Водгукі на вершы беларускіх паэтаў

Водгук на паэму Пятруся Броўкі "Голас сэрца"

Авг/10

17

Сярэдняя: 3.4 (5 галасоў)

Трэба адрэзаць дарогу для войнаў,
Каб чалавецтва магло жыць спакойна.
П. Броўка

Вялікая Айчынная вайна закранула многіх людзей, прынесла амаль у кожны дом гора, няшчасце. Не абмінула яна і Петруся Броўку. Ён з першых дзён вайны быў на фронце, прайшоў тысячы вёрст франтавых дарог, якія ніколі не канчаюцца ні ў памяці, ні ў паэзіі. У самыя цяжкія дні паэт думаў пра родны край, трывожыўся за блізкіх, марыў аб тым, як ён сустрэнецца з маці, як яна папытаецца, што ён зрабіў для перамогі над ворагам. Яму будзе пра што расказаць, чым яе парадаваць. Наведаўшы родныя мясціны пасля вайяы, П. Броўка жахнуўся: ён не ўбачыў сваёй хаты, дзе нарадзіўся. Яе знішчылі фашысты разам з усёй вёскай. Не давялося яму пабачыцца і з маці, якую фашысты спалілі ў Асвенціме.

У 1947 г. П. Броўка наведаў Асвенцім і яшчэ глыбей адчуў усю бязмежнасць людской трагедыі. Ён убачыў змрочныя халодныя баракі, печы крэматорыя, тыя коміны і сцены, якія былі нямымі сведкамі жахлівых відовішчаў.

Ад болю пачаў я хістацца.
Чорныя коміны ўбачыў на пляцы...
Колькі крыві ка іх з дымам асела,
Колькі жыцця цераз іх праляцела.

Горыч ад гэтых уражанняў, невымерны боль за маці і нарадзілі паэму «Голас сэрца», якую П. Броўка змог напісаць толькі праз пятнаццаць гадоў пасля сканчэння вайны. Яна прасякнута вялікім душэўным болем, які не сціхае праз многія гады. У паэме П. Броўка ўэвышаецца над сваім горам, і яго боль за трагічны лёс маці перарастае ў боль і трывогу за лёс усяго чалавецтва, якому пагражае новая сусветная вайна. 3 грудзей яго вырываецца крык — гнеўны і суровы:

Там жа плач матак сабраны са свсту...
Як жа забыліся хутка пра гэта

Зразумела, вобраз маці, сціплай сялянскай жанчыны, — галоўны ў паэме. Усё, што звязана з маці, паэт памятае да драбніц, памятае ўсе дэталі мірнага вясковага побыту, працу маці ў хаце. Як з жывой, размаўляе сын з маці, успамінаючы, як яна «спявала, як прала, як жала, як шыла кашульку, як вышывала», як чакала сыноў з далёкай дарогі, каб абняць, пацалаваць і сагрэць іх, як свяціліся вочы яе ласкай і радасцю, як рукі пахлі «лебядою, і хлебам жытнёвым, і сырадоем».

У гады ваеннага ліхалецця маці была разам з партызанамі. Яна ім «абвязвала раны белай хусцінкай, дзялілася з імі хлеба скарынкай». I менавіта за сувязь з партызанамі маці пайшла на жудасную смерць. Сум па маці, а разам з тым любоў і павага сына да яе ўзрастае яшчэ і ад таго, што ў цяжкі час і яна была змагаром. Паэту нібы чуецца голас маці, які адначасова з'яўляецца і голасам усіх ахвяр вайны:

— Досыць па кас вы паплакалі, досыць,
— Шануйцс, нільнуйце, што збудавалі,
— Каб болей пакутаў людзі не зналі.

Паступова матыў журбы і гора саступае іншым пачуццям паэта. П. Броўка, многа дзе пабываўшы, бачыў, што ў свеце неспакойна, што ёсць людзі, якіх «так цягве да бою». Паэт занепакоены, што ў сучасным свеце яшчэ многія трымаюць у руках зброю, што цячэ кроў нявінвых людзей, што вачывае падымаць галаву жудасная пачвара — вайна:

Чуеце, вораг узняўся, адужаў,
Ён не абіраецца несці вам ружы...
Сэрца ў. гневс, маўчаць нс магу я!

Паэт яшчэ раз нагадвае заклік Ю. Фучыка быць пільнымі:

Людэі! Не можам глядзсць мы спакойна.
Бачыце, як ланцугі вам куюцца,
Помніце Фучыка: «Пільнымі будзьце!»

П. Броўка, асуджаючы войны, упэўнены, што на зямлі і без іх шмат праблем, шмат бедных, галодных і абяздоленых, і таму самае разумнае — накіраваць астранамічныя сродкі, якія ідуць на ўзбраенне, на будаўніцтва жылля, школ, бальніц, на хлеб, на вопратку, на павышэнне дабрабыту людзей. Паэтызуючы сцэны мірнага жыцця, нагадваючы чалавецтву пра яшчэ не зробленае ва зямлі, паэт падводзіць чытача да ўспрыняцця заключных радкоў паэмы. Гэта зварот да маці-нябожчыцы, заклік да захаванвя на зямлі міру:

Ссння магутныя нашыя словы
Скрозь над зямлёю праменкямі свецяць:
— Мір ва ўсім свеце! Мір ва ўсім свеце!

Паэма навісава ва адным дыханві. Кожвы радок праходзіць враз сэрца, врымушае чытача задумацца над праблемамі сённяшняга дня. Радкі наплываюць адзін на адзін. Узнёслыя, трывожвыя і трагічвыя, яны верадаюць трывожную душэўную настроенасць паэта.