Аналіз творчасці Пімена Панчанкі. Развіццё паэтычнага стылю
Пімен Панчанка — майстар мастацкай дэталі. Яркая метафарычнасць, дакладнасць, раз-настайнасць рытмічных і рыфмавых знаходак уласцівы ўжо першым зборнікам паэта. Але П. Панчанка ніколі не спыняўся на дасягну- тым, рос духоўна і творча, пашыраў свой кру-гагляд, І яго паэзія развівалася разам з ростам асобы. Яркі стыль паэта, напоўнены аганіч най метафарычнасцю, шчырай эмацыянальнас-цю, не зблытаеш ні з чым. Паэт вельмі патра-бавальны да сябе, ён прызнаецца, што не можа [ і дараваць сабе ніводнага слабога радка, нівод-най недакладнай рыфмы. Пільнае назіранне за жыццём, душэўная няўрымслівасць, пачуццё адказнасці за ўсё, што робіцца ў краіне, разу-менне ролі паэта ў жыцці народа — усё гэта тлумачыць нязменную цікавасць чытачоў да творчасці паэта на працягу больш як паўвека. Мне вельмі спадабаўся верш «Журавы». У ім П. Панчанка апісвае трывожны настрой па-чатку другой сусветнай вайны. У трагічным воб-разе жураўлінага выраю, пры дапамозе пра-нізліва-тужлівай інтанацыі, зададзенай з самага пачатку верша: «Ты чуеш, дружа мой, як пла-чуць журавы над зарывам асенніх журавін?», аўтар перадае боль і разгубленасць ад набліжэн-ня грознай навалы. Ён як бы прадбачыць ах-вяры і няшчасці роднай зямлі і пакутуе ад таго, што не ў сілах павярнуць гісторыю: Там гнёзды спалены, Там птушанятпы знішчаны, Смяротпны дым плыве над папялішчамі. Сутыкненне кантрасных, несумяшчальных эпітэтаў «смяротны дым», «залатыя промні» падкрэслівае трагізм алегарычнага вобраза пту-шынага няшчасця і страшэннай небяспекі, якая пагражае Радзіме, надае твору горкі, не-паўторны лірызм. Зусім у іншым эмацыянальным настроі вы-трыманы верш-балада «Герой» У творы няма ні яркіх эпітэтаў, ні метафар, ні лірычнага героя. Падзеі пададзены як бы збоку. Гераізм воіна не паказны, яго ўчынак — гэта выка-нанне службовага і грамадзянскага абавязку. Будзённае апісанне подзвігу, сціплая самаах-вярнасць героя ствараюць псіхалагічную на-пружанасць верша: Злосна сказаў: «Уставай, пяхота! Мы не на пляжы, а на вайне». і лёг на змяіныя скруткі дроту. і дзвесце салдацкіх запыленых ботаў Прайшлі па яго спіне. і толькі ў апошняй страфе праз адухаўлен-не роднай зямлі паэт падкрэслівае ступень пакут героя і веліч яго подзвігу: А ён свае косці з іржавых калючак Сваімі рукамі без стогну аддзёр, Зваліўся на пгравы, і стала балюча і травам, і росам, і ветрам гаючым, Што прыляцелі з валдайскіх азер. П. Панчанка не баіцца звяртацца да самых вострых праблем сучаснасці. Пры гэтым ён не проста выкрывае недахопы, а імкнецца дабрацца да іх вытокаў, каранёў. У вершы «Ратуйце нашы душы!» паэт б'е ў званы, бо «амаль што гіне пакаленне, а сэрцы раўнадушныя маўчаць.» П. Панчанка выкрывае бессэнсоўнасць існаван-ня моладзі, адсутнасць ідэалаў, схільнасць да нізкапробнай культуры і шкодных звычак. Але паэт не толькі некага абвінавачвае, ён адчувае і сваю асабістую адказнасць за гэтае пакаленне: Вы — юныя, разгубленыя ў свеце, Загубленыя сферай і маной, Вы Богам недагледжаныя дзеці і вашымі бацькамі Ды і мной. Паэт ведае, што толькі агульныя намаганні, цяжкая паўсядзённая праца могуць дапамаг-чы маладому пакаленню трывала стаць на ногі: Ад заклікаў паветра зноў трасецца... Але, каб выбраць лепшую з дарог, Патрэбна мудрасць працы Нашых сэрцаў; Патрэбны маці, бацька, педагог. П. Панчанка ніколі не пісаў вершаў дзеля таго, каб толькі паказаць сваё паэтычнае май-стэрства. Ён пільна ўглядаўся ў жыццё і пісаў пра тое, што сапраўды яго хвалявала. Таму паэзія Пімена Панчанкі заўсёды была актуаль-най, сугучнай часу. «Любоў да жыцця — ва ўсіх яго праявах — вось што ў вышэйшай сту-пені ўласціва П. Панчанку і яго востраадчу-вальнаму радку», — пісаў крытык У. Гніла-мёдаў.
Дыскусіі
2 года 33 недели назад
3 года 26 недель назад
3 года 32 недели назад
3 года 32 недели назад
3 года 42 недели назад
4 года 32 недели назад
4 года 33 недели назад
4 года 34 недели назад
5 лет 22 недели назад
5 лет 25 недель назад