Водгук на раман Кузьмы Чорнага "Трэцяе пакаленне". Сацыяльная і маральна-філасфская праблематыка, канкрэтна-гістарычны сэнс
Лес чалавека працы, фарміраванне і станаўленне сацыялістычнага светапогляду ў працэсе абнаўлення рэвалюцыі ў нашай краіне — асноўная тэма творчасці Кузьмы Чорнага (К. Ч.). На ўсім працягу творчага шляху пісьменніка цікавіў чалавек, які сваім розумам, энергіяй, працавітымі рукамі ператвараў жыцце, упрыгожваў родную зямлю. У творах К. Ч. развенчваецца эгаізм, людская абасобленасць, жаднасць, усе тое, што калечыць жыцце людзей. К. Ч. прыйшоў у літаратуру як аўтар глыбокапсіха-лагічных твораў, у якіх даецца мастацкі аналіз духоўнага жыцця чалавека, стыль пісьменніка вызначаецца эпічнасцю, глыбокай народнасцю, драматызмам. Шырока выкарыстоўваючы жывую мову народа, яго багатую сінаніміку, фразеалогію, пісьменнік дасягае надзвычайнай выразнасці мовы сваіх твораў.
ідэя рамана "Трэцяе пакаленне” раскрываецца праз узаемоадносіны галоўных герояу твора. Пісьменнік паказвае згубнасць уласніцкай філасофіі, гістарычную асуджанасць носьбітаў, хуткі рост свядомасьці народа. Кулак Скуратовіч паказаны больш выразна як сацыяльны тып. Сутнасць уласніцкай філасофіі Скуратовіча наібольш яскрава выяуляецца ў яго любімых прымаўках: "Кожны жыве па-свойму", "Верыць людзям нельга". Маральная філасофія кулака аказала згубны ўплыў і на яго парабка Міхалку. Дзякуючы таму, што пісьменнік сутыкнуў у канфлікце людзей трох пакаленняу, паказаў погляды розных людзей на працу, сям'ю — гэты канфлікт атрымаў у рамане глыбокае філасоўскае вырашэнне. Першае пакаленне расло пры старым ладзе, у адпаведнасці са сваей класавай прыналежнасцю і сваей жыццевай філасофіі. Прадстаўнікі другога пакалення раслі і старэлі ва ўмовах рэвалюцыі, грамадзянскай вайны і новага ладу. Гэта пакаленне радасна сустрэла перамогу народа, у працы здабыла свае найвялікшае шчасце. Але і яно было не аднародным. Асобныя яго прадстаўнікі захацелі ўзяць з сабой у новы свет філасофію разгромленых рэвалюцыяй класаў, скарыстаць правы, якія дала савецкая ўлада чалавеку для свайго ўласнага ўзбагачэння. Прадстаўнікі трэцяга пакалення — народ пры савецкай уладзе, якая стварыла ўсе ўмовы, каб ен з самага маленства рос новымі людзьмі, з новымі поглядамі і філасофіяй.
Пачатак твора расказвае пра лета 1920г., потым аўтар паказвае людзей праз 10-11 гадоў. “Т.П.“ — сацыяльна-псіхалагічны раман. У центры ўвагі пісьменніка — падзеі і праблемы ўсенароднага значэння, раскрываюцця яны праз барацьбу і сутыкненне чалавечых характараў. Сюжэт "Т.П.“ падказаны жыццем. Ен надае твору стройнасць, дапамагае зразумець логіку развіцця чалавечага характару, прасачыць тое, як ен паступова змяняецца пад уплывам асяродзя. Героі дзейнічаюць адпаведна свайму характару і поглядам.
Раман "Т.П.“ — адзін з вялікіх твораў пісьменні ка. У цэнтры рамана — тэма пераўтварэння жыцця на сацыялістычны лад, выкарчоўванне рэшткаў капіталізму са свядомасці чалавека. Пісьменнік асвятляе тэ му вельмі шырока. Ен паказвае, як філасофія ўласніцтва раз'ядноўвае і адасабляе людзей, робіць жыцце чалавека пакутай. Дзякуючы таму, што пісьменнік сутыкнуў у канфлікце людзей трох пакаленняу, паказаў іх погляды на ўласнасць, на працу, сям'ю, мараль і многія іншыя праблемы, гэты канфлікт атрымаў у рамане глыбокае філасоўскае выраженне.
Сваімі раманамі К. Чорны ўнес вялікі ўклад у бел. прозу. Ен паказаў жыцце і працу свайго народа. Героі К. Ч. любяць працаваць — садзіць сады, капаць калодзежы, ставіць хаты. Пісьменнік увесь час з народам. У бел. літаратуры творчасць К. Чорнага займае месца побач з творчасцю выдатных майстроў слова — Я.Купалай і Я.Коласам. Лепшыя творы К. Ч. нясуць вялікую думку, дапамагаюць глыбока зразумець жыцце, падзеі і чалавечыя характары. Мастацкія вобразы дапамагаюць асэнсаваць гісторыю бел. народа, яго пакуты і будучыню.
Дыскусіі
2 года 38 недель назад
3 года 31 неделя назад
3 года 37 недель назад
3 года 37 недель назад
3 года 48 недель назад
4 года 38 недель назад
4 года 39 недель назад
4 года 39 недель назад
5 лет 27 недель назад
5 лет 30 недель назад