Водгук на раман Iвана Шамякіна "Сэрца на далоні". Маралыіа-этычная праблематыка
Раман I. Шамякіна «Сэрца на далоні» аб чэсці чалавека — працоўнай і прафесійнай, аб духоўна багатых і прыгожых людзях і аб тых, хто маладушны і подлы. Гэта шматпланавы, шматпраблемны твор, з мноствам сюжэтных ліній, з разнастайнасцю людскіх лёсаў і характараў. Два галоўныя факты — «асэнсаванне чалавечага падзення» мужных людзей і гісторыя кіраўніка падполля, які быў аб'яўлены здраднікам — асноўныя сюжэтныя лініі твора. Дзеянне твора размеркавана па двух планах часу — ваенным і сучасным, а ідэя выяўлена ўжо ў самой назве твора, як бы падкрэсліваючы думку пра неабходнасць гуманнага стаўлення да чалавека. Цяперашняе і мінулае як бы сплятаюцца ў рамане, вырашаючы самыя важныя праблемы жыцця ўсяго грамадства ў пачатку 60-х гадоў: праўда мінулага і сучаснага, адносіны паміж пакаленнямі, чалавек як асоба і іншыя.
Галоўнымі героямі твора з'яўляюцца Кірыла Шыковіч — журналіст, супрацоўнік абласной газеты, доктар Антон Яраш — вядомы ў горадзе хірург-прафесіянал, які ў гады Вялікай Айчыннай вайны быў героем-падпольшчыкам, выконваў цяжкія заданні, штодзённа рызыкаваў жыццём, Сямён Гукан — старшыня гарсавета, чыноўнік, кар'ерыст, чалавек, які ў рамане ўвасабляе сістэму чыноўніцкай уседазволенасці таго часу. Гэта яшчэ і маладое пакаленне — Тарас Ганчароў і яго брыгада, Маша, Ніна, Славік іірына Шыковічы. Вобразы галоўных герояў паказаны ў працы, у барацьбе, у час адпачынку, у сямейным побыце, у шчасці і горы. Кожны па-свойму прывабны і абаяльны.
Героі рамана «Сэрца на далоні» вельмі зацікаўлены гісторыяй падполля. Нягледзячы на ўсе перашкоды з боку надзеленага вялікай уладай старнтыні гарвыканкама Гукана, яны імкнуцца даведацца праўду пра падзеі тых дзён.
Зусім іншая праўда ў Гукана, які ў час вайны хаваўся ў доме доктара Савіча і быў выратаваны. Акупанты раскрылі сувязі Савіча з падпольшчыкамі і расстралялі яго, абвясціўшы ўсім, што гэта зрабілі партызаны, за тое, што Савіч як бы дапамагаў фашыстам. Было нават арганізавана пышнае пахаванне. Адзін Гукан ведаў праўду, але ён маўчыць, баючыся за ўласнае жыццё. Дзякуючы высокай пасадзе ён здолеў нават сцвердзіць уласную думку на арганізацыю падполля, дзе доктар Савіч выступаў як здраднік, а Гукан — як арганізатар і кіраўнік гарадскога падполля. Дзякуючы журналісцкаму таленту Шыковіча ўспаміны Гукана былі надрукаваны асобнай кнігай.
Але праз некаторы час Кірыла Шыковіч пачынае сумнявацца ў правільнасці тых высноў, якія ляглі ў аснову кнігі. Журналіст дзеліцца сваімі сумненнямі з доктарам Ярашам — былым падпольшчыкам, які не пагадзіўся з высновамі кнігі. Ён падтрымлівае жаданне Шыковіча дазнацца праўду, не верыць у здраду Савіча, які разам з дачкою выратаваў яго ад немінучай смерці. Антон Яраш добра разумее, што здраднікі не сталі б рызыкаваць сваім уласным жыццём, а адразу б выдалі яго фашыстам.
Першым праменьчыкам праўды можна лічыць артыкул Шыковіча ў абласной газеце. Праз успаміны былой медсястры гаворьшда праўда пра вайну, праўда пра доктара Савіча. Так начала сцвярджацца думка, што многае пра мінулае і вайну было сфальсіфікавана. Але сказаць праўду пра тыя галасы для некаторых чыноўнікаў азначала б перакрэсліць усю сваю службовую кар'еру і прызнаць адказыасць за лес тых людзей, якія сталі ахвярамі. Адной з іх з'яўляецца Зося Савіч. Пасля расстрэлу бацькі яна была арыштавана фашыстамі, прайшла праз катаванні і трапіла ў канцлагер. Але на гэтым пакуты яе не скончыліся: ужо пасля вайны па даносу Гукана яна была выслана ў Сібір як дачка здрадніка.
Пасля вайны ёй жылося вельмі цяжка. Пакуты падарвалі здароўе. 3 парокам сэрца яна трапляе да доктара Яраша — цяпер ён будзе ратаваць яе жыццё. Ад выніку аперацыі, якую робіць хірург Яраш, залежыць будучыня Зосі: ці жыць ёй шчасліва, ці зноў пакутаваць. Хворае сэрца мужнай жанчыны як бы ўвасабляе хворае грамадства.
Сцэна хірургічнай аперацыі, якую праводзіў доктар Яраш, з'яўляецца адной з цэнтральных у рамане, набываючы сімвалічнае значэнне. Яна сімвалізуе працэс пераасэнсавання жыцця. Сам час, як скальпель хірурга, непазбежна адсячэ ўсё дрэннае, каб вылечыць хворае грамадства. Гэта сэрцы ўсіх людзей на далоні часу-хірурга.
Сэрца на далоні — гэта сімвал даверу да чалавека, гэта сімвал грамадства, пазбаўленага страху і падазронасці, гэта сімвал шчырасці і адкрытасці, спагады і дабрыні.
добра
добра
падяка
дякую за дапамогу
Вялiкi дзякуй:)
Вялiкi дзякуй:)
Где напэна пераклад з рускай мовы на беларускую
Таму и водгук на трасянцы
А на беларускай мове можаце пiсаць?
А то надоели.