Уладзімір Караткевіч. Аналіз творчасці. Рэферат
Уладзімір Сямёнавіч Караткевіч нарадзіўся 26 лістапада 1930 г. у г. Оршы ў сям'і служачых. Пасля заканчэння сярэдняй школы вучыўся на філалагічным факультэце Кіеўскага універсітэта. Працаваў настаўнікам у вёсцы Лесавічы на Кіеўшчыне і ў Оршы. Скончыўшы Вышэйшыя літаратурныя і сцэнарныя курсы ў Маскве, пераехау у Мінск. Пачаў друкавацца ў беларускіх перыядычных выданнях з 1951 г. Аўтар шматлікіх зборнікаў паэзіі, апавяданняў і аповесцей, п'ес, публіцыстычных і крытычных кніг, перакладаў. Памёр 25 ліпеня 1984 г., пахаваны на Усходніх могілках у Мінску.
Выў. Ёсць. Вуду.
Таму, што эаўжды, як пракляты,
Жыву бяздоннай трывогай,
Таму, што сэрца маё распята
За ўсе мільярды двухногіх.
У. Караткевіч
Уладзімір Караткевіч вядомы ў беларускай літаратуры як празаік, паэт, драматург, сцэнарыст, публіцыст, перакладчык, літаратурны крытык. Але перш за ўсё ён — заснавальнік нацыянальнага гістарычнага рамана.
Мастацкаму ўвасабленню гістарычных падзей прысвяціў У. Караткевіч раманы «Хрыстос прызямліўся ў Гародні», «Каласы пад сярпом тваім», «Чорны замак Алыпанскі», «Леаніды не вернуцца да Зямлі» («Нельга забыць»), аповесці «Дзікае паляваняе караля Стаха», «Чазенія». Са старонак гэтых твораў паўстаюць змагары за народнае шчасце, прарокі, інтэлігенты, рыцары і прыгоннікі, кардыналы і чароўнай прыгажосці дзяўчаты. Яны ўмеюць па-свойму любіць, ненавідзець, пакутаваць, адстойваць свае погляды. Іх лёсы неадрыўныя ад гістарычных падзей і абумоўлены гэтымі падзеямі. I ў кожным творы — эпоха, складаны і часам трагічны лёс Белай Русі, народ, які не скарыўся перад нястачамі і прыгнётам, прагне волі і долі. У. Караткевіч не толькі ўзнаўляе карціны жыцця сярэднявечча і наступных эпох, але і асэнсоўвае гістарычны працэс, што дазваляе зразумець таямніцы чалавечага быцця, аснову ўзаемаадносін людзей з навакольным светам. Паводле твораў У. Караткевіча створаны мастацкія фільмы «Хрыстос прызямліўся ў Гародні», «Дзікае паляванне караля Стаха», «Чорны замак Алынанскі», шматлікія тэлефільмы, опера «Сівая легенда».
Раман У. Караткевіча «Каласы пад сярпом тваім» (1968) прысвечаны адной з гераічных старонак беларускай гісторыі — перыяду падрыхтоўкі паўстання 1863 г. Раман складаецца з дзвюх частак. У першай («Выйсце крыніц») даецца кароткая характарыстыка палітычнага і грамадскага жыцця напярэдадні рэформы 1861 г., апісваецца голад на Беларусі. Акрамя таго, расказваецца пра дзіцячыя і юнацкія гады князя Алеся Загорскага. Бацькі аддаюць яго на «дзядзькаванне» — выхаванне ў сялянскую сям'ю Кагутоў. Такое выхаванне зблізіла Алеся з простымі людзьмі, народным жыццём, мовай беларусаў і іх традыцыямі. Можп, па гэтай прычыне сваю прамову ў дварап князь гаворыць па-беларуску. Другая кні пры дрэве») расказвае пра вучобу Алеся ў Пецярбургскім універсітэце, удзел у падпольнай арганізацыі «Агул», пра сустрэчы з Кастусём Каліноўскім, пра сялянскае паўстанне на чале а Корчакам. Дзеянне рамана завяршаецца ў 1861 г., калі цар адмяніў прыгоннае права.
Алесь — адзін з прадстаўнікоў прагрэсіўна настроенай шляхты. Яшчэ да адмены прыгоннага права ён дае волю сваім сялянам. У вобразе Алеся ўвасоблены лепшыя рысы грамадска-культурных дзеячаў мінулых часоў, для якіх радзіма была найдаражэйшым скарбам, святыняй, часткай іх саміх.
У кнізе дзейнічаюць і рэальныя гістарычныя асобы. 3 дакументальнай праўдзівасцю стварае пісьменнік вобраз К. Каліноўскага, які паўстае са старонак перакананым змагаром супраць царызму, ворагам самадзяржаўя. Нямала радкоў прысвечана В. Дуніну-Марцінкевічу, С. Манюшку, Т. Шаўчэнку, У. Сыракомлю і інш.
У паэтычнай спадчыне У. Караткевіча чатыры зборнікі («Матчына душа», «Вячэрнія ветразі», «Мая Іліяда», «Быў. Ёсць. Буду»), з якіх паўстае надзвычай чуйны да важнейшых імпульсаў сучаснасці герой. Вершы паэта прасякнуты сцвярджзннем магутнасці і несмяротнасці чалавека, рамантычнай узнёсласцю, страснасцю, асацыятыўнай вобразнасцю, патрыятычным гучаннем, далучанасцю да лёсу ўсяго чалавецтва.
У. Караткевіч, на думку А. Русецкага, узбагаціў «сучасную беларускую паэзію новымі ідэямі і тэмамі, прыкметна абнавіў рытміку, пашырыў магчьшасці верша, спалучыў традыцыйнае яго разуменне з акспрэсіяй сучаснай паэтыкі». Як і ў прозе, у паэтычных радках аўтара знайшло сваё адлюстраванне гістарычнае мінулае роднага краю. Павагай да набыткаў нацыянальнай культуры, глыбокім патрыятычным пачуццём прасякнуты вершы «Чорная балада Гаркушы», «Скарына пакідае радзіму», «Нявесце Каліноўскага», «Багдановічу». Пра гераічны і драматычны лёс удзельніка Крошьгаскага паўстання 1828 г., аўтара славутага верша «Зайграй, зайграй, хлбпча малы...» Паўлюка Багрыма расказаў У. Караткевіч у вершы «Паўлюк Багрым». Трагічная і гераічная фігура П. Багрыма ўспрымаецца як сімвал свабоды. Вуснамі героя верша паэт заклікае беларускі народ узяцца за зброю:
Беларусь, прачынайсяі
Я цябс абуджаюі
Ты павінка прачнуцш,
Не лраспі сваё шчаеце ўначы,
Я гукаю цяве,
Дарагая, святая!
Адкажы ж, мая родная,
Не маўчы!..
Канкрэтныя гістарычныя асобы ў вершах У • Караткевіча — амагары за народкае шчасце, мужныя і свабодалюбівыя людзі, непрымірымыя да Зла і прыгнёту. «Бо як ёсць у народа такія — не загіне давеку народ», — усклікае паэт.
У. Караткевіч не абыходзіць і тэму кахання (вершы «Гісторыя э першым каханнем», «Калі памірае каханне», «фантазія», «Раманс аб расстраляным каханні»). Лірычны герой інтымных вершаў перапоўнены светлым і трывожным пачуццём, болем ад расстання, душэўным сумам, верай у каханне вечнае, незямное:
Калі памірае каханне...
Але каханне не памірае.
Яно вечна аастаецца ў грудаях лікуючай тугою слоў,
Бсзнадэейным болем 1 непатольнай пяшчотай.
I смерці няма ў кахання.
Чалавск толькі смертны.
Краю «раскрытых душ і дзвярэй», беларускай зямлі, яе гордым, моцным духам людзям прысвяціў У. Караткевіч вершы «Беларуская песня», «Старажытны беларус», «Надпіс на камені над крыніцай», «Развітальная песня», «О любоў мая, Беларусь!», «На Беларусі бог жыве». У іх гучыць упэўнеаасць у жыццёвай сіле народа, яго светлай будучыні, бязмежная любоў да бацькоўскай зямлі, адданасць ёй:
Каб плыў судоў уратавальных дым, —
А родны край знікаў навскі ў хвалях, —
Я 6 лепей эгінуў з ім, э яго апотнім жалем,
Як жыў 1 мучыўся бязмсрна — а ім.
Талент У, Караткевіча дасканала раскрыўся ў яго драматычных творах. У іх уваскрашаюцца дзіцячыя і юнацкія гады Янкі Купалы («Калыска чатырох чараўніц»), падзеі Вялікай Айчыннай вайны («Млын на Сініх Вірах»), сялянскага паўстання пад кіраўніцтвам Кастуся Каліноўскага («Кастусь Каліноўскі»), Крычаўскага паўстання 1743—1744 гг. («Маці ўрагану»), Віцебскага паўстання 1623 г., калі жыхарамі горада быў пакараны святар Язафат Кунцэвіч, чалавек жорсткі і нецярпімы да праяў вальнадумства і іншай веры («Званы Віцебска»).
Дыскусіі
2 года 33 недели назад
3 года 26 недель назад
3 года 32 недели назад
3 года 32 недели назад
3 года 42 недели назад
4 года 32 недели назад
4 года 33 недели назад
4 года 34 недели назад
5 лет 22 недели назад
5 лет 25 недель назад