Алесь Адамовіч. Аналіз творчасці. Рэферат
Алесю Адамовічу споўнілася 15 гадоў, калі ён стаў падполыпчыкам і партызанам. Вайна пакінула глыбокі след у свядомасці юнака, і гэта з'явілася адной з прычын таго, што тэма вайны стала асноўнай у творчасці пісьменніка. Вопыт перажытага падчас вайны знайшоў сваё адлюстраванне ў дылогіі «Партызаны» (раманы «Вайна пад стрэхамі» і «Сыны ідуць у бой»).
Вялікая АЙчынная вайна закранула кожны дом, кожную сям'ю. Шсьменнік, імкнучыся замацаваць у народнай памяці трагедыю кожнага чалавека, аб'ездзіў (разам з Я. Брылём і У. Калеснікам) амаль усю Беларусь, запісаў звыш 300 жахлівых маналогаў-успамінаў ад удзельнікаў і ахвяр фашызму. У выніку з'явілася кніга «Я з вогненнай вёскі» (1975) — публіцыстычны дакумент, абвінавачанне фашызму. Жудасным расказам пра людзей, якія ператварыліся ў катаў, здраднікаў, з'яўляецца аповесць А. Адамовіча «Карнікі» (1979).
«Хатынская аповесць», як і многія іншыя творы А. Адамовіча, аснована на дакументальных фактах. Твор як бы сатканы з успамінаў жывых сведак спаленых беларускіх вёсак, партызанаў, падполыпчыкаў. Галоўным героем аповесці з'яўляецца Фларыян Пятровіч Гайшун, ветэран вайны, выкладчык псіхалогіі. Ен разам а былымі партызанамі Касачом, Косцем, Сталетавым, Лапцёнкам едзе ў Хатынь. Перад вачамі Гайшуна, сляпога чалавека, як бы ажывае ваеннае ліхалецце. Ён падлеткам ваяваў у партызанскім атрадзе, цудам вырваўся з «вогненнай вёскі», бачыў смерць блізкіх людзей, сяброў. Ніколі не можа сцерціся з памяці героя твора жудасная расправа карнікаў над мірнымі жыхарамі вёскі Пераходы, смерць маці, дзвюх сястрычак-блізнят, лепшага сябра... Аповесць гучыць як масхацкі дакумент, абвінавачанне фашызму, як заклік да аб'яднання ў барацьбе з карычневай чумой. Важнае месца ў «Хатынскай аповесці» займае палеміка Гайшуна з яго аспірантам Бокіем, праа якую аўтар спрабуе асэнсаваць складаныя і супярэчлівыя пытанні сучаснасці, абараніць вечныя гуманістычныя каштоўнасці чалавека.
Па матывах «Хатынскай аповесці» ў Дзяржаўным рускім драматычным тэатры Беларусі пастаўлена п'еса «Вяртанне ў Хатынь». Кінарэжысёрам Э. Клімавым у 1985 г. знята мастацкая кінастужка «Ідзі і глядзі», у аснову якой пакладзена «Хатынская аповесць». Фільм атрымаў першую прэмію на Сусветным кінафестывалі і ўзнагароджаны залатым медалём.
Дыскусіі
2 года 33 недели назад
3 года 26 недель назад
3 года 32 недели назад
3 года 32 недели назад
3 года 42 недели назад
4 года 32 недели назад
4 года 33 недели назад
4 года 34 недели назад
5 лет 22 недели назад
5 лет 25 недель назад