Аналіз творчасці Цёткі. Рэвалюцыйна-публіцыстычны пафас творчасці
Літаратурная спадчына Цёткі (паэзія, проза, публіцыстыка) сведчыць, што яна была асобай яркай, таленавітай, захопленай справай нацыянальнага адраджэння. Творчасць Цёткі (Алаізы Пашкевіч) вылучаецца рэвалюцыйна-вызваленчымі матывамі. Першыя вершы адносяцца да 1902 г. Пяру Цёткі маложыць шэраг вершаў, дзе яна падае карціны роднай беларускай прыроды, усхвалявана і цёпла гаворыць пра працоўныя будні вяскоўцаў(«Лета», «Лес», «Восень»).
3 гэтага часу пачынаецца яе літаратурная дзейнасць. У 1906 г. паэтэса выдае два невялікія зборнікі вершаў: «Хрэст на свабоду» (пад псеўданімам ♦ Гаўрыла») і «Скрыпка беларуская» (пад псеўданімам «Гаўрыла з Полацка»). Яе лірыка вызначаецца пафасам барацьбы з самаўладствам. Галоўная тэма творчасці Цёткі — народная рэвалюцыя. Ёй паэтэса прысвяціла свае найболын яркія творы «Хрэст на свабоду», «Мора», «Вера беларуса» і іншыя.
У вершы «Мора» з вялікай мастацкай сілай адлюстраваны ўздым народнай рэвалюцыі 1905—1907 гг. Рэвалюцыя ўвасабляецца ў алегарычных вобразах грознай буры, навальніцы, усхваляванага мора, хвалі якога штурмуюць стары свет. У вершы «Мора» самаўладства выступав ў вобразе гары, а сам цар — у вобразах крыважэрнага смока, лютага «чорнага бога», які засланіў ад людзей сонца. Рэвалюцыйная барацьба малюецца ў выглядзе зацятай бітвы з узброенымі палкамі «чорнага бога». У заключных радках верша паэтэса выказвае веру ў сілы народа, у яго перамогу, яны гучаць як гімн рэвалюцыйнай барацьбе.
Цётка, як вядома, была ў ліку першых барацьбітоўадраджэнцаў, і яе зрок хацеў бачыць не пакорнага і забітага беларуса, а цвёрдай волі нязломнага змагара за вызваленне свайго краю. Такі гранітны вобраз народа-змагара і намаляваны ў вершы «Вера беларуса».
У вершы Цётка раскрывае значэнне рэвалюцыі для беларускага народа. Яна ўспрымае рэвалюцыю як гістарычны рубеж, за якім скончацца векавечныя пакуты народа: «Веру братцы: людзьмі станем...» Цётка заклікае народ «шырэй глянуць на жыццё, на свет». Яна хоча, каб людзі пранікліся ўпэўненасцю ў сваёй перамозе.
«Вера беларуса» — верш-разважанне і адначасова заклік да дзеяння, палымяная пра мова перад людзьмі, якія ўжо адчулі надыход вялікіх падзей, але яшчэ не ўсвядомілі да канца сваёй ролі ў гэтых падзеях. Таму так настойліва і страсна гучаць словы паэткі.
Любоў да роднага краю, народа непарыўна звязана з павагай да працоўных іншых нацыянальнасцяў. У вершы «Суседзям у няволі» прачулымі і мужнымі словамі паэтэса ўслаўляе адзінства і салідарнасць працоўных у барацьбе за свабоду. Яна звяртаецца да ўсіх народаў Расіі з гарачай просьбай дапамагчы працоўным Беларусі вызваліцца ад прыгнёту царызму.
Паэтка-рэвалюцыянерка выяўляе ў гэтым вершы глыбокае разумение падзей. Яна становіцца прапагандыстам ідэй адзінства інтарэсаў працоўных мае усіх нацыянальнасцяў. Адрасаваны братнім народам верш «Суседзям у няволі» адначасова гучыць і як баявая прысяга беларускага народа. Не адступацца, змагацца да канца — вось што чуецца ў заключных радках.
Акрамя вершаў, Цётка пісала і празаічныя творы — невялікія апавяданні. Самым значным з іх з'яўляецца апавяданне «Прысяга над крывавымі разорамі», папісанае ў 1906 г. Тэма твора — цяжкае становішча сялянства, яго настроі і спадзяванні. Галоўны герой — селянін Мацей — гэта праўдзівы і па-мастацку тыповы вобраз селяніна-бедняка. Раскрываючы рэвалюцыйныя імкненні сялянства, пісьменніца паказвае той шлях, на які сялянства павінна стаць, каб дабіцца здзяйснення сваіх спадзяванняў. Шлях гэты — рашучая барацьба сялянства ў саюзе з пралетарыятам. Тры скрыжаваныя далоні (парабка, салдата, рабочага) сімвалізуюць рэвалюцыйны саюз рабочых і сялян.
Твор «Прысяга над крывавымі разорамі» адлюстроўвае імкненні беларускага сялянства да зямлі і волі, гучыць прысудам капіталістычнаму ладу. Апавяданне друкавалася ў выглядзе пракламацыі, якая садзейнічала абуджэнню рэвалюцыйнай свядомасці сялянства.
Дыскусіі
2 года 39 недель назад
3 года 32 недели назад
3 года 38 недель назад
3 года 38 недель назад
3 года 48 недель назад
4 года 38 недель назад
4 года 39 недель назад
4 года 40 недель назад
5 лет 28 недель назад
5 лет 31 неделя назад