Водгукі на вершы беларускіх паэтаў

Водгук на паэму Янкі Купалы "Тарасава доля"

Авг/10

20

Сярэдняя: 5 (2 галасоў)

Паэму «Тарасова доля» вялікі пясняр беларускага народа прысвяціў свайму ўкраінска му сабрату па пяру Тарасу Шаўчэнку. Паэма была напісана ў тысяча даевяцьсот трыццаць дзевятым годзе.

У аснове сюжэта твора — жыццё Тарасі Шаўчэнкі ад нараджэння і да смерці. Вось яі апісвае Купала час, у які нарадзіўся ўкраінск паэт:

Як раджала яго маці, —
Не свяцілі зоры,
Зубы скаліла няволя,
Хахатала гора.

Цяжкім, гаротным было дзяцінства ў Тара са. Толькі ўзняўся на ногі — адразу «панш чына, батрацтва». 3 юначых гадоў давялос: падстаўляць спіну катам. Тут жа аўтар дае наі зразумець, што такім было дзяцінства не тольк ў Тараса, гэта лёс усіх дзяцей украінскага бя^І няцтва. Ды не толькі украінскага Шаўчэнкі, Купала ўспамінае і сваё, такое ж гаротнае і, здавалася, беспрасветнае:

Я таксама нарадзіўся
Ў ланцугах пад царам.
Спапяліў бы ту часіну,
Каб я яюг, пажарам.

Купала з любоўю апісвае ў творы прыга-жосць роднай прыроды, якая ў далекія часы прыгону, калі Тарасу даводзілася праходзіць па нашай зямлі, спачувала хлопцу-ўкраінцу.

Бясконца захапляецца аўтар і самім Тарасам, яго чулай душой і сэрцам, што не захацела скарыцца панам. Колькі ні білі паны Тараса, колькі ні катавалі, не змаглі забраць скарб, падораны хлопцу Богам, — яго песню, яго слова:

Пайшло слова Тарасова
Горда, непакорна,—
Знайшла водклік яго песня
У людзей прыгонных.

I пайшло Тарасова слова далёка, пачулі яго абяздоленыя людзі не толькі Украіны, але і' Расіі, і Беларусі. Пачулі і сталі дабівацца леп-шата жыцця.

Заканчваецца паэма гімнам новаму жыццю, Янка Купала захапляецца дасягненнямі "Украіны таго часу, калі пісалася паэма. Куш радуе, што людзі сталі вольнымі, сталі жыі лепш:

Ані слез піых, ані гора,
Ні цара, ні пана!
Эх, Кабзар, каб ты збудзіўся,
На. Украіну глянуў!..