Водгук на трылогію Якуба Коласа "На ростанях". Ідэйна-мастацкая роля вобразаў сялян-палешукоў
Усей сістэмай вобразоў Якуб Колас (Я.К.) пераконвае нас у тым, што кожны чалавек павінен жыць адным жыццем са сваім народам, што адрыў азначае страту чалавечых якасцей. У простых людзей Лабановіч знаходзіць працавітасць і патрабавальнасць да сябе, добрасці і чуласці ў адносінах да другіх, што ўяуляе народ у трылогіі.
Асаблівае захапленне пісьменніка выклікаюць старыя дзяды "аздобленыя” сівізною, маршчынамі. Гэта былі самавучкі-аграномы. ”Тлумачальнікі” розных прыгод жыцця, яны ведалі ў які дзень, нават у якую часіну, трэба выходзіць з сахой у поле, пры якіх умовах сеяць тую ці іншую зважыну. ім досыць пабачыць першыя выраі жураўлеў, каб сказаць, які будзе авес. Мімаволі прыходзіць думка аб тым, як бы маглі развіцца гэтыя здольнасці людзей пры спрыяючых умовах. Але царскі ўрад не быў зацікаўлены ў паляпшэнні ўмоў жыцця народа, у пашырэнні асветы.
Амаль усе палешукі былі непісьменны, а стараста вескі Цельшына — Раман Круглы, якому даводзілася разносіць павесткі або лісты, вымушаны складваць іх у пэўным парадку, каб запомніць. З вялікім смуткам у сэрцы расказвае Колас аб цяжкім жыцці сялян. Як тужлівая песня, льецца скарга дзеда Марціна на горкую долю працоўнага чалавека: "Арэндная плата павышана, а плаціць няма чаго, няма простаму чалавеку ні волі, ні разгону".
Асабліва цяжкім было становішча жанчын. Я.К. паказвае цяжкі лес старушкі Ганны, усе яе жыцце — гэта пакуты і страх за заўтрашні дзень. Акрамя сацыяльнага націску, яна цярпела і здзекі мужа-п'яніцы. Працавітасць і старанне старушкі Ганны абараняюць яе ад крыўды. Пасля размовы з Лабановічам Ганна плача ад радасці, што ён дазволіў застацца ў школе.
Тыповым прадстаўніком свядомай часткі сялян з'яуляецца Аксен Каль. Ён не можа спакойна глядзець на цяжкае становішча сялян. Ён упэўнены, што можна знайсці праўду, калі ўзяцца за яе пошукі. Асабліва яго хвалюе справа аб затонках, якія прыбраў у свае рукі пан Скіршунт. На працягу тых гадоў, калі ён судзіўся з панам, дабіваўся ён праўды, і пераканаўся, што ўсюды пан цягне за панам, але, ненавідзячы паноў і чыноўнікаў, Аксен Каль яшчэ верыць у цара. Пазбавіцца ад гэтай веры памагае яму Лабановіч.
Ствараючы вобраз народа, Я.К. падкрэсліваў лепшыя якасці, уласцівыя бел. характару: мужнасць і працавітасць, дабрата і чуласць, мудрасць і назіральнасць, прыродны розум. Але галоўнае, што ўбачыў пісьменнік у весцы — гэта рост гневу і пратэст у глыбіні сялянскіх мас, як набліженне рэвалюцыйнай буры. Праз вобразы сялян Я.К. паказаў сілу і слабасць бурж-дэмакр. рэвалюцыі. Рост палітычнай свядомасці падцвердзіў гістарычную закана мернасць уключэння сялян у вызваленчы рух.
Ужо на першых старонка трылогіі ўзнікае бурная спрэчка між Лабановічэм і папом Кірылам аб тым, як трэба адносіцца да мужыка. Для папа, як і для ўсіх хто мужыка абірае "ён — ніжэйшая істота, якая сама вінавата, што жыве ў гразі і ў цемнаце”. Для Лабановіча, як і для ўсіх, у каго баліць душа за чалавека працы, мужык заслугоўвае самай высокай павагі за сваю працавітасць.
Цяжка жылося сялянству ў той час. Амаль усе сяляне былі непісьменны, яны не ведалі календара і нярэдка збіваліся з ліку дзен. аўтар паказвае застойнасць сялянскага быту. Сяляне не паддаваліся ўдзеянню новых людзей, неахвотна адкрывалі сваю душу чужому чалавеку. Праўдзіва сказаў пра становішча сялян Лабановіч: "На мужыка прывыклі пазіраць, як на пчалу або на нейкую машіну, якая павінна ўсе вырабляць, усім даваць і яшчэ пры гэтым кланяцца і казаць: "Дзякую, што бераце". і ўсе так ці іначай бяруць ашуканствам. А мужыку многа далі? Паважаюць мужыка? Хто вінаваты ў тым, што ен неачесаны, цемны і жыве па-свінску?”
Але разам з гэтым пісьменнік знаходзіць у сялян лепшыя чалавечыя якасці: глыбокае пачуцце справядлівасці, умення па спачуваць чужому гору, жаданне дапамагчы ў няшчасці мудрасць, працавітасць, назіральнасць і мужнасць. Вобразы сялян малююцца з любоў'ю. Малюючы знешні выгляд аднаго з цельшынцаў аўтар дае абагульненне вобразу палешука: доўгія цемна-русыя валасы, светла-шэрыя вочы, сярэдні рост, шырокія плечы, павольнасць руху, нейкая сур'езнасць выразу твара, як нельга лепей спасаваліся з агульным малюнкам палескай прыроды.
Надоўга запамінаецца вобраз бабкі Мар'і, школьнай старажкі. Яна непісьменная, пакрыўджаная лесам жанчына, але ў яе чулае сэрца і спагадлівая душа. Як блізка прымае да сэрца каханне Лабановіча і Ядвігі. Здаецца, што па вачах яна чытае настрой Лабановіча, калі нешта яго засмучала - нявесела і ёй, калі яму весела, весела і ёй.
З вялікай павагай да народнага вопыту малюе Я.К. вобразы старых палешукоў якіх ен называе жывымі летапісцамі гісторыі. Любуючыся іх фізічнай сілай, пісьменнік захоплена расказвае пра дзеда, які пад настрой кідаўся ў прысядку, надзеўшы на рукі жорнавыя камні. Спачатку здаецца, што не зрушыць з месца жыцце палешукоў, што яны ніколі не падымуцца супраць экслуататароў. Але і ў палескія вескі ўрываюцца павевы часу. Такім павевам быў з'езд настаўнікаў. Сяляне душой адчулі, што з'езд самым непасрэдным чынам датычыцца іх і яны дапамаглі ахоўваць яго ад злога вока. Пад уплывам падзей веска ўсе больш і больш пазбаўляецца патрыярхальнай адсталасці. Подых рэвалюц. 1905г. дакаціўся да палескай вескі, падштурхнуў жыхароў Высокага і выгнаў да актыўных дзенняу. Сяляне пішуць петыцыю, у якой адкрыта гавараць пра справядлівасць, пагрозу прымянення сілы. Сяляне пачалі прабуджацца, расце рэвал. свядомасць белар. працоўнага сялянства.
Дыскусіі
2 года 38 недель назад
3 года 31 неделя назад
3 года 37 недель назад
3 года 37 недель назад
3 года 48 недель назад
4 года 38 недель назад
4 года 39 недель назад
4 года 39 недель назад
5 лет 27 недель назад
5 лет 30 недель назад