Водгук на раман Iвана Мележа "Людзі на балоце". Беларуская веска ў часы калектывізацыі
Раман «Людзі на балоце» Іван Мел еж прысвячае «бацьку, маці, бацькоўскай зямлі». Гэтымі словамі пачынаецца апавяданне пра людзей Палесся на пераломным рубяжы гісторыі. Сваё крэда I. Мележ вызначае так: «Потым прыйшло жаданне напісаць... кнігу, героем якой быў бы народ, людзі, якіх чамусьці называюць простымі Кнігу, у якой бы цудоўнае жыло ў звычайным, трагізм — у звычайным, вялікае — у звычайным... Мне прыходзілася занава пераасэнсоўваць матэрыял, знаёмы для літаратуры, падаваць як высокую паэзію з'явы, якія мы прывыклі лічыць амаль нявартымі паэзіі».
I. Мележ добра ведаў жыццё, побыт, працу людзей, пра якіх пісаў. Болыпасць герояў «Палескай хронікі» не створаны мастацкай фантазіяй, а ўзяты з жыцця. I. Мележ спасцігнуў сэрцам «унутраны змест» народа — яго душу, яго мову, яго патаемныя думы і няўлоўныя пачуцці. Адбылося арганічнае зліццё біяграфіі пісьменніка з біяграфіяй народа, з якім ён жыў, думы і пачуцці якога былі і ягонымі ўласнымі думамі і пачуццямі.
Раман «Палеская хроніка» — гэта гісторыя жыцця беларускага народа ў 20-я гг. I. Мележ у адзінай натуральней жыццёвай пльіні паказвае побыт, звычаі, норавы людзей, іх працу, заняткі, дае цудоўныя малюнкі палескай прыроды, спалучае грунтоўнае сацыяльнае даследаванне з глыбокім псіхалагічным аналізам. Веска Курані адрэзана ад знешняга свету непраходнымі палескімі балотамі. Гэта адзін з самых глухіх куткоў беларускага Палесся. Людзі жывуць тут, бо яны народжаны жыць, ім трэба змагацца за жыццё. Куранёўцы рупліва і старанна працуюць на сваёй неўрадлівай зямлі, здабываюць нялёгкі хлеб, якога рэдка калі хапае да новага ўраджаю. Выратоўвае балота і лес, дзе можна назбіраць грыбоў і ягад. Не ў кожным двары ёсць карова ці добры конь. Усе прызвычаіліся, што ў Глушака лепшыя надзелы зямлі: «Але такое становішча тут не палохала, людзям на востраве яно здавалася зусім звычайным... Людзям тут трэба было жыць, і яны жылі».
I. Мележ падае сваіх герояў ва ўсёй іхняй жыццёвай канкрэтнасці. Яны быццам выхаплены з жыцця. Нельга ўявіць сабе Васіля, Ганну, Яўхіма, Міканора, Хадоську без працы, па-за сямейнымі і складанымі сацыяльнымі ўзаемаадносінамі. Жыхары вёскі Курані вераць яшчэ ў забабоны і абыякавыя да школы. Кожны жыў сваімі клопатамі, дбаючы толькі пра свой дабрабыт. Але палешукі не страцілі пачуцця ўласнай годнасці і практычнага падыходу да жыццёвых праблем.
Галоўныя героі «Палескай хронікі» — Васіль і Ганна, вакол іх разгортваюцца ўсе падзеі. Але ў творы няма фактычнага размежавання паміж галоўнымі і негалоўнымі героямі. Эпізадычныя вобразы, яркія і запамінальныя, дапамагаюць зразумець псіхалогію сялян палескай вёскі ў 20-я гг. Гэта Андрэй Руды, Пракоп, Сарока, Зайчык, Хоня і іншыя. Мова жыхароў вёскі вобразная, перапоўнена прыказкамі і прымаўкамі, гумарам. Для болынай выразнасці I. Мележ захоўвае ў творы мясцовы дыялект, мову, народжаную гэтым краем, гэтым навакольным светам.
I. Мележ засяроджвае ўвагу на тых зменах, якія адбываюцца ў Куранях. Правадніком новага на вёсцы з'яўляецца Міканор Дамецік. Пасля вайсковай службы ён вяртаецца дадому. Адразу Міканор узяўся наладжваць новае жыццё. Яго абурае беднасць вёскі, п'янкі, ён імкнецца ладзіць новыя парадкі, але яму не хапае цярплівасці, каб разабрацца ў настроях людзей, іх паводзінах.
Галоўнае ў яго характары — пачуццё злітнасці з роднай вёскаю, з куранёўцамі. Усе пачынанні звязаны ў Куранях з Міканорам: яму належала ініцыятыва асушэння гнілога балота, будоўлі грэблі, што звязала Курані з вялікім светам. Гэта ён павёў барацьбу з цемнатой, забітасцю аднавяскоўцаў, бытавой неўладкаванасцю, добра разумеючы, што перайначыць жыццё не менш важна, чым асушыць балота. У вобразе Міканора I. Мележ паказаў кіраўніка-арганізатара: прьшцыповага, патрабавальнага, грамадскі актыўнага, непрымірымага да зла і несправядлівасці. Яго разважлівасць, тактоўнасць, душэўнасць і далікатнасць не перашкаджаюць Міканору быць на-, стойлівым у самыя рашучыя моманты.
Іншай думкі прытрымліваецца Апейка. Чалавек гэты прайшоў складаную і суровую школу жыцця: у мінулым сялянскі сын, пасля салдат і чырвонаармейскі агітатар, вясковы настаўнік, валасны работнік і, нарэшце, кіраўнік раённага маштабу. Але такое неспакойнае жыццё не зрабіла яго бессардэчным і жорсткім. Ён канкрэтны, жывы чалавек, у душы якога змяшчаюцца і шчырае каханне да роднай прыроды, і многа чаго іншага, што поўніць жыццё чалавека.
Мы бачым старшыню райвыканкама за штодзённымі хлопатамі пра людзей, пра жыццё раёна. Клопат пра чалавека, пра яго дабрабыт і шчасце, пра заўтрашні дзень хлебароба складае змест усяго жыцця Апейкі. Да ўсяго яму ёсць справа: да будаўніцтва дарог, школ, лазняў, пракладкі грэбляў, нарыхтовак, ліквідацьгі непісьменнасці, арганізацыі калгасаў.
Ён стараецца зразумець чалавека, пераканаць, падтрымаць. Апейка ведае, што цяжка будзе пераканаць куранёўцаў у пабудове грэблі. Дзякуючы яго намаганням вяскоўцы паступова пераконваюцца, што калектыўная праца — на карысць усім.
Зямля — аснова жыцця сялян. Зямля — мэта, да якой яны імкнуцца. I. Мележ паказвае, як адбываўся перадзел зямлі. Вякамі, ад пакалення да пакалення, мара пра зямлю накоплівалася ў сэрцы, у розуме селяніна. 3 вялікай сілай напісаны драматычныя сцэны, звязаныя з барацьбой за зямлю. Сутыкаўся Васіль і з кулаком Яўхімам, і з Міканорам, прадстаўніком беднага сялянства, які безаглядна прымае новае і энергічна праводзіць яго ў жыццё. Пачалавечы вялікая страсць Васіля да зямлі выклікае толькі павагу. Яго прымушаюць уступіць у калгас, а без зямлі — гэта.ўжо не ён. Ён згубіў зямлю, якая была яго мэтай.
На драматычным лесе Васіля Дзятла прасочваецца і лес усяго сялянства ў перыяды вялікіх гістарычных пераломаў. «Палеская хроніка» Мележа — не толькі мінулае, але і сучаснае, і уважлівы погляд у будучыню.
Дыскусіі
2 года 38 недель назад
3 года 31 неделя назад
3 года 37 недель назад
3 года 37 недель назад
3 года 48 недель назад
4 года 38 недель назад
4 года 39 недель назад
4 года 39 недель назад
5 лет 27 недель назад
5 лет 30 недель назад