Аналіз патрыятычная лірыка Янкі Купалы ў паслярэвалюцыйнай творчасці
Патрыятычная тэматыка ў творчасці Я. Купалы займае галоўнае месца. Лепшыя вершы дарэвалюцыйнага часу і творы, напісаныя ў савецкі час, прысвечаны радзіме і родным мясцінам, гісторыі і сучаснасці. Яны паэтызуюць прыгажосць прыроды, годнасць і духоўнае багацце чалавека працы.
Праўда, эмацыянальны лад патрыятычнай лірыкі савецкага часу значна адрозніваецца ад вершаў дарэвалюцыйных. У паслякастрычніцкі перыяд у вершах паэта пераважае настрой бадзёрасці, аптымізму, жыццясцвярджальнага пачатку. Верш «Світае» найболыы яскрава выражае змены ў жыцці народа:
Эй, годзе ўжо спаць! Уставайце!
Глядзіце — світаць пачало.
Ствараецца ўраджанне, быццам верш прасякнуты сонечнымі промнямі.
У вершы «У вырай» паэт звяртаецца да вольных птахаў, сакалят з заклікам смела адпраўляцца ў выран, узнёсшыся да неба, да зорак, да касмічных вышынь. У першым радку метафарычнасць вобраза птушак не раскрываецца, але ўзнёслая танальнасць і заклік пазнаваць свет даюць зразумець, што існуе яшчэ адзін сэнсавы план. У другім радку аўтар звяртаецца да птушак, называючы іх нашчадкамі крывічоў — старажытных продкаў беларусаў, і ў чытача ўжо няма сумнення, што ў вобразе вольных птахаў — метафарычнае ўвасабленне беларускага народа. Паэт заклікае народ «вылецець к славе з пагібельнай плесні і песняй агністай дзівіді народы*, гэта значыць адмовіцца ад змрочнага мінулага і смела імкнуцца насустрач усяму новаму, сучаснаму, прагрэсіўнаму, што нясе новы час.
Аднак пазней Купала стаў заўважаць у новым жыцці і многія адмоўныя з'явы. 3 болем рэагаваў паэт на русіфікацыю, навязаную Масквой, на прынцып пралетарскага інтэрнацыяналізму.
3 горкай іроніяй піша Купала аб вымушаным адмаўленні ад роднай культуры, аб адарванасці ад нацыянальных гістарычных каранёў.
О так! Я — пралетар!.. Яшчэ ўчора раб пакутны — Сягоння я зямлі ўладар I над царамі цар магутны!
Інтэнсіўнае прымяненне гратэску ў першым слупку падкрэслівае пачуццё горычы і болю, што ахапілі паэта ад усведамлення дзяржаўнай ідэалогіі бездухоўнасці. Мастацкі прыём гіпербалы ў двух апошніх радках сведчыць аб крытычным успрыняцці паэтам палітычных догм савецкай улады.
Купала не крывіць душой, а творча адлюстроўвае жыццё ва ўсёй складанасці і супярэчлівасці. Аўтар паважае свой талент і свайго чытача. Ён праўдзіва выражае свае думкі і пачуцці, нават калі яны не супадаюць з афіцыйнымі поглядамі, застаецца верным праўдзе жыцця.
Пытанне да анализатара
Паважаны аутар аналiза, я не разумею, дзе вы убачылi горыч и боль у першых слупках? Кал б гэта было так, то Янка Купала як раз и крывіу бы душой, але ж там стаяць клічныя знакі, а не шматкроп'е, што паказвае эмацыянальная узбуджэнне пры напісанне верша, што таксама перадаецца чытачу. Недасказанасць шматкропья пасля клічнага знака якраз указвае на моцныя пачуцці пасля гэтага крыку. Гэтыя пачуцці не горкія на што паказвае параўнанне становішча кім быў і кім стаў, на станоўчае змяненне стану. Аб чым баліць душа? Аб тым што ён цяпер не "раб пакутны", ці аб тым, што зараз чалавек стау "зямли уладар"? Менавіта ідэалогія бездухоўнасці і крывадушнасці адышла ў нябыт і была заменена ідэалогіяй роўнасці і братэрства для чалавека працы незалежна ад нацыянальнасці. Пра гэта роўнасць і інтэрнацыяналізм, пра працу на будаўніцтве новай дзяржавы, якая адарвала ад звыклай працы на роднай зямлі працягвае паэт у другім слупку і завяршае сваім сном пра Беларусь і называе гэта бядой, таму што ў той час (1924 год) ды і цяпер ні беларусь ні якая іншая краіна не магла жыць асобна ад іншага свету, як пустэльнік у лесе, каб яго не чапалі. Ці ты становішся капіталістычнай краінай і там як пашанцуе: 1вариант-калонія-паўкалонія, 2 варыянт-агрэсіўная імперыялістычная краіна; або будуеш у сябе сацыялістычная дзяржава на прынцыпах справядлівасці для працоўнага народа. І купала разумее сваю ідэалістычную "бяду" - мару аб Беларусі, як шчаслівым адарваным выспе Буяне, як фантазію. Калі прыняць версію аўтара, то выходзіць, што Купала крывадушнік і крывадушна радуецца пераменам да лепшага ў жыцці сялян і рабочых і тады ён зусім не народны паэт, а паэт дробных крамнікаў-спекулянтаў і нацыяналістаў, якiя прыкрываючыся ідэямі аб нацыянальнай свабодзе хочуць паруліць краінай і заадно зарабіць на гэтым.
серп i молат - смерць i голад
серп i молат - смерць i голад