Уладзімір Дубоўка. Рэферат
(1900—1976)
Нарадзіўся 15 ліпеня 1900 г. у в. Агароднікі Пастаўскага раёна ў сялянскай сям'і. Скончыў Нова-Віленскую настаўніцкую семінарыю і Вышэйшы літаратурна-мастацкі інстытут імя В. Брусава ў Маскве. Настаўнічаў у Тульскай вобласці, служыў у Чырвонай Арміі. Ласля дэмабілізацыі працаваў метадыстам і інспектарам беларускіх школ Наркамата асветы РСФСР, быў членам літаратурных аб'яднанняў «Маладняк», «Узвышша», радактарам часопіса «Беларускі піянер». Працаваў рэдактарам беларускага тэксту «Весніка ЦВК, СНК і СПА Саюза ССР», адказным сакратаром пастпрэдства БССР пры. ўрадзе СССР, выкладчыкам беларускай літаратуры Камуністычнага універсітзта народаў Захаду, рэдактарам «Зводу законаў і загадаў Рабоча-Сялянскага ўрада Саюза ССР». 20 ліпеня 1930 г. незаконна арыштаваны. Зняеоленне і высылку адбываў у Кіраўскай вобласці, Чувашыі, на Далёкім Усходзе, у Грузіі і Краснаярскім краі. Пасля рэабілітацыі (1957) жыў у Маскее, дзе і памёр 20 сакавіка 1976 г.
Калышуцца скаргі 1 моўкнуць,
раэносяцца разам пялёсткі.
Не хоча Уладзімір Дубоўка
спяваць пад зазубраны лёскат.
Пачаў — хай канчаюць другія,
шляхі — адшукаю сабе я.
Загіну — няхай 1 загіну,
мне гімнамі будуць эавеі.
У. Дубоўка
Творчы лёс аднаго з арганізатараў «Маладняка», актыўнага ўдзельніка «Узвышша» Уладзіміра Дубоўкі трагічны: амаль 28 гадоў ён знаходзіўся ў ссылцы на Далёкім Усходзе і ў Сібіры. Пачаткам творчай дзейнасці «вялікага пакутніка» лічыцца 1921 год, калі быў надрукаваны яго верш «Сонца Беларусі». Затым выйшлі зборнікі «Строма» (1923), «Трысцё» (1925), «Сгеао» (1926), «Наля» (1927). Рамантычнаму пафасу, рэвалюцыйнай ідэйнасці, узнёсласці твораў, характэрных для маладнякоўскага перыяду, папярэднічалі матывы безнадзейнасці, трывожнага роздуму над сучаснасцю і будучыняй роднай зямлі. Падзеям пачатку 20-х гг., калі не зусім акрэсленым уяўлялася будучае жыццё, прысвечаны верш «Імжа, і склізота, і прыкрая золь». У ім пераважаюць змрочныя, чорныя фарбы:
Імжа, і скліэота, 1 прыкрая эоль
за скрогатам ветру — навалай.
У чмарнасць убралася светава столь,
блакіт ад зямлі адарвала.
Журба расплялася кудлатай лазой,
у сзрца цярушыцца шэрань.
А вецср шпурляс, як морскі прыбой,
пясок і журбу аб камонне.
I толькі апошнія радкі даюць надзею на выратаванне з гэтай варожасці, імжы, журбы: «а ўпартасць да мэты вядзе і вядзе, пра шчасце і радасць варожыць...»
Верай у нязломнасць народнага духу, упэўненасцю ў перамозе над усім варожым прасякнуты класічны верш У. Дубоўкі «0 Беларусь, мая шыпшына». Ён пабудаваны на проціпастаўленнях, кантрастах. 3 аднаго боку, у ім прысутнічаюць рэвалюцыйна-рамантычныя вобразы, традыцыйныя для літаратуры 20-х гг. (праменне яснае, радасць, Камуна Свету), а з другога — песімістычныя, змрочныя фарбы (вецер дэікі, варожасць шляху, перашкоды). Тут, быццам, і жахліва-цяжкае прадказанне Чарнобыля, і вера ў паратунак. Аднак, нягледзячы на кантрастнасць вобразаў і фарбаў, верш гучыць аптымістычна:
О Беларусь, мая шыпшына,
зялёкы ліст, чырвоны цвет!
У встры дзікім не загінеш,
чарнобылем не эарасцеш.
Філасофская паглыбленасць, зварот да агульначалавечых праблем уласцівы вершу «Ніколі праўда не ўмірае». У алегарычнай форме ў ім сцвярджаецца неўміручасць праўды жыцця:
Жыццё закон няэломны мас:
ніколі праўда не ўмірае.
Адно хоць зернетка малое
ды застанецца пра былое.
Ні на пяску, ні на каменні
ушчэнт не выпетрае эерне:
узыдзе, ўсходы будуць э плёнам,
а адзінак вырастуць мільёны...
Талент У. Дубоўкі асабліва выявіўся ў жанры паэмы («Там, дзе кіпарысы», «Кругі», «Крычаўская спакуса», «Браніслава», «I пурпуровых ветразей узвівы», «Штурмуйце будучыні аванпосты!»). Болыпасць з гэтых твораў вызначаецца складанай кампазіцыяй, арганічным спалучэннем літаратурнага тэксту і скарбаў вуснай народнай творчасці (казак, легенд, паданняў, прытчаў, песень). Народная творчасць, на думку аўтара, ніколі не можа страціць сваёЙ пазнавальнай, філасофскай і эстэтычнай вартасці. Яе нельга выкрасліць з мастацкай літаратуры:
Цудоўны скарб у творчасці народнай
для нас сабраны мудрымі дзядамі,
Яго адкінуць — эначыць без нашаны
паставіцца да продкаў працавітых.
Паэма «Крычаўская спакуса» ўзнаўляе гераічную старонку барацьбы жыхароў Крычава з панскімі ваякамі. I хаця паўстанне было жорстка падаўлена, яно расказала свету аб мужных і смелых крывічах, для якіх лепш «загінуць за шчасце аднойчы, чым да магілы пакутаваць з горам».
Паэма «I пурпуровых ветразей узвівы» напісана ў форме дыялога Лірыка і Матэматыка, які характарызуецца вострай напружанасцю, непрымірымасцю пазіцый. Псеўданаватарскі падыход да развіцця літаратуры, фалыпывая патэтычнасць, упэўненасць у неабходнасці ўсеагульнай машынізацыі выклікаюць адмоўную рэакцыю да Матэматыка. Для Матэматыка народная паэзія — нікому не патрэбная рэч і пра яе трэба забыцца:
У нашы дні руін 1 будаўніцтва,
і дыктатуры пралетарыяту
патрэбны нам паэты-змагары, —
не ліквідатары, ке смутнагляды...
Павінны мы тварыць на грунце новым
сучаснае мастацтва для працоўных.
Духоўную перавагу аўтар аддае Лірыку і яго глыбокаму жыццёваму розуму, цвярозаму стаўленню да з'яў рэчаіснасці, праўдзе, мудрасці. Ен лічыць, што літаратура павінна развівацца на аснове спадчынных традыцый і народнай творчасці.
У паэме «Штурмуйце будучыні аванпосты!» (напісана ў 1929 г., апублікавана ў 1965 г.) У. Дубоўка выказвае свае погляды адносна калектывізацыі, адкрыта пратэстуючы супраць гвалтоўнага аб'яднання сялянскіх гаспадарак (гэта з'явілася адной з прычын яго арышту і ссылкі).
У першым нумары часопіса «Беларуская культура» за 1927 год быў надрукаваны верш невядомага беларускага паэта «За ўсе краі, за ўсе народы свету...» (другая назва — «На ўшанаванне новага падзелу беларускай зямлі»). У ім востра крытыкавалася акупанцкая палітыка бальшавікоў, адлюстроўваліся праўдзівыя настроі і думкі беларускага народа. Верш гэты, як пазней высветлілася, належыў У. Дубоўку. Сапраўднае аўтарства яго, дзякуючы доступу да «крымінальнай» справы паэта, устанавіў У. Міхнюк. Сам жа верш хадзіў у спісах пад псеўданімам Янкі Крывічаніна і з'явіўся асноўнай прычынай арышту У. Дубоўкі.
Пасля вяртання з ссылкі У. Дубоўка напісаў шматгранную поліфанічную кнігу вершаў і паэм «Палеская рапсодыя» (1961). Яна прысвечана Палессю, якое паэт называў «цудоўным казачным кілімам», «прыгажосцю невыказнай», «зачараванай палескай стараной». У многіх вершах кнігі У. Дубоўка расказаў аб гераічным мінулым палешукоў («Картуз-Бяроза», «Палессе», «Вёска Бясхлебічы», «Герб Мазыра»), выказаў сваё захапленне кемлівасцю, багаццем жыццёвай мудрасці, энтузіязмам, майстэрствам, руплівай працай людзей («Стварыў ён залатое руна», «Старобінская казка — Салігорская быль»), з рамантычнай узнёсласцю і замілаваннем апеў раку Прыпяць («Ноч на Прыпяці і казка пра зоры», «Усход сонца на Прыпяці»).
У. Дубоўка з'яўляецца аўтарам вершаваных казак для дзяцей («Цудоўная знаходка», «Кветкі — сонцавы дзеткі», «Залатыя зярняты»), кнігі апавяданняў-успамінаў «Пялёсткі», шматлікіх крытычных артыкулаў, перакладаў на беларускую мову твораў У. Шэкспіра, Дж. Байрана, I. В. Гётэ, У. Сыракомлі, В. Брусава, П. Тычыны і інш.
Дыскусіі
2 года 38 недель назад
3 года 31 неделя назад
3 года 37 недель назад
3 года 37 недель назад
3 года 48 недель назад
4 года 38 недель назад
4 года 39 недель назад
4 года 39 недель назад
5 лет 27 недель назад
5 лет 30 недель назад