Водгукі на вершы беларускіх паэтаў

Аналіз рамана Iвана Мележа "Людзi на балоце"

Авг/10

18

Сярэдняя: 3 (6 галасоў)

Партрэт ВАСІЛЯ ДЗЯТЛА:

1. Знешні выгляд.
2. Асноўныя рысы характару:
а) шчырасць, адкрытасць у адносінах да Ганны, маці;
б) цвёрдасць, цярплівасць, стойкасць;
в) працавітасць (любоў да штодзённай сур'ёзнай црацы перадалася Васілю ад бацькоў і дзядоў; у працы змалку загартоўваліся людзі);
г) недаверлівасць, замкнутасць (ён не мог верыць, што хтосьці будзе дбаць пра яго выгаду; вопыт сведчыў адваротнае);
д) упартасць (надзея была толькі на самога сябе; гэтым ён мог захаваць сваю незалежнасць);
е) сквапнасць (пашкадаваў Грыбку, у якога захварэла дзіця, лыжку мёду).

3. Адносіны да зямлі (зямля для Васіля — яго жыццё, радасці і гора, светлыя мары і горкія пакуты. Зямля — ён сам. Ён ідзе да свайго поля, як «на сустрэчу з каханай». У адносінах да зямлі Васіль нагадвае Міхала з «Новай зямлі» Я. Коласа. «Усе сілы чалавека — у зямлі, — разважае Васіль. — I сіла ўся, і радасць. Няма зямлі — няма, лічы, чалавека». I з сённяшняга пункту гледжання мы разумеем, што на гэтым стаіць праўда жыцця, якую добра адчуў I. Мележ).

4. Паядынкі за зямлю з Карчом («Людзі на балоце») і старшынёй калгаса Міканорам («Подых навальніцы»), вынікі гэтых паядынкаў (погляд I. Мележа на старога Глушака як на ахвяру несправядлівага сацыяльнага ладу. Драматызм яго становішча напярэдадні гвалтоўнай калектывізацыі і раскулачвання).

5. Спалучэнне ў характары Васіля працаўніка і ўласніка (у вялікай любові да зямлі, перададзенай дзядамі і бацькамі, перш за ўсё не асуджэнне Васіляаднаасобніка, уласніка, а захапленне яго вялікай прагай да зямлі, яе паэтычнае адухаўленне. Уласніцкі пачатак развіты менш, чым працавітасць, любоў да зямлі).

6. Як Васіль уяўляе асабістае шчасце? (Шчасце, на думку Васіля, немагчыма без зямлі і багацця. Ён хоча быць багатым, жыць у дастатку, і ў гэтым нічога дзіўнага няма. Але шлях, які выбірае Васіль, не вядзе да жаданай мэты, не прыносіць шчасця. 3-зазямлі ён ахвяруе каханнем: выбірае не Ганну, а ўласную гаспадарку, пасаг Мані, вырашаючы тым самым свой лёс.)

7. Васіль і Ганна (учынкі Ганны бескарыслівыя, пазбаўленыя разліку. Трапяткое, чыстае і пяшчотнае яе каханне да Васіля. Непакорлівая і рашучая, яна ў пэўны момант губляе цвёрдасць і падпарадкоўваецца волі бацькоў, даўняй традыцыі «сцерпіцца — злюбіцца». У адрозненне ад Васіля Ганна здольна дзеля ўласнага шчасця на рашучыя ўчынкі, гатова ахвяраваць сабой дзеля чагосьці болын важнага).

8. Жыццёвая аснова Васіля («жыццё — не вясёлае, бесклапотнае свята, а найболып доўгі і клопатны будзень». Васіль амаль не выходзіць за межы сваёй сядзібы і ўласнага поля).

9. Адносіны да перамен, гістарычных пераўтварэнняў (старое і новае, змрочнае і светлае, злое і добрае перапляліся ў душы Васіля асабліва моцна і трагічна. Васіль цалкам знаходзіцца ва ўладзе мужыцкай мудрасці і верыць ва ўсталяваны парадак, у вечныя законы жыцця. Усведамленне неабходнасці змен даецца яму няпроста, ён з цяжкасцю ўступае націску новага).

10. Далейшы лёс Васіля (з фрагментаў будучых раздзелаў можна даведацца, што Яўхім Глушак вяртаецца ў Курані з мэтай адпомсціць Васілю, Ганне. Страляе ў Васіля, якога выратоўвае, засланяе сабой Ганна. Яўхім уцякае за мяжу. Ганна выходзіць замуж за Міканора. Калі пачалася Вялікая Айчынная вайна, Васіль ідзе на фронт, дзе яго параніла. Змагаецца ў радах народных мсціўцаў. Хроніка павінна была закончыцца прыездам Васіля ў Курані з думкай: «I ўсётакі мы будзем жыць. Нас — не задушыць. Бо мы — народ!»).

* * *

Значнае месца ў «Палескай хроніцы» займаюць вобразы барацьбітоў за «светлае будучае» сялян (Апейка, Міканор), а таксама «маленькія сталіны» (Башлыкоў і Харчаў). Вобраз Апейкі выклікае шмат супярэчлівых думак. Гэта чалавек з народа, які імкнуўся не на словах, а на справе служыць народу. Яму ўласцівы разважлівасць, глыбокае разуменне сялянскага жыцця і сялянскай душы. Ён спачувае простаму чалавеку, але разам з тым няўхільна, як Міканор і Башлыкоў, імкнецца перайначыць жыццё і свядомасць селяніна. Цяжкі роздум выклікалі ў Апейкі бессэнсоўныя абвінавачанні ў нацдэмаўшчыне. Пастаўлены ва ўмовы няроўнай барацьбы з ідэалогіяй таталітарызму, ён не адольны адказаць на многія жыццёвыя пытанні, правільна вырашыць іх. Трагізм героя ў тым, што ён імкнуўся спалучыць камуністычныя догмы, утапічную веру ў здзяйсненне асноўных палажэнняў калектывізацыі з народнымі догмамі, праўдай жыцця, што, як пацвердзіла рэальнасць, не спалучальна.

У вобразе Вашлыкова I. Мележ паказаў тыповага прадстаўніка камандна-бюракратычнай сістэмы, галоўнае для якога — «цвёрда весці сваю лінію», лінію партыі. Чалавек жа, яго душа і ўнутраны свет для прадстаўніка злачыннай улады нічога не значаць. Адарваны ад народа, Вашлыкоў як кіраўнік нежыццяздольны. Гэта антыпод Апейкі.

«Палеская хроніка» адлюстроўвае трагічныя старонкі жыцця беларускага сялянства ў часы вялікага пералому. Нацыянальная эпапея аб усталяванні новага жыцця на Палессі, па словах А. Адамовіча, далучаецца «да ўсяго самага вяршыннага, што ёсць у сусветным мастацтве».