывожыў і засмучаў лёс бацькаўшчыны. Тужлівым болем напоўнены вершы пра жыццё вёскі, пра яе беднасць ("Веска"). Убогія, скрыўленыя хаты; кучка крывых вербачак; могілкі з нахіленнымі крыжамі — гэта вобразы, якія ствараюць уражанне цяжкага, бязрадаснага сялянскага жыцця.
Сумна сіратліва выглядае родны край ("Наш родны край"). Колас праўдзіва раскрывае цяжкі лёс радзімы, горкую долю народа ў часы царізму. Паэт паказвае бесчалавчнаць прыгнечання працоўнага сялянства, невыноснасць становішча бедняка. Шукаючы ратунку ад беднасці, сялянін ідзе на зарабаткі ў плотнікі ("Плотнікі").
Два галоўныя матывы спалучаюцца ў лірыкі Я.К.: любоў да народа і ненавісць да яго прыгнятальнікаў. Песні жальбы часта выліваюца ў песні гневу і абурэн ня. У вершах гучыць заклік да змагання ("Не бядуй”, "Будзь цверды"). Тэма ўсенароднай помсты прыгнятальнікам раскрываецца ў вершы "Ворагам” — узор грамадзянскай лірыкі Я.К. Народ выклікае "багачоў і панства” на суд, абвінавачвае іх у цяжкіх злачынствах, выносіць ім суровы прыгавор. Прысуд народа — гэта прысуд гісторыі. Час расплаты непазбежны — гэта сэнс верша. Думка гэта як заклік да народнай рэвалюцыі.
Матыў пратэсту і помсты гучыць у вершы "Мужык". Гаварць сялянін-бядняк. Гэта яго голас. Гэта споведзь яго душы. З горкай крыўдай расказвае мужык пра сваё жыццё. Тон верша прамоўніцкі. Мужык у паказе Коласа — чалавек свабодалюбівы. Галоўнае ў яго словах — не скарга, а пачуцце непакоры, нездаволеннасці сваім паднявольным становішчам. Селянін не хоча цярпець і пакарацца. Ён перастае верыць папоўскай хлусні, у яго душы расце пачуцце чалавечай годнасці, усядамленне неабходнасці барацьбы з прыгнятальнікмі народа. У вобразе мужыка выяулены лепшыя рысы народнага характару, рэвалюцыйныя нстроі ўсяго працоўнага сялянства. ідэя верша — "я — мужык, я гонар маю, гнуся, але да пары...“ Гэтым высокім грамадзянскім пачуццем асветлены яго прачулыя, глыбока лірычныя вершы.
Верш "Родныя вобразы" — зварот да роднага краю, роздум аб радзіме. Паэту “любы і гоман нівы, і лесу высокага шум — гуд шчаслівы, і песня магутных дубоў". Цудоўная прырода Беларусі радуе, але радасць гэта няпоўная. Радаснае, светлае пачуцце зліваецца са смуткам. Родныя вобразы, "поўныя смутку і жальбы нядолі, поўныя сумнай красы". Колас засмучаны, што радзіма яго заняволена. Яго смутак — гэта смутак паэта-грамадзяніна, у якога баліць сэрца за прыгнечаны народ. Патрыятычная лірыка Коласа прасягнута любоўю да бацькаўшчыны, прагай свабоды, радасным прадчуваннем блізкай перамогі народа.
Колас хацеў бачыць сваю радзіму вольнай і шчаслівай. Сваю веру ў лепшую будучыню народа паэт выказаў у вершы "Не бядуй". Паэт заклікае народ не паддавацца роспачы, не траціць надзеі на вызваленне. Ён верыць, што родны край не загіне ў цемені начэй. Як пасля зімы прыходзіць вясна, так пасля цяжкага прыгнету настане дзень свабодны. Вобразы вясны, сонца, зімы, цемені начэй ужываюцца як паэтычныя ўвасаблені. Яны кантрастна супрацьпастаўлены. Вясна і сонца сімвалізуюць светлую долю радзімы, зіма і цемень начэй — панаванне рэакцыі, прыгнечанне.
Паэзія Я.Коласа была паэзіяй тугі і смутку. Невыпадкова свой першы зборнік вершаў паэт назваў "Песні жальбы" (1910). У ім многа лірычных, шчырых вершаў пра бацькоўшчыну, пра "забыты богам край". У вершы "Родныя вобразы" Я.Колас звяртаецца да роднага краю і да самога сябе з пытаннем-роздумам якая сіла прываблівае яго да бацькоўскай зямлі, чаму напаўняецца яго сэрдца смуткам і радасцю:
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасць мая!
Што мае сэрца да вас парывае?
Чым так прыкованы я
К вам мае ўзгорачкі роднага поля,
Рэчкі, курганы, лясы,
Поўныя смутку і жальбы нядолі,
Поўныя сумнай красы?
Лірічная паэзія Я.Коласа — гэта песні і думы аб жыцці народа, аб яго цяжкай долі ва ўмовах царізму. Жыцце сялянства, яго быт і праца, імкненні і патрабаванні — галоўная тэма лірыкі Я.К. Паэт паказвае беззямелле, жахлівую беднасць і галечу сялянскіх мас. Убогія, "скрыўлныя хаты, сляпыя вокны, заткнутыя жмутамі ануч, гразь і непагоду і пыл у пагодныя летнія дні” — такой паўстае з твораў Я.К. беларуская дакастрычніцкая веска ("Весна", "Наша сяло").
Верш "Маці” пабудаваны на бытавых матэрыялах. Праўдзіва намаляваны тут вобраз гаротнай сялянскай жанчыны — працаўніцы. Доўгая зімняя ноч, дзеці спяць, толькі маці з вераценцам туліцца пры печы і думае сваю цяжкую думу. Яна ўспамінае свае дзяцінтва. Заўчасная смерць мужа-батрака, пакуты сына-астрожніка, усе гэтыя нягоды зліваюцца ў адну суцэльную карціну абездоленага сялянства.
Пратэст Я.К. супраць цяжкага становішча працоўнага сялянства выяуляецца ў вершы "Мужык". У ім паэт малюе вобраз прыгнечанага беларускага сяляніна. Мужык бедна апрануты, абуты ў лапці, яго рукі пакрыты мазалямі. Цяжкая праца надарвала сілы яго, але не зламала яго волі да лепшага жыцця. У вобразе мужыка Я.К. раскрывае такія рысы народнага характару, як працавітасць, вынослівасць, імкненне да свабоды.
“Ворагам” — гэта верш грамадзянскай лірыкі. У ім паказана абуджэнне палітычнай свядомасці сялянятва ў эпоху першай рускай рэвалюцыі. У гэтым вершы Я.К. гаворыць ад імя народа, паказвае яго гнеў і абурэнне. Я.К. выкрывае багачоў і панства як дзікіх і нахабных эксплуататараў, выносіць ім суровы прысуд.
На ўвасабленні з'яу прыроды пабудаваны верш "Песні вясны". Тут даецца вясенні пейзаж праз вобразы вясны і прыроды. Колас перадае імкненні народа да свабоды, да лепшага жыцця. Ён кліча людзей да аб'яднання і згуртаванасці.
Маленькія ручайкі зліліся ў магутнаю раку і выйшлі на прастор. Сіла гэтых ручайков, якія зліліся разам і гоняць шмат вады — наглядны прыклад для працоўных. ім трэба аб'яднацца, злучыцца. Толькі пры гэтай умове яны могуць дасягуць волі, дабіцца вызвалення.