Аналіз творчасці Аркадзя Куляшова. Реферат
Аркадзь Куляшоў (1914—1978)
Аркадзь Аляксандравіч Куляшоў нарадзіўся 6 лютага 1914 г. у вёсцы Саматзвічы Касцюковіцкага раёна Магілёўскай вобласці ў сям'і настаўнікаў. Вучыўся ў Мсціслаўскім педагагічным тэхнікуме, на літаратурным факультэце Беларускага вышэйшага педагагічнага інстытута ў Мінску. Працаеаў у рэдакцыі газеты «Чырвоная змена», на Беларускім радыё, літкансультантам пры Саюзе пісьменнікаў Беларусі. У гады Вялікай Айчыннай вайны працаваў у рэдакцыі армейскай газеты «Знамя Советов» і Беларускім штабе партызанскага руху. Пасля вайны быў рэдактарам газеты «Літаратура і мастацтва», галоўным рэдактарам на кінастудыі «Беларусьфільм». У 1968 г. А. Куляшову было прысвоена званне народнага паэта Беларусі. Памёр у лютым 1978 г., пахаваны на Усходніх могілках у Мінску.
Я на ўсё жыццё абраў дарогу,
На якой калючак больш, чым руж.
эрца — як набат, што б'е трывогу
За мільсны падгарматных душ.
А. Куляшоў
«Спадарожнічаючы нам з дзяцінства, са школьных год, паэзія А. Куляшова нязменна хвалюе актыўнасцю ідэйнага пошуку, багаццем і дасканаласцю мастацкіх вобразаў, сагравае сваёй непадробнай чалавечнасцю, наталяе прагу хараства», — пісаў пра творчасць А. Куляшова У. Гніламёдаў.
А. Куляшоў пачаў друкавацца з 1926 г. Першы зборнік «Росквіт зямлі» быў прыхільна сустрэты ў той час. У ім выяўляецца эмацыянальнае светаадчуванне рамантычнага юнака.
Новы крок у творчым развіцці А. Куляшова пазначаны 30-мі гг. У вершах «Воблака», «Ранак», «Плыла, цалавалася хмара з зямлёй», «Мая Бесядзь» А. Куляшоў па-сапраўднаму звярнуўся да чалавечай душы, прыйшоў да арыгінальнай, самабытнай творчасці, да прастаты і глыбокага філасофскага роздуму, да шырокага абагульнення, у якім моцна аб'яднаны думка і пачуццё паэта.
У вершы «Мая Бесядзь» паэт адкрыта выяўляе свой эстэтычны ідэал, выказвае свае адносіны да творчасці, да жыцця, да людзей. Ён выкарыстоўвае народнае паданне аб тым, што «рэкі птушкамі створаны». I калі маленькія на выгляд птушкі капалі рэчышча, адносячы ў дзюбах мяшэчкі з выкапанай зямлёй, каня гуляла і здзекавалася з нястомных працаўнікоў. Птушкі праклялі каню, і з той пары лятае яна над рэкамі і просіць піць, канаючы ўлетку на спякоце. Лірычны герой не хоча нагадваць каню, ён ставіць сябе на месца самаадданых птушак-працаўнікоў. Як і яны, ён упарты, не кіне пачатай справы, будзе крышыць каменне, разграбаць пяскі, капаць рэчышча ўласнай ракі і не заспакоіцца, пакуль не давядзе справы да канца, пакуль не заблішчыць вясёлая рачулка. Гэта рачулка яшчэ не Волга і нават не Кама, а родная Бесядзь, што працякае на радзіме Куляшова. Вось такая пазіцыя грамадзяніна і паэта. Ён сціплы ў сваіх імкненнях, не пераацэньвае свой талент, жыве, усведамляючы, што «толькі ў справах гарачых куецца бяссмерце»:
Бо прагай да працы ахоплспы часта я,
I сэрца абпалсна смагай ралка,
Во жыць не магу,
Як каня няшчасная,
Кропляй дажджу з лесавога лістка.
Некаторыя вершы, вапісаныя ў 30-я гг., не пазбаўлены дэкларатыўнасці, фармальнага падыходу да адлюстравання рэчаіснасці. Аўтар паэтызуе радасць жыцця, духоўную веліч і маральную сілу чалавека, яго адданасць Радзіме і гатоўнасць служыць ёй да апошняга дыхання («Стаіць на ўзлессі дом», «Ранак», «Карусель», «Бюро даведак»).
У гады Вялікай Айчыннай вайны А. Куляшоў стварыў цэлы баладны цыкл пра подзвіг беларускага народа ў гады ліхалецця, у рамках якога вылучаюцца вершы-балады «Млынар«, «Над брацкай магілай», «Ліст з палону», «Маці», «Балада аб чатырох заложніках», «Балада аб знойдзенай падкове» і інш. Яны грунтуюцца на пэўных выпадках, эпізодах, здарэннях і з'яўляюцца адбіткам суровай біяграфіі ваеннага пакалення. Пахаванне забітых воінаў-беларусаў каля рускай вёскі Лажыны, што пад Старай Русаю, — такі асноўны змест верша «Над брацкай магілай». Пачынаецца верш са строгага і дакладнага апісання лугу ў вёсцы Лажыны, які вельмі падобны да лугу на Беларусі: растуць вербы і рабіны, цвітуць прыгожыя краскі і «ржавеюць варожыя каскі». На гэтай зямлі чэсна злажылі галовы беларускія хлопцы. Яіпчэ нядаўна яны жылі, змагаліся, марылі, хацелі вярнуцца ў родны край — і вось загінулі. Вельмі цяжка і балюча тым, хто застаўся жыць, хто хавае загінуўшых герояў. Перадаючы момант пахавання, аўтар паказвае нясцерпны душэўны боль і незвычайную стрыманасць, уласцівую людзям, моцным духам:
Мы без слёэ іх хавасм,
Памятасм пра свой абавязак...
Мы не плачам, бо слёзы
Суровых саромяцца касак.
Ад імя ўсіх жывых салдаты клянуцца здзейсніць запаветную мару загінуўшых — адпомсціць ворагу, вызваліць радзіму ад чужынцаў. Воіны гатовы ісці на любыя выпрабаванні ў імя вызвалення Айчыны:
Беларусь мая родная,
Як жа я рвуся яшчэ раз
Пеша ўсю цябе змсраць,
Увесь і чабор твой, і верас!..
Наглытацца хачу туманоў,
Твайго встру і пылу,
Наглытацца хачу за сябес і за тых,
Што нс ўстануць з нябыту;
Вочы просяць нябёсвў тваіх,
Ім твайго не хапае блакіту.
У вершах А. Куляшова ваеннага часу гучыць светлы, пранікнёны, узнёсла-балючы голас чалавека, грамадзяніна, байца. Героі твораў А. Куляшова — фігуры рэальныя і легендарныя, драматычныя і бессмяротныя. Яны аддаюць сваё жыццё за маральныя каштоўнасці ўсяго чалавецтва.
У пасляваенны час творчасць А. Куляшова вызначаецца сталасцю, глыбокім філасофскім зместам, пільнай увагай да духоўнага свету чалавека (зборнікі «Новая кніга», «Хуткасць»). У гэтым сэнсе вельмі паказальным з'яўляецца верш «Спакойнага шчасця не зычу нікому...». Гэта верш-споведзь. Ён складаецца з дванаццаці радкоў, у кожным з якіх ставяцца пытанні: ці патрзбна чалавеку маланка з громам (а якая ж без іх навальніца?), пякучая смага, моцнае пачуццё, лес, зязюля? Усё, што акружае чалавека, вартае яго ўвагі, бо ўсё гэта і ёсць жыццё, неспакойнае, нялёгкае, складанае. Паэт не прымае лёгкага шчасця, таго ўяўнага дабрабыту, якім жыве абывацель. Ён жадае ўсе свае пачуцці перадаць людзям, захапіць імі чалавечыя сэрцы.
Да філасофскага цыкла адносіцца і невялікі памерам верш «Я хаце абавязаны прапіскаю...». Лірычны герой яго ўсім на свеце абавязаны роднай хаце. I самае галоўнае — ён «абавязан кожнай рыскаю, драўлянай лыжкаю, глінянай міскаю» маці, якая нарадзіла і выгадавала яго. Яго карані — ад зямлі, працы, Айчыны. Сам лірычны герой з'яўляецца выразнікам сумлення чалавека, які ў час вайны стаў салдатам, каб адстаяць незалежнасць сваёй Радзімы. I ён мае права сказаць:
Я — мвтчын спеў, я — матчыны трывогі,
Я матчын гнсў, які ўставаў на ногі,
Гнаў смерць на Захад...
Дыміліся сямі франтоў дарогі
За мной, як дынамітныя шпуры.
I яшчэ большае права мае ён, былы воін-франтавік, на зварот да ўсіх людзей свету:
Пазбавіўшы ад грознага відовішча
Свст, не дазволю я, каб дым і пыл
Зямлю ператварылі ў бамбасховішча,
Мільярд прапісак— у маўклівы прысак,
Мільярд калысак — у мільярд магіл.
У 1965 г. А. Куляшоў напісаў цыкл вершаў, аб'яднаных агульнай назвай «Маналог». Ён прысвечаны памяці сяброў-паэтаў 3. Астапенкі і Ю. Таўбіна, якія сталі ахвярамі сталінскіх рэпрэсій. У першым вершы паэт як бы акрэслівае мэту і задачы цыкла:
Дзе б я ні быў, дзе б мне ні давялося
Убачыць дол сівы ад палыну,
Пякуча сэрца сціснсцца, і лёс я
Загінуўшых беэ вссткі памяну.
«Маналог» напоўнены глыбокім асабістым перажываннем, вернасцю былому сяброўству і агульнай справе. «Я — ваша памяць, вы — маё сумленне, я — дрэўка, вы — трывалы сцяг на ім», — сцвярджае аўтар. Дачасна загінуўшых сяброў ён называе кнігамі без старонак, лістамі без дрэў, дарогамі без слядоў, і таму грамадзянскі і маральны абавязак паэта прадоўжыць справу загінуўшых сяброў юнацтва. Ён павінен быць «вартым тых спраў абарваных, кніг недапісаных».
Цыкл «Маналог» адзначаны горкім, драматычным пафасам. «Ён быццам бы складзены з камення ці выкаваны з бронзы... Гэта як эпітафія, выбітая на камені», — скажа пра яго 3. Азгур. У вершах «Маналога» — роздум паэта аб маральным абавязку людзей перад памяццю, аб непераможнай сіле праўды і справядлівасці, аб значэнні творчасці ў жыцці грамадства, аб адказнасці творцаў перад часам і людзьмі. «Лепш цяжка жыць, чым быць бадзёрым трупам», — сцвярджае А. Куляшоў.
Глыбокім роздумам над лёсам сваіх сучаснікаў, людзей пасляваеннага пакалення, сумным, элегічным настроем прасякнуты вершы «Перад падарожжам» і «Салдатаў веку, што на грозных цэлях...». Лірычны герой першага верша пражыў складанае жыццё, пакуты сівізной леглі яму «на скронь». Але ён не «абпаліўся жорстка сам», не ачарсцвеў («не лёд душы, а боль пякучы я ў прагны кідаю агонь»), не перастаў змагацца супраць бездухоўнасці, несправядлівасці. Яго «дарожны дух» куецца для новых змаганняў, «для горных круч, для хваль высокіх, для самых грозных завірух».
У лірыцы А. Куляшова 60—70-х гг. выявіліся вялікія духоўныя і фізічныя мажлівасці чалавека — прага дзейнасці, адчуванне сваёй асабістай велічы і вартасці, адказнасць за «цяжкую пасаду паэта», за лёс Айчыны, разуменне сутнасці гістарычных падзей і ўсеагульнай сувязі з'яў:
Хацеў бы век, які ўжо на зыходае,
Забраць мяне з сабой, а я руку
Гарачую працягваю прыродзе —
З дваццатага ў трыццатае стагоддэе.
Паэт вымярае свой час не гадзінамі, а шляхамі, дарогамі, кіламетрамі, стагоддзямі. I таму лірычны герой вершаў адчувае сябе «на паўмільярдным кіламетры паміж наступным і былым», мільёны лёсаў змяшчаюцца ў яго «яшчэ да дна не вычарпаным лёсе». I самому паэту здаецца, што за плячыма яго «не пяцьдзесят гадоў, а пяць стагоддзяў — самае малое», і таму ён смела працягвае гарачую руку «з дваццатага ў трыццатае стагоддзе».
Жывучы ў суладдзі з часам, паэт піша паэмы «Цунамі», «Варшаўскі тракт», «Хамуціус», у якіх перадае самаадчуванне чалавека ў наш трывожны, навальвічвы час, яго барацьбу за будучыню без вайны, за чыстае паветра і ваду, за ачалавечванне свету, за ўсеагульвае шчасце. Паэма «Хамуціус» (такім быў адзін з псеўданімаў К. Каліноўскага) прысвечана гераічнай барацьбе К. Каліноўскага за мужыцкую долю. У цэнтры ўвагі паэта — каханне галоўнага героя і Марыські Ямант, тое светлае пачуццё, якое зрабіла Кастуся моцным, адважным не толькі ў сценах астрога, але і перад шыбеніцай. Паэт імкнецца не толькі аднавіць гістарычныя і легендараыя старонкі Айчыны, але і спасцігнуць усе супярэчнасці нашага часу. Ён востра адчувае сваю адказнасць не столькі перад сабой, колькі перад усім грамадствам, яго гісторыяй і будучыняй.
Дыскусіі
2 года 38 недель назад
3 года 31 неделя назад
3 года 37 недель назад
3 года 37 недель назад
3 года 48 недель назад
4 года 38 недель назад
4 года 39 недель назад
4 года 39 недель назад
5 лет 27 недель назад
5 лет 30 недель назад