Водгукі на вершы беларускіх паэтаў

Аналіз творчасці Максіма Багдановіча. Жыццёвы і творчы шлях. Матывы лірыкі

Ноя/10

04

Яшчэ не ацэнена

Нарадзіўся М. Багдановіч у Мінску сто два гады назад (9 снежня 1891г.). Так здарылася, что жыць на беларускай зямлі Максіму давялося толькі першыя пяць год. Пасля смерці маці ен быў аддзелены ад гэтай зямлі тысячамі вёрст: жыў у Ніжнем Ноўгарадзе, Яраслаўле, Ялце.
Родны край здаваўся яму дзівоснай казкай, поўнай незвычайных таямніц. Але М. Багдановіч добра ведаў, что ў краіне казачных бароў і пушчаў, азёр і рэк, гаруе і пакутуе працоны народ.
Верай у гістарычную перспектыву беларускага нацыянальна-вызваленчага руху і лепшую будычуню народа прасякнуты верш "Паміж лясоў Егіпецкай зямлі...", дзе аўтар паказаў сябе выдатным майстрам санета. Спяшаючыся, прадчуваючы, что вельмі мала часу адмерана яму, каб нязгасна запалаў яго паэтычны талент, М. Багдановіч сеяу промні жыватворнага святла. і самы яркі з іх, ззяе і праз тры чвэрці стагодзя, безумоўна, "Пагоня". Верш народжаны зацяжным і запаветным болем паэта за Беларусь. Воіны "Пагоні" — змагары супраць нацыянальнай здрады, супраць нявер'я ў народ. Не пераможныя коні імчацца з далекай мінуўшчыны на дапамогу сеняшнему беларусу, каб змог адчуць ен сябе вялікім.
З роднай зямлей з краем буслоў Багдановічу давялося сустрэцца толькі ў дваццацігадовым узросце (1911). вынікам творчай працы на Беларусі з`явіўўся цыкл вершаў "Старая Беларусь". Адзін з вершаў гэтага цыкла — "Слуцкія ткачыхі" — асбліва кранае сваей чалавечнасцю, задушеўным лірызмам.
Творчасць М. Багдановіча — гэта цэлае жыцце. У зборніку вянок можна знайсці словы пра мары спадзяванні паэта, яго інтымныя пачуцці прызнанні ў любові да роднай зямлі, пра адносіны да паэта і паэзіі. Яго цікавяць агульна-чалавечыя пытанні вечнага і часовага, праблемы жыцця і смерці. У вершы "Жыве не вечна чалавек" аўтар сцвярджае што чалавечае жыцце (у параўнанні з вечнасцю) вельмі кароткае, і пражыць яго трэба з высокім напалам, ярка, хвалююча. Пасля сябе чалавек павінен пакінуць след, добрую памяць.
Немалаважную ролю займае ў творчасці Багдановіча інтымная лірыка. У рамане "Зорка Вянера" юнак засмучаны тым, што павінен расстацца з любай дзяучынай. Ен абяцае, што ў далекім краі, куды ен едзе, усе свае жыцце будзе помніць каханую. Пра яе будзе напамінаць і Венера, якой, безумоўна вядома пра пакуты разлучаных сэрцаў.
Максім Адамовіч Багдановіч нарадзіўся ў Мінску 27 лістапада 1891г. Бацькі паэта былі інтэлегентнымі высакоадукаванымі людзьмі. Ранняе маленства прайшло ў Гродне. Адам Ягоравіч паступіў на службу ў сялянскі банк (1892г). У Гродне хлопчык спазнаў вялікае гора: смерць маці (у 5-гадовым узросце). Пасля смерці маці сям'я пераехала ў Ніжні Ноўгарад. Ад жыцця ў горадзе засталіся цікавыя і радасныя ўспаміны. Сустрэча Адама Багдановіча і Максіма Горкага не прайшлі бясследна для Максіма. З дзіцячых гадоў захаваў ен любоў да Горкага і яго творчасці.
Максім Багдановіч жыў у сям'і, дзе шмат увагі аддавалася выхаванню дзяцей. Бацька абуджаў у дзяцей цікавасць да прыроды, знаеміў з жыццем народа, з помнікамі культуры, прывіваў любоў да літаратуры. Першымі кнігамі Максіма былі "Роднае слова” і "Дзі цячы свет". У 1902г. М. Б. паступіў у першы клас Ніжнегародскай мужчынскай гімназіі. Максім быў удумлівы, крыху замкнуты, сціплы, не па гадах сур'езны Калі ен быў у 4 класе, у 1905 г., пачалася рэвалюцыя. Пачаліся хваляванні сярод моладзі, у якіх прымаў удзел Багдановіч, за што набыў рэпутацыю "нядобрага гімназіста". У школьныя гады Багдановіч шмат чытаў. Вельмі любіў паэзію, музыку, народныя песні. З дзяцінства расла цікавасць да гісторыі беларускага народа, яго культуры. Багдановіч вывучае бел. мову, чытае кнігі па історыі Беларусі, пачынае пісаць па-беларуску.
Вершы стаў пісаць у 10 гадоў, але толькі ў 1907 г. на старонках "Нашай нівы" з'явіўся яго першы твор — лірычнае апавяданне "Музыка”. У "Нашай ніве” надрукаваны і вершы М. Б. Першы, хто яго заўважыў быў Янка Купала. Пачалася яго літаратурная дзейнасць. Максім Багдановіч пераязджае ў Яраслаўль і ў 1908 г. вучыцца ў Яраслаўскай гімназіі. У 1911г закончыў гімназію. У чэрвені наведваў Беларусь. Паездка ўзбагаціла яго новымі матерыяламі, ведамі аб жыцці і культуры народа. Багдановіч марыў аб вучобе ў Пецярбургскім універсітэце, але слабае здароў'е і матэрыяльная неабяспечанасць перашкаджалі.
У 1911г. паэт паступіў у Яраслаўскі юрыдычны ліцэй. Сярод ліцэістаў Максім вылучаўся начытанасцю, багатай эрудыцыяй. Усе сілы аддаваў літаратуры. Самастойна вывучаў замежныя мовы. Ліцэйскі перыяд быў пленным у паэтычнай дзейнасці. У гэты час ен напісаў лепшыя свае творы. У 1913 г. выйшаў яго адзіны зборнік вершаў "Вянок". Летам 1916г. закончыў ліцэй. Вырашае звязаць свой лес з бацькаўшчынай, пакілае Яраслаўль і едзе ў Мінск. Ен працаваў у Губернскай харчовай камісіі, прымаў удзел у рабоце Беларускага таварыства дапамогі ахвярам вайны. Жыў у Змітрока Бядулі.
У 1917г. здароў'е пагоршылася, але паэт не здаваўся, не падаў духам, шмат пісаў. Але хвароба не адступала. Трэба было ехаць лячыцца. Сябры сабралі грошы і адправілі ў Крым. Шмат задум было ў М.Б.: рыхтаваў новы зборнік вершаў, працаваў над беларускім букваром. Але смерць не дала магчымасці ажыццявіць гэтыя жаданні. Памер М.Б. 12 мая 1917г. у Ялце. Пахаваны на Луцкіх гарацкіх могілках у Ялце.
Максім Багданоіч — мастак яркага лірычнага даравання. У вершах Б. знайшлі выяуленне яго дэмакратычн погляды і перакананні.
МАТЫВЫ ГРАМАДЗЯНСКАЙ ЛіРЫКі. Паэт піша пра жыцце вескі, пра яе долю-нядолю, стварае праўдзівы вобраз мужыка-пакутніка. Цэлы век бядняк гнецца, працуе, абліваецца потам, а з працы карысці не мае. Сялянін у паказе Б. — чалавек бяспраўны, забіты і абяздолены, але ен пачынае разумець, на чыей працы заснаваны дабрабыт грамадства і хто з'яуляецца віноўнікам народных пакут ("Пан і мужык"). М. Б. паказвае поўны трагізму шлях працоўнага чалавека ва ўмовах капіталізму, раскрывае класавыя супярэчнасці паміж працоўнымі і эксплуататарамі ("З песняу беларускага мужыка").
“Край мой родны! Як выкляты богам” — адзін з ранніх твораў грамадзян. лірыкі Б. Гэты верш — паэтычы зварот да роднага краю, да народа з мэтай абудзіць яго свядомасць. Галоўны ліры чны матыў верш — матыў народнага гора. Яно набывае ўласцівасці жывой істоты, стыхійных сіл прыроды. Пратэст супраць буржуазнага грамадства. Паэзія Б. напаўняецца сацыяльнымі матывамі, высокім гуманістычным пафасам.
Верш "Мяжы” (1914) — выдатны ўзор грамадз. лірыкі. Матывам з'яуляецца абурэнне, рашучы пратэст супраць буржуазнага грамадства. Вобраз межаў — гэта сімвал прыгнечання, няволі. Межы падзялілі нівы, лугі, раз'ядналі народ. Межы — прычына страшэн най сацыяльнай несправядлівасці. Верш — аўтарскі маналог, дзе апавядальная інтанацыя чаргуецца з заклікальнай.
ТЭМЕ ЛЮБВі ДА БАЦЬКаўШЧЫНЫ прысвечаны вершы пра гістарычнае мінулае Беларусі. Б. напісаў цыкл вершаў "Старая Беларусь". Сюды ўвашлі вершы "Летапісец", "Кніга", "Слуцкія ткачыхі” — геты верш наібольш выдатны, ен пакладзены на музыку. У ім праўдзіва раскрыв. думкі і перажыванні прыгонных сялянак у феадальн. эпоху. Паднявольная праца не прыносіць ім радасці. Чужыя персідскія ўзоры нялюбы іх сэрцу. Душа ткачых цягнецца на волю, да свайго роднага блізкага, дарагога. Гэты верш невялікі, але яго змест вельмі глыбокі. Ніякая прыгонная праца не можа адарваць народ ад свайго роднага, нацыянальнага, на чым грунтуецца яго дух, культура.
Верш "Паміж пяскоў Егіпецкай зямлі" сагрэты пачуццем гарачай веры паэта ў вызваленне народа. Паэт гаварыць пра зярня ты, знойдзеныя ў адным з магільнікаў Егіпта. Праляжаўшы там некалькі тысячагоддзяу, яны не загінулі Верш уяуляе сабой разгорнутае параўнанне. Магіла — сімвал смерці, жменя насення — увсаблене вечнасці жыцця. Яна нагадвае паэту лес бел. народа. Пад прыгнетам ен захаваў сваю жыццеўстойлівасць. Б. параўноўвае абуджныя рэвалюцыяй 1905г. духоўныя сілы народа з магутнай падзямельнай крыніцай, якая гатова прабіцца з глыбінь на шырокі прастор, пераадольваючы ўсе перашкоды на сваім шляху.
ТЭМА ЛЮБВі ДА РАДЗіМЫ. Гэтай любоўю прасякнуты многія вершы. Сярод іх "Эмігранцкая песня” — твор, накіраваны супраць людзей, пазбаўленых пачуцця патрыятызму. ім ен супрацьпастаўляе
моцную прывязанасць простых людзей да роднай зямлі. Высокае пачуцце патрыятызму, адданасць Радзіме жыве ў народа. Сіла гэтага пачуцця раскрываецца ў вершы "Як Базыль у паходзе капаў". У цэнтры верша — вобраз паміраючага салдата, які развітваецца з роднай зямлей. Салдату балюча раставаца з жыццем. У развітальных зваротах да поля, лесу, сям'і выяуляеца душа селяніна хлебароба, чалавека-патрыета. Грамадзянскія матывы служэння радзіме, гатоўнасці змагацца з яе шчасце гучаць у вершах "Зразаюць галіны таполі адну за другой", "Пагоня".
М. Б. называюць ПЕСНЯРОМ КРАСЫ і ГАРМОНіі. Яму ўласціва пачуцце прыгожага. Пад уплывам карціны Рафаэля "Сіксц. мадонна” напісаў верш "Вераніка". У абліччы хілай дзяучыны, што на вузенькай вясковай вуліцы суцішала браціка, паэт заўважыў рысы той двайной красы — дзявочай і матэрінскай. Да пейзажнай лірыкі адносяцца таксама вершы "Зімою", "Добрай ночы, зара-зараніца", "Па-над белым пухам вішні".
Тэма МАСТАЦТВА — (якое павінна быць сродкам абароны працоўных), прызначэнне паэта і паэзіі — вершы "Песняру", "Музыка". З грамадс. лірыкай цесна звязана лірыка КАХАННЯ. Лепшыя вершы Б. аб каханні і дружбе могуць быць аднесены да шэдэўраў сусветнай паэзіі. У вершы "Маладыя гады” паэт услаўляе сілу і прыгажосць чалавечых пачуццяу. Першыя 3 страфы верша — успамін лірычнага героя аб сваім юнацтве, аб шчасці перажытага ў тыя незабыўныя гады. Апошняя страфа гучыць як гімн жыццю. Сярод вершаў аб дружбе і каханні вылучаецца раманс "Зорка Венера” — гэта вельмі лірычны музыкальны твор. Ен кранае чытача сваей задушэўнасцю, глыбіней і шчырасцю пачуццяу юнака, які спазнаў шчасце кахання, а цяпер засмучаны тым, што растаецца з любай дзяучынай. Усе гэта напаўняе душу героя і асацыіруецца з вобразам зоркі Вянеры.
Некаторыя вершы Б. уяуляюць сабой ФіЛАСоўСКАЕ разважанне аб сэнсы жыцця. Паэт гаворыць аб сэнсе чалавечага жыцця, аб прызначэнні чалавека, аб яго духоўных інтарэсах. Ен павінны пражыць свой кароткі век ярка, хвалююча ("Жывешь не вечна, чалавек"). Шмат вершаў паэт прысвяціў ПЕЙЗАЖНАЙ ЛіРЫЦЫ. Б. любіў прыроду, умеў тонка і праўдзіва паказаць яе хараство. У вершы "Перад паводкай” паэт малюе вясеннее ажыўленне прыроды. Вясенняя прырода сугучна ў гэтым вершы з пачуццямі і перажываннямі паэта (заключныя радкі).
З вялікім майстэрствам напісан верш "Па-над белым пухам вішань". У ім паэт тонка перадае музыку сіня-крылага матылька, які спявае песню-гімн вясне. Такая ж песня нараджа4ецца ў душы паэта. У вершы "Зімовая дарога” пейзаж зімовай дарогі гарманіруе з перажываннямі М. Б., раскрывае яго вольналюбівыя імкненні: "Сумна бомы звіняць над дугой, звіняць пад дугой, маркотнага месяца рожкі" — гавараць аб сумным настроі паэта, але бомы навяваюць спакой, у іх гудзенні — надзея аб волі і долі.