Водгукі на вершы беларускіх паэтаў

Водгук на верш "Паміж пяскоў Егіпецкай зямлі..."

Май/13

26

Яшчэ не ацэнена

Верай у гістарычную перспектыву беларускага нацыянальна-вызваленчага руху і лепшую будучыню народа прасякнуты гэты верш, дзе аўтар паказаў сябе выдатным майстрам санета.

Паэт гаворыць пра зярняты, знойдзеныя у адным з магiльнiкаў Егiпта. Праляжаўшы там некалькi тысячагоддзяў, яны не загiнулi. Жыццёвая сіла іх нібы драмала на працягу многіх стагоддзяў. Трапіўшы ў вільготную глебу, зярняткі далі багатую рунь. Верш уяўляе сабой разгорнутае параўнанне. Магiла – сiмвал смерцi, жменя насення – увасабленне вечнасцi жыцця. Яна нагадвае паэту лёс беларускага народа. Паэт параўноўвае зерне з беларускім народам, які прыгнечаны, спіць, але і пад прыгнётам захаваў сваю жыццястойкасць. Паэт верыць, што духоўныя сілы народа праб'юцца на шырокую дарогу, пераадолеюць на сваім шляху ўсе перашкоды. Аўтар сцвярджае ідэю вечнасці, неўміручасці жыцця:

Зварушаны, нарэшце, дух народны,
Я верую, бясплодна не засне,
А ўперад рынецца, маўляў крыніца,
Каторая магутна, гучна мкне,
Здалеўшы з глебы на прастор прабіцца.

Верш прасякнуты верай ў сiлы народа, у яго будучыню. Прыгнечаны на працягу многiх вякоў, беларускі народ выжыў, захаваў сваю сiлу. Пад прыгнётам ён захаваў сваю жыццеустойлiвасць. Аўтар параўноўвае абуджаны рэвалюцыяй 1905 года беларускі народ з магутнай крынiцай, якая здольная прабiцца кожную хвiлiну на шырокi прастор, пераадольваючы усе перашкоды на сваiм шляху.

Кампазіцыя санета «Паміж пяскоў Егіпецкай зямлі...», выкарыстаныя ў ім параўнанні народа з жыватворнай крыніцай, асацыятыўныя сувязі паміж падзеяй, што моцна ўразіла, і загадкавасцю свайго народа, — усё спрыяе выяўленню філасофскай думкі, што духоўнае адраджэнне народа — гэта толькі пытанне часу.