Аналіз творчасці Максіма Багдановіча. Грамадзянскі і патрыятычны пафас
Нарадзіўся Максім Багдановіч 9 снежня 1891 г. у Мінску. Яго бацька Адам Ягоравіч Багдановіч быў беларускім фалькларыстам, этнографам і мовазнаўцам. Маці Марыя Апанасаўна таксама была адукаваная, высокай культуры жанчына. Неўзабаве сям'я пераехала ў Гародню, дзе і прайшло ранняе дзяцінства Максіма. Якраз у Гародні і пачаў Максім пазнаваць свет. Пасля раптоўнай смерці маці — новы пераезд, гзтым разам у Ніжні Ноўгарад, куды баньку перавялі на службу.
Атмасфера сям'і, культурнее асяроддзе буйнога горада, сяброўскія адносіны бацькі з Максімам Горкім спрыялі выхаванню эстэтычнага густу, абудзілі імкненне да літаратурнай творчасці.
У 1902 г. М. Багдановіч паступіў у мужчынскую гімназію. Вучоба ў гімназіі, калі меркаваць па адзнаках, ішла ў Максіма пасрэдна. Бацька адчыніў перад ім сапраўдны свет па-за сценамі гімназіі, і кола інтарзсаў Максіма ляжала там. Пад уплывам бацькі расла зацікаўленасць Максіма да гісторыі беларускага народа, яго культуры, вуснай паэтычнай творчасщ. Да служэння роднаму беларускаму народу канчаткова схілілі юнага М. Багдановіча першыя беларускія газеты «Наша доля» і «Наша ніва», якія пачалі выходзіць у далёкай Вільні.
Паэтычныя здольнасці М. Багдановіча выяўляюцца яшчэ ў дзяцінстве. У дзесяцігадовым узросце ён спрабуе пісаць вершы на беларускай мове. Першым творам М. Багдановіча, надрукаваным у «Нашай ніве» (ліпень 1907 г.), было невялікае па памеры апавяданне «Музыка». Сваім глыбокім зместам апа
вяданне сведчыла, што ў беларускую літаратуру прыйшоў вельмі сур'ёзны пісьменнік.
У 1908 г. сям'я Багдановічаў пераязджае ў Яраслаўль. 3 Яраслаўлем у М. Багдановіча звязаны асноўны перыяд жыцця. Тут ён стане Беларускім Паэтам.
У чэрвені 1911 г. Максім наступав ў Яраслаўскі юрыдычны ліцэй. Ліцэйскія гады вызначаюцца плённай публіцыстычнай і літаратурна-крытычнай дзейнасцю: адна за ад ной з'яўляюцца яго працы: «Кароткая гісторыя беларускай пісьменнасці да XVI сталецця», «За сто гадоў», «Беларускае адраджэнне». Натхнёна працаваў паэт і над перакладамі з іншых моў. Ён адным з першых у беларускай літаратуры працаваў у такіх складаных вершаваных формах, як санет, трыялет, рандо, актава, тэрцыны... Максімавы мары пра заняткі беларускай філалогіяй у Пецярбургскім універсітэце былі перакрэслены матэрыяльнымі цяжкасцямі і хваробаю. На канікулы Максім едзе ў Беларусь, куды яго запрасіла рэдакцыя «Нашай нівы». Ад чэрвеня да жніўня Максім жыў у фальварку Ракуцёўшчына (паблізу ад Маладзечна), што належаў дзядзьку Луцкевічаў. Тут ён з асалодаю акунуўся ў стыхію народнай мовы, напісаў дзве паэмы і шаснаццаць вершаў, што склалі выдатныя паэтычныя нізкі «Места», «Старая Беларусь» і «Мадонны».
На пачатку 1913 г. у Вільні выйшла кніжка вершаў М. Багдановіча «Вянок», якой наканавана было застацца адзінай прыжыццёвай кнігаю.
На пачатку 1915 г. у М. Багдановіча выспявае жаданне пакінуць бацькоўскі дом і вярнуцца на Радзіму. Толькі восенню 1916 г., пасля заканчэння юрыдычнага ліцэя, М. Багдановіч прыязджае ў Мінск. Пасяліўся ён на адной кватэры са Змітраком Бядулем, а працаваць уладкаваўся ў камітэт Мінскага аддзела Беларускага таварыства дапамогі пацярпелым ад вайны.
У лютым 1917 г. здароўе ў М. Багдановіча пагоршылася. Сябры адправілі яго лячыцца ў Крым, але было ўжо позна. Паэт ведае, што жыць засталося няшмат, але ставіцца да гэтага спакойна. Вядома, што ў апошнія свае дні геніяльны паэт займаўся складаннем беларускага лемантара.
Перад смерцю паэт напісаў на вокладцы зборніка «Вянок» апошнія словы:
Ў краіне светлай, дзе я ўміраю,
У белым доме ля сіняй бухты,
Я не самотны, я кнігу маю
3 друкарні пана Марціна Кухты.
У Ялце на 25-м годзе жыцця, 25 мая 1917 г., памёр ад сухотаў малады паэт, але яго спадчына, як яркая зорка, свеціць людзям і сёння. Спадчынай з'яўляецца зборнік «Вянок», у якім талент паэта раскрыўся так шчодра і поўна не толькі ў пейзажнай лірыцы, але і ў творах сацыяльна-грамадскага зместу, і ў вершах пра каханне, і ў філасофскіх мініяцюрах на тэму жыцця і смерці. Багдановіч стаў натхнёным выразнікам дум і жаданняў народа. Вандруючы па Беларусі, паэт востра адчуў замкнёнасць, раз'яднанасць народа, яго абыякавасць да свайго мінулага і будучыні. Боль за прыніжэнне Бацькаўшчыны быў пачаткам многіх творчых памкненняў яго душы.
Суровая карціна жыцця беларускага народа паўстае ў вершы «Краю мой родны! Як выкляты Богам...». Смутак, жальба, нядоля, гора паўстаюць тут як сімвалы народнага жыцця.
Сацыяльная няроўнасць, жорсткая палітыка эксплуататараў — вось дзе прычына ўсіх няшчасцяў і бед народных. Радзіма падзелена саслоўнымі, прававымі, дзяржаўнымі рубяжамі. «Вольныя прасторы » падзелены на межы з мэтай зрабіць людзей ворагамі. Так многа вакол багацця і прыгажосці, працавітыя рукі стварылі ўсё значнае на зямлі, а людзі нішчацца ў голадзе і няшчасці. Менавіта гэтая думка пакладзена ў аснову аднаго з лепшых узораў грамадзянскай лірыкі Багдановіча — верша «Мяжы».
М. Багдановіч ніколі не траціў веры ў светлае заутра сваёй Бацькаўшчыны і яе народа. У вершы «Беларусь, твой народ дачакаецца...» паэт бачыць сваю Радзіму шчаслівай, светлай, радаснай:
Беларусь, твой народ дачакаецца
Залацістага, яснага дня.
Паглядзі, як усход разгараецца,
Колькі ў хмарках залётных агня!..
Паэт верыў у духоўныя сілы народа. Ідэя вечнасці, неўміручасці жыцця гучыць у санеце «Паміж пяскоў Егіпецкай зямлі...». Зярняткі, якія праляжалі ў магіле некалькі тысяч гадоў, не загінулі, а далі багатыя ўсходы. Так і народ, хоць і пад прыгнётам, але захаваў сваю жыццёвую сілу.
У творчасці М. Багдановіча ёсць нямала пранікнёных радкоў аб велічы і харастве прыроды. У вершы «Цёплы вечар, ціхі вецер, свежы стог...» паэтсказаў аб сваёй духоўнай еднасці са светам прыроды:
Бачу я, з прыродай зліўшыся душой,
Як дрыжаць ад ветру зоркі нада мной,
Чую ў цішы, як расце трава.
У вершах «Здароў, марозны, звонкі вечар!..», «Над возерам», «Добрай ночы, зара-зараніца!..», «Па-над белым пухам вішняў...» паэт славіць усё жывое, жыццё і людзей, якія павінны быць шчаслівымі і свабоднымі.
Паэтычны талент М. Багдановіча раскрываўся шчодра не толькі ў пейзажнай лірыцы, але і ў вершах пра каханне. Мадонна — вось той ідэал жанчыны, які ўяўляў паэт. Падставай для з'яўлення верша «Вераніка» было каханне Максіма да Ані Какуевай, якое засталося безадказным. Сумуючы па ёй, ён стварае рамане «Зорка Венера...» — адзін з шэдэўраў Багдановічавай паэзіі.
У гісторыі беларускай культуры справядліва стаяць побач тры вялікія імёны: Янка Купала, Якуб Колас, Максім Багдановіч. У сэрцы народа М. Багдановіч жыве асабліва пяшчотнай любоўю.
Дыскусіі
2 года 33 недели назад
3 года 26 недель назад
3 года 32 недели назад
3 года 32 недели назад
3 года 42 недели назад
4 года 32 недели назад
4 года 33 недели назад
4 года 34 недели назад
5 лет 22 недели назад
5 лет 25 недель назад