Аналіз паэзіі Пімена Панчанкі. Духоўны свет лірычнага героя
Пімен Панчанка прыйшоў у літаратуру імкліва і ўпэўнена. Для асэнсавання навакольнага свету паэт карыстаецца самымі рознымі мастацкімі сродкамі. Ён з'яўляецца і філосафам, які імкнецца паказаць складанасць і супярэчлівасць жыцця, і публіцыстам, які выказвае свае погляды, і лірыкам, якому даступны тайны чалавечай душы.
Лірыка П. Панчанкі ўяўляе сабой даверлівую споведзь перад чытачом, дзе лірычны герой і паэт у болынасці вершаў выступаюць як адна асоба. Мы гаворым пра лірычнага героя тады, калі паэт выказвае свае погляды, ідэйныя перакананні і прынцыпы не ад свайго імя, а праз вобраз героя, біяграфія і ўчынкі якога не ва ўсіх выпадках супадаюць з біяграфіяй паэта. Лірычны герой ствараецца пры дапамозе мастацкага вымыслу, адбору жыццёвага матэрыялу, адлюстравання рысаў характару чалавека, вылучэння на першае месца найбольш важных падзей і з'яў адлюстравання рэчаіснасці. Лірычны верш у меншай ступені паддаецца празаічнаму пераказу, бо ў ім адсутнічае сюжэт у агульнапрынятым разуменні, змест нельга перадаць, не ўлічыўшы эмоцыі і пачуцці самога паэта. Тэматыка лірыкі П. Панчанкі разнастайная. Паэт перадае глыбокую сыноўнюю любоў да Радзімы, веру ў перамогу і светлую будучыню роднага краю, крытыкуе мяшчанства, кар'ерызм, адлюстроўвае прыроду, чалавека і грамадства, разважае аб сэнсе жыцця, аб гуманістычных адносінах паміж людзьмі, паказвае духоўную эвалюцыю лірычнага героя.
У паэзіі П. Панчанкі ваеннай пары мяняецца агульная пафаснасць і танальнасць: па-ранейшаму прачулая, шчырая і пяшчотная ў адносінах да ўсяго жывога на свеце, яна ў адначассе становіцца непрымірымай і жорсткай да зла і несправядлівасці. Асабліва выразна гэта бачна ў вершы «Герой» — своеасаблівайэпічнай баладзе. Герой верша адмаўляецца ад уласнага жыцця ў імя жыцця іншых, у імя будучай свабоды, якую сам ужо не ўбачыць.
Шмен Панчанка ўсю вайну працаваў франтавым карэспандэнтам. ён быў сведкам, як салдаты здзяйснялі па ўнутранай патрэбе гераічныя ўчынкі. Найчасцей гэтых салдат абыходзілі ўзнагароды. У вершы перадаецца напружанасць моманту атакі, гераізм салдата і пяхоты. Ён і забяспечыў перамогу. Шсьменнік не называв яго імя, яго воінскага звання. Хутчэй за ўсё ён шаранговы, бо не загадаў, а ўсяго сказаў, хай і з павышанай інтанацыяй: «Уставай, пяхота!»
Сярод сваіх саслужбоўцаў гэты салдат вылучаўся хіба толькі тым, што вастрэй, чым іншыя, разумеў, што вайна патрабуе рашучасці, дзеянняў і, на жаль, ахвяраў, што адляжацца тут нельга. Пра гэта і гаворыць супрацьпастаўленне «Мы не на пляжы, а на вайне».
Лірычны герой П. Панчанкі — чалавек-гуманіст, які не церпіць фалыну, які выступав ўсёй душой і сэрцам за чалавечнасць і дабрату.
У вершы «Зварот» (1942) паэт перадае асабістыя пачуцці, марыць аб сустрэчы з родным краем і ў думках малюе ўзноўленыя ў памяці родныя мясціны. Паэт дае клятву не шкадаваць сіл для таго, каб зноў расквітнела родная зямля. Тэма абпаленага вайной дзяцінства гучыць у вершах «Дзеці вайны» (1942), «Мае і тваё маленства» (1944). Лірычны герой паэта ўлюбёны ў прыроду, ён вучыць кожнага з нас бачыць вакол сябе прыгажосць, паэзію. У той жа час паэт сцвярджае, што чалавек павінен пакінуць след у жыцці, што не трэба быць абыякавым да чужога гора, раўнадушным і чэрствым.
Я не святы, хоць і не сквапны злыдзень.
Даруйце, калі часам быў глухі
Ці чалавека грубасцю пакрыўдзіў...
Грахі мае, бясконцыя грахі.
(«Той дзень прапаў»)
Складаныя маральна-этычныя праблемы сучаснага жыцця ўзняты ў вершы «Ратуйце нашы душы!» Паэт хвалюецца за моладзь, якую амаль нічога не цікавіць у жыцці.
Не навучылі вас, не прывучылі
Ні працаваць,
Ні хлеба шкадаваць.
Аўтар заклікае нераўнадушных людзей хутчэй ратаваць маладыя душы.
Асабліва яскрава раскрываецца духоўны свет лірычнага героя ў інтымнай лірыцы П. Панчанкі («Спарышы», «Успамін» і інш.). Тут паэтызуецца шчасце кахаішя, маладосці, выяўляюцца высокія маральныя якасці маладога чалавека. Лірычны герой выступае ў яго творах не толькі ў радасныя моманты, але і ў хвіліны душэўных трывог, калі асабістае шчасце яго абмінае. Паэт вельмі шчыры, праўдзівы, яго глыбока хвалюе лес чалавека.
Творы П. Панчанкі вызначаюцца прастатой і дакладнасцю паэтычнай думкі, глыбокім лірызмам, пластычным жывапісам і яркасцю мастацкіх вобразаў. Убачанае і перажытае самім аўтарам умела канцэнтруецца ў мастацкім слове, напаўняе яго арыгінальным зместам.
Дыскусіі
2 года 39 недель назад
3 года 32 недели назад
3 года 38 недель назад
3 года 38 недель назад
3 года 49 недель назад
4 года 39 недель назад
4 года 40 недель назад
4 года 40 недель назад
5 лет 28 недель назад
5 лет 31 неделя назад