Водгук на верш Янкі Купалы "Песняру-беларусу"
Выдатна сказаў беларускі паэт Сяргей Дзяргай:
Каб соль не страціла
Уласцівую ей солкасць,
А песня — гукаў,
Трапяткіх і кволых,
Вясёлка — колераў,
Каханне — шчырасці,
А чалавек душы сваей
Вялікай, несмяротнай —
На свеце існуе мастацтва.
Як гэта важна, каб у жыццё кожнага чалавека назаўсёды ўвайшло мастацтва. Бо менавіта яно ўзбагачае нашы душы, асвятляе нашы сэрцы, робіць нас лепшымі і больш прыгожымі.
У наш час, бадай, не знойдзеш людзей, якія б не чыталі. Найбольш поўна літаратура ўздзейнічае на чалавека тады, калі мастак укладвае ў мастацкае слова свой розум, сэрца, перадае ў творах самае каштоўнае і значнае, што ёсць у нашым жыцці. Іх думы, хваляванні, памкненні выяўлены ў лірыцы, напiсанай на тэму паэта і паэзіі. Вось і Янка Купала неаднаразова звяртаўся да гэтай тэмы. У прыватнасці, ей прысвечаны і верш «Песняру-беларусу».
Верш напісаны ў форме звароту да песняра. У ім паэт адказвае на пытанне «Якім быць трэба зямлі забытай песняру?» Песняр, сцвярджае Янка Купала, павінен кожны свой радок прапускаць праз сэрца, не адрывацца ад родных каранёў, быць «за родну песню... ваякай».
Купала заклікае паэтаў усю моц свайго таленту аддаваць служэнню роднай бацькаўшчыне, змагацца за яе светлую будучыню, шукаць тую сцежку, якая б прывяла народ да пічасця і свабоды. Паэт павінен быць выразнікам дум і імкненняў свайго народа, клікаць яго да лепшай долі.
Паводле Купалы, пясняр будзе валодаць магутнай сілай толькі тады, калі ўсёй душой ён зліты з народам, з роднай зямлёй, гаворыць адной мовай з людзьмі свайго краю. Сапраўдны мастак слова па Купалу не павінен думаць пра славу, яму трэба пісаць, не чакаючы падзякі ад людзей.
Вынікам сапраўднай і адданай працы паэта будзе абуджэнне народа і народная пашана да песняра:
I вокліч славы пранясецца,
Пяснярскай славы з роду ў род.
Але ўсё ж такі самым важным для песняра будзе не яго слава, а тое, што «песня будзе жыць і жыць!», што яна будзе непадуладнай часу. Вось дзе сапраўдная ўзнагарода для песняра! Гэта галоўная думка верша, для найлепшага раскрыцця якой Янка Купала выкарыстоўвае розныя мастацкія сродкі: параўнанні, эпітэты, антытэзу.
Мне здаецца, што гэты твор не пакіне нас, чытачоў, абыякавымі. Купала гаворыць тут, як павінен жыць пясняр, калі ён хоча прынесці людзям наибольшую карысць. Так трэба жыць усім нам, людзям самых розных заняткаў і прафесій.
Хочацца дадаць, што сказанае Купалам у вершы пацвярджаецца і яго ўласным жыццём, творчасцю, бо яго песня жыве і будзе жыць у памяці народнай.
Асабіста мне верш многае даў і для разумения паэзіі Янкі Купалы, вытокаў яго непаўторнага таленту, і для больш глыбокага роздуму аб прызначэнні паэта, песняра сваей бацькаўшчыны — нашай роднай Беларусі.
Дыскусіі
2 года 40 недель назад
3 года 33 недели назад
3 года 39 недель назад
3 года 39 недель назад
3 года 49 недель назад
4 года 39 недель назад
4 года 40 недель назад
4 года 41 неделя назад
5 лет 29 недель назад
5 лет 32 недели назад