Водгукі на вершы беларускіх паэтаў

Водгук на паэму Аркадзя Куляшова "Сцяг брыгады". Алюстраванне трагічнага лесу народа ў час вайны. Роля лірычных адступленняу і пейзажных малюнкаў у творы

Ноя/10

04

Яшчэ не ацэнена

Паэма нпісана ў жніўні-верасні 1942 года на Калінінскім фронце пад уражаннем убачанага і перажытога, у зямлянцы, паміж баямі. У аснову паэмы быў пакладзены сапраўдны факт, звязаны з падзеямі брігады камісара Зуева, з якім быў асабіста знаемы паэт.
Тэма твора — мужнасць савецкага народа ў барацьбе з ворагам.
ідэя — сцвярджэнне жыватворчай сілы савецкага патрыятызму, праслаўленне воінскага абавязку, чэсці савецкага салдата.
А. К. прызывае да пільнасці паміж народамі. Паэт паказаў моц, сілу, супрацьстаянне фашысцкім нелюдзям, заклікае да з'яднання.
Асноўная ўвага накіравана на ўяуленне драматычных перажыванняу чалавека, на вачах якога раўнуецца родны горад, пусцее родны дом, гінуць блізкія і дарагія, а сам ен вымушаны надоўга пакінуць родныя мясціны. Сваеасаблівым акампанементам усяму гэтаму гучыць традыцыйны ў класічнай літаратуры матыў "адарванага лістка".
Алесь Рыбка — галоўны герой паэмы — пакідае родны Мінск у трагічны час: вайна прынесла ў яго дом вялікае гора, разбурыла любімы горад, разлучыла з сям'ей. Адчуваючы сябе сынам Радзімы, часцінкай свайго народа, ен ідзе на суровую і цяжкую бітву з фашызмам, даючы свяшчэнную клятву вярнуцца дамоў толькі з перамогай.
Алесь Рыбка ні на хвіліну не губляе веры ў сілы народа. Нават у самыя драматычныя моманты свайго франтавога жыцця — развітваючыся з домам, выратоўваючы сцяг брыгады, пераходзячы лінію фронту, у цяжкіх умовах акружэння — герой верыць у перамогу, і гэта вера з'яуляецца для яго надзейным компасам.
Ён хоча прыйсці дадому не нікчемным, слабым жабраком, а пераможцам. Ён верыць у справядлівасць змагання. У героя паэмы высокае пачуццё грамадзянскага абавязку перад народам, сапраўдны гуманізм і нянавісць да ворага, яснае, чыстае сумленне і прыгожая душа. Усе гэта спалучаецца з мужнасцю і чэснасцю. Ен не шкадуе жыцця, выратоўваючы сцяг брыгады, выносіць з поля бою цяжка параненага камісара Заруднага і гэтым самым выконвае высокі воінскі і грамадзянскі абавязак.
Мужнасцю і стойкасцю вызначаецца і камісар Зарудны. У самыя цяжкія моманты бою ён натхняе байцоў брыгады сваей верай у перамогу. Правобразам камісара паслужыў член Ваеннага савета 11 арміі брыгадны камісар і.В. Зуеў, з якім А. Куляшоў быў асабіста знаемы.
Разам з мужнасцю камісара Заруднага і Алеся Рыбкі паэт паказвае паводзіны Мікіты Ворчыка — былога наводчыка гарматы, аднаго з тых, каму пашанцавала застацца жывым. Пад уплывам панічных чутак Ворчык губляе веру ў перамогу, не бачыць сэнсу ў далейшым змаганні, не знаходзіць у сябе дастаткова сіл, каб пераадоліць разгубленасць. У выніку ен кідае баявых сяброў, шукаючы "цішыні і спакою" дома. Але не знаходзіць Мікіта сямейнага шчасця: дома ен даведваецца аб трагічнай смерці жонкі Марыны і яе перадсмяротнай запісцы з просьбай адпомсціць ворагу здзекі і слезы. Высвятляецца таксама, что Ворчык, пакідаючы сваіх сяброў забраў ватоўку з зашытым брыгадным сцягам. За здраду Мікіту выносіцца суровы прысуд.
Вобразамі старасты — прыслугача Мядзвецкага, хутаранкі Лізаветы — А. Куляшоў паказаў маладушных людзей, здраднікаў.
Паэма А. Куляшова "Сцяг брыгады" сцвярджае духоўныя каштоўнасці народа — нянавісць да ворагаў, здраднікаў, вальналюбства, высакародства, працавітасць, чалавечую годнасць. А.Твардоўскі назваў паэму "голасам сэрдца, напоўненага болем за родную беларускую зямлю, плачам па ёй і гарачай, светлай верай у яе сілы да барацьбы, у яе вызваленне".
Сцена развітання Рыбкі з апусцелым домам — у прачулых зваротах адухоўленых рэчаў гучыць горкае напамінанне аб трагічным лесе тысяч дзяцей, якія вымушаны блукаць па дарогах вайны. Далей трагічны матыў развітання перарастае ў страшнае пракляцце вайны, а затым у прыягу вернасці. Вобраз Радзімы раскрываецца ў пейзажных адступленнях. Малюнкі прыроды адцяняюць і глыбіню народн. пакут, і неўміручасць Радзімы ні бы адчуванне праўды, справядлівасці, чалав. дабра, і наадварот, адносіцца варожа да зла, дзікага разбою.
Пад аховай цемнага лесу, магутных хвой героі спяць спакойна, набіраючы сіл для новых выпрабаванняу. Лясны ручай, возера, дуброва, хмызняк, мерзлы мох на балоце — усе гэта верныя сябры і саюзнікі воінаў. Для ўсіх пейзажных малюнкаў паэмы характэрна адна рыса: яны ніколі не падаюцца нейтральна да перажыванняу герояу, нідзе не служаць толькі фонам для падзей. Пейзаж нясе на сябе след перажыванняу герояу.
Лірічныя адступленні падначальны ідэйнай задуме аўтара. Пейзажныя малюнкі дапамагаюць раскрыць ідэю твора, выявіць душэўны стан герояу, іх думкі, перажывані. Пейзажныя малюнкі сімвалізуюць неадольную сілу патрыятычных пачуццяу, заснаваных на векавых традыцыях народа, які ўсей саей духоўнай дзейнасцю, сваім адчуваннем, сваей дзейнасцю звязаны з роднай зямлей, яе прыгажосцю.