Водгук на апавядані Міхася Лынькова "Сустрэчы" і "Над Бугам". Сацыяльна-псіхалагічная характарыстыка вобразоў
Апавяданне "Над Бугам” (1926) прысвечана барацьбе Чырвонай Арміі з белапалякамі. Чырвонаармейцы рыхтуюцца да ранішняга наступлення, у выніку якога яны павінны авалодаць процілеглым берагам Буга, дзе акапаўся вораг. Рыхтуюцца да гэтай бітвы і Васька Шкетаў з Ванькам Разанскім.
Васька Шкетаў — чалавек без біяграфіі, які не памятае ні бацькоў, ні родных, ні сяброў. Мінулае яго — страшны сон, нейкае непаразуменне. Працаваў падкухарам у тракціры. Быў басяком, злодзеем, задзірыстым буянам, якога не хацелі лічыць за чалавека. У пошуках шчасця ен пайшоў у Чырвоную Армію, стаў салдатам.
Васька Разанскі — патомны разанскі селянін, які пайшоў на вайну, пакінуўшы дома жонку і чатырох дзяцей. Ен сумуе "аб каласах жытніх на сваей паласе", "аб дзецях-румзах, аб жонцы".
Бераг быў узяты чырвонаармейцамі. Смяртэльна паранены ў баі, Васька Шкетаў перажывае пачуцце радасці ад таго, што вораг разбіты. Паміраючы, ён шэпча: "Эх, позна, позна, і так рана, рана...“ У гэтых словах — шкаданне, што яго шчаслівае жыцце прыйшло позна і што так рана трэба паміраць. Паміраючы ад ран Ванька Разанскі ўжо думае не пра салдацкі мяшок, а пра свой "непераможны полк", пра які ён з пачуццем гордасці гаворыць у перадсмяротным пісьме жонцы Алене.
М.Лынькоў адлюстроўваючы напружаную барацьбу за новы лад, паказвае перавыхаванне чалавека ў агні грамадзянскай вайны. Героі апавядання "Над Бугам” рознымі шляхамі прыйшлі ў Чырвоную Армію, і ў працэсе змагання з белапалякамі яны становяцца новымі людзьмі, аддаюць свае жыцце за справу вызвалення працоўнага чалавека. Асабліва глыбокага пранікнення ва ўнутраны свет людзей удалося дасягнуць М.Лынькову ў апавяданні "Сустрэчы".
Захар Крымянец — галоўны герой апавядання. Выконваючы рэвалюцыйнае заданне, кіруючыся ўласным пачуццем абавязку, забіў правакатара, свайго ранейшага сябра. За гэта Захар быў асуджаны на пажыццевае турэмнае зняволенне.
Вызваленне прыйшло ў 1939 г. З групай былых палетычных зняволеных Захар Крымянец вяртаецца на радзіму. А жорсткі лес рыхтаваў для Захара новыя выпрабаванні. У старой, спакутаванай жанчыне ён ледзь пазнаў жонку, ад якой даведаўся пра смерць сына і арышт дачкі Вярунькі.
У вобразе Захара Крымянца М.Лынькоў паказаў нязломнага змагара за свабоду, аптыміста. Згартаваны жыццевымі выпрабаваннямі, ён мужна пераносіць асабліства гора і верыць у шчаслівую будучыню народа.
Дыскусіі
2 года 40 недель назад
3 года 33 недели назад
3 года 39 недель назад
3 года 39 недель назад
3 года 49 недель назад
4 года 39 недель назад
4 года 40 недель назад
4 года 41 неделя назад
5 лет 29 недель назад
5 лет 32 недели назад