Адам Гурыновіч. Реферат
(1869—1894)
Нарадзіўся ў фальварку Кавалькі на Мядзельшчыне. Скончыў Віленскае рэальнае вучылішча, вучыўся ў Пецярбургскім тэхналагічным інстытуце, дзе пачаў займацца рэвалюцыйнай дзейнасцю. У1893 г. узначальваў нелегальны «Гурток моладзі польска-літоўска-беларускай і маларускай», за што быў арыштаеаны і кінуты ў Петрапаўлаўскую крэпасць.Аднак праз паўгода быў вызвалены з-за цяжкай хваробы і знаходзіўся пад наглядам паліцыі ў Крыстынопалі (на Віленшчыне), дзе жылі яго бацькі, Памёр ад чорнай воспы, не пабачыўшы ў друку сваіх вершаў.
Паэт-дэмакрат, фалькларыст, рэвалюцыянер, Адам Гурыновіч пражыў кароткае (шшоўных 25 гадоў), але яркае, палымянае жыццё. Ён быў прадаўжальнікам традыцый Ф. Багушэвіча, якога лічыў сваім братам і настаўнікам. У вершы «Да Мацея Бурачка» А. Гурыновіч не толькі выказвае падзяку дэмакрату («за тое, што ў сэрцы збудзіў» надзею, за словы, «што ўспомнілі звукі нашай роднай мовы»), але і акрэслівае сваё паэтычнае крэда: «будзіць у сэрцах мысль аб лепшай долі, якой мы не зналі дагэтуль ніколі».
Выхрыццю самаўладства, антынароднай сутнасці накліку да барацьбы з ворагамі, да адзінства і згуртаванасці прысвечаны вершы «Што ты спіш, мужычок...» і «Перш душылі цаны...» Паэт заклікае сялян прачнуцца, усвядоміць сваю чалавечую годнасць, аглянуцда на свет і ісці змагацца за црава гаварыць на роднай мове, за лепшае жыццё:
Няхай хлопцы усе
Збіраюцца кучай,
У такім хаўрусе
Станемся мы тучай...
А з той тучы, як гром
Сярод летняй ночы,
Загручыць ўсім паном
Загуба ў вочы!
Паэт упэўнены, што жабрацкае, абяздоленае жыццё хутка скончыцца, і ў алегарычным вершы «Бор» выказвае веру ў надыход лепшых часоў:
Ды не будзе >н так
Векі вечныя.
А прыйдуць ніяк
Часы лепшыя!
У творчасці А. Гурьіяовіча ёсць і вершы элегічнага, медытатыўнага плана. Ім уласцівы мяккасць фарбаў, паглыбленасць ва ўнутраны стан героя, раскрыццё яго думак, перажыванняў. Так, лірычны герой верша элегіі «Сцямнела на дворы і ціха кругом...» у летнюю ноч не спіць, «тысячы думак адна за адной ляцяць» да яго, быццам птушкі. Цяжка на сэрцы. Занепакоенасць, трывога абумоўлены цяжкасцю рэальнага жыцця чалавека. I толькі ціхая ноч і цёмны лес могуць развеяць яго смутак і цяжкія думкі.
А. Гурыновіч увайшоў у беларускую літаратуру як пачынальнік беларускай грамадзянскай лірыкі і дзіцячай паэзіі (вершы «Рыбак», «Каток»), перакладчык твораў А. Пушкіна, I. Крылова, А. Талстога, А. Міцкевіча, Э. Ажэшкі, I. Франка, збіральнік вуснай паэтычнай народнай творчасці.
Дыскусіі
2 года 38 недель назад
3 года 31 неделя назад
3 года 37 недель назад
3 года 37 недель назад
3 года 48 недель назад
4 года 38 недель назад
4 года 39 недель назад
4 года 39 недель назад
5 лет 27 недель назад
5 лет 30 недель назад