Водгукі на вершы беларускіх паэтаў

Водгук на пьесу Янкі Купалы "Раскіданае гняздо". Пошукі маладым пакаленнем рэальных шляхоў вызвалення бацькаўшчыны

Авг/10

20

Сярэдняя: 4.1 (16 галасоў)

Драма «Раскіданае гняздо» напісана ў 1913 годзе. У яе аснову пакладзены факты з жыцця сям'і дзеда Ануфрыя, у якога князь Радзівіл адабраў зямлю і хату. Асэнсоўваючы сямейную трагедыю як агульнанародную, Янка Купала паказаў у творы цяжкі шлях бела-рускага сялянства ў пошуках страчанай бацькаўшчыны, зямлі і волі.

Падзеі ў драме адбываюцца ў пярэдадзень першай рускай рэвалюцыі 1905 года і сканцэнтраваны вакол Сымона. Гэта асноўны вобраз твора, які паказаны ў развіцці. Дух бунтарства і непакорнасць уласцівы Сымону ад нараджэння. У яго характары шмат рашучасці, імпульсіўнасці. Ён часта хапаецца за сякеру, каб бараніць свой гонар, адстойвае сваё дабро. Сымону не хапае адметнасці, непаўторнасці, умення жыць сваім розумам. Спачатку ён, як і бадька, трымаецца разбуранага гнязда, імкнецца давесці судовую справу да канца, даказаць праўду, але, не знайшоўшы яе, па закліку Незнаёмага пакідае сям'ю, малых братоў, маці і рушыць на Вялікі Сход, яшчэ дакладна не ўсвядоміўшы, што з сябе гэты сход уяўляе.

Асноўнае ў ягоным характары — непакорнасць, рашучасць, гатоўнасць ісці да мэты на злом галавы, бясстрашнасць. Сіла ў Сымона ёсць, але няма трывалай духоўнай асновы, якая магла б накіраваць гэтую сілу. У спадчыну яму дасталося моцнае адчуванне знітаванасці з зямлёй. Калі сувязь з зямлёй рвецца, Сымон сапраўды гатовы адважыцца на ўсё, нават на забойства. Гэта ён адчувае і пачынае сам баяцца сваёй гатоўнасці. У такім стане ён творыць акт помсты: падпальвае панскі маёнтак. Зразумела, што гэта не ўсведамленне грамадзянскага ўчынку, а пакуль што інстынктыўная помста. Ён мяняе сякеру на паходню і на Вялікі Сход ідзе быццам не па сваёй волі, нібыта чужая рука, воля, мацнейшая за ягоную, вядуць яго за сабой. Ці прывядзе да мэты гэты шлях? Адказ не можа быць адназначным. Сымон гатоў стаць у шэрагі змагароў, якія здабываюць волю і долю, ахвяраваць сабой. У драме гэта адзін з варыянтаў пошуку, але далёка не адзіны.

Лёс Зосі драматычны. Натура ўражлівая, сентыментальная, яна знаходзіцца ў палоне дзівосных сноў і мар. Яе вабяць кветкі, луг, поле — усё прыгожае, паэтычнае. Але светлыя памкненні Зосі ўступаюць у раз-лад з суровай рэчаіснасцю. Яна і Паніча пакахала, таму што ён прыгожы. Зося — чалавек добрай душы, а та-кія людзі звычайна кахаюць вельмі моцна. Даверлівая, чулая, яна не можа вынесці здрады Паніча і спрабуе павесіцца паблізу палаца, каб такім чынам выказаць пратэст супраць панічовай здрады. Але дваровыя людзі яе ратуюць. I тады зацямненне находзіць на яе светлы, дапытлівы розум. Як бы прасвятлеўшы, глядзіць Зоська на пажар. Прасвятленне гэта сімвалічнае. Яна разам з Сымонам ідзе на Вялікі Сход. Сваю дарогу Зоська выснавала ў сваіх мроях-снах, праз паў-містычныя азарэнні поруч з думкамі пра Бога, разам з ідэаламі дабра, міласэрнасці, шкадавання, любові.

Данілка — падлетак, не па гадах разумны, разважлівы. Яго, як і Зоську, вабіць прыгожае, на працягу ўсёй п'есы ён майструе скрыпку. I калі бацька разбівае скрыпку, Сымон пагражае зрабіць новую. Ясна адно: без скрыпкі для Данілкі свет «не гучыць» — без музыкі няма гармоніі ў тым малым свеце, што яго акружае, як і ва ўсім Сусвеце. Шлях, абраны Данілкам, — гэта шлях музыкі, творцы. Данілка — увасабленне таленавітасці ўсяго беларускага народа. Ён, падлетак, пайшоў не за Сымонам і Зоськай, але за маткаю і Старцам. У гэтым выбары ёсць свая рацыя: Данілку патрэбна не канчатковая мэта шляху, а сама дарога, магчымасць убачыць свет і, вядома, удосталь найграцца на новай скрыпачцы. Вынік гэтага шляху невядомы, але абсалютна ясна адно: марным, бязмэтным гэты шлях не будзе.

Шляхі Зяблікаў разбегліся, але тупіковых пуцявін тут няма. Усе шляхі могуць прывесці да адной мэты — да пошуку і аднаўлення «раскіданага гнязда» — Бацькаўшчыны, да набыцця людзьмі страчанай чалавечай годнасці. Разбурылі не толькі хату Зяблікаў, «раскіданым гняздом» была ўся тагачасная Беларусь. Адсюль і сэнс назвы твора.

Я лічу, што на прыкладзе Сымона Янка Купала паказаў працэс абуджэння нацыянальнай свядомасці бела-рускіх сялян, пошукі імі шляхоў да вызвалення. Адшукаць страчаную бацькаўшчыну, вырвацца з-пад прыгнёту і ўціску, здабыць зямлю і волю можна толькі шляхам барацьбы, змагання — такая асноўная думка твора.

Гимназия 41 г.Минск, не

Гимназия 41 г.Минск, не списывать! А.Г. Сразу ставлю 2!

Хорошо.

Хорошее сочинение.

9 школа Мозыря не списывать!

9 школа Мозыря не списывать!

не списываць!!!!!!!!!!!!

9В 73 школы города минска это не списываць!!!!!!!!!!!!

Не тупите!!!

Берёте 3-4 сочинения, выписываете от туда самое главное, дополняете своими коментариями, компонуете в более-менее связный текст и сё! И не совпадёт ни с кем, и в интернете такого не найдёшь!!!

ну так я всегда так делаю

ну так я всегда так делаю

Не катать

9А школа 98 горада Минска......Это моё не катать

сш185 г.минска

не катать здесь. а то я вам устрою. p.s. Архутич Ольга Сергеевна

...

ахахаха,убило))

9 А Школа г.Бреста №24 не

9 А Школа г.Бреста №24 не списывать чтобы не совпало

Инна Иихайловна

Все кто спишут ставлю 2.

Да тут на 3 листа и

Да тут на 3 листа и больше,ставлю 10

9А не списывать !

9А не списывать !

--

уже списано))
Женя 9 А ...

1

1

Лиски я забираю себе...маша

Лиски я забираю себе...маша

не списывать!!!! это я писать буду

не списывать!!!! это я писать буду

не катать!

9В не катать!

Витебск СШ №6

Не катать!

9 школа г.кобрина 9а класс не брать

9 школа г.кобрина 9а класс не брать