Аналіз творчасці Пімена Панчанкі. Духоўны свет лірычнага героя ў паэзіі
Калі пачалася Вялікая Айчынная вайна, П.Панчанка адным с першых стаў на абарону Радзімы: “Беларусь, я — твой воін адданы і сын, мае думкі і сэрца заўсёды з табою". У вершы "Кожны з нас прыпасае радзімы куток...“ паэт расказвае пра цяжкіе падзеі 1941г. З акруження на ўсход, за лінію фронту, прабіраюцца нашы воіны, адзін з якіх — беларус. Трапіўшы ў аршанскія лясы, родныя мясціны, баец падпоўз да сяла, расхінуў асцярожна кусты і знямеў — каміны... каміны... Многа фашысцкіх здзекаў паспеў пабачыць салдат на спапялёнай і здратаванай ворагам роднай зямлі, але такое... Немагчыма было пазнаць родны куток: з усяго жывога застаўся толькі абгарэлы клен, які пасадзіў калісьці яго бацька. Вакол горкі пыл, жудасная цішыня, ні стуку, ні груку. і салдат упаў на зямлю, якая "прытулілася целам магутным” да яго, нібы просячы абараніць яе ад злых ворагаўліхадзеяу. У сэрцы салдата, што зведала горыч адступленняу, нечалавечы боль па ахвярах, па параненай радзіме, мацнее нянавісць да ворагаў.
і прамыла раса мае сумныя вочы.
Каб убачыў я ўсе, каб запомніў усе.
Каб я думаў пра помсту і ўдзень, і ў ночы.
і хаця паэзія П.Панчанкі была і есць глыбока гуманістычная, суровая неабходнасць патрабавала ад паэта заклікаць да помсты.
Бо нена тое Радзіма мне ў рукі дала аўтамат,
Каб стаяу на дарозе маей тройчы выклыты кат".
Ваенная лірыка П.Панчанкі хвалюе суровым рэалізмам, глыбокім псіха лагізмам, высокім гераічным і трагедыйным гучаннем. Усе гэта цесна пераплялося ў баладзе "Герой". Гэты невялічкі твор стаў сапраўдным помнікам простаму салдату, які вынес усе нечалавечыя пакуты вайны, сваім жыццем абараніў Радзіму.
ідзе наступленне, перад воінамі паўстае перашкода — калючы дрот.
…На ўвесь рост падняуся салдат
і лег на змяіныя скруткі дроту.
і двесце салдацкіх запыленых ботаў
Прайшлі па яго спіне…
Салдат ахвяруе сваім жыццем, каб даць магчымасць іншым перамагчы ворага, хоць на некалькі хвілін прыблізіць перамогу.
Вершы П.Панчанкі ваеннага часу носяць спавядальны характар, уяуляюць сабой суцэльны маналог, звернуты да народа і краіны ў самы трывожны для іх час. На першым плане ў гэтым маналогу — сыноўскі боль, сыноўская ласка і пяшчота і побач — жорсткасць і нянавісць да ворага. Яго паэзія ўзвышае, дапамагае жыць і думаць, яна сцвярджае цудоўныя каштоўнасці чалавечага жыцця.
Дыскусіі
2 года 39 недель назад
3 года 32 недели назад
3 года 38 недель назад
3 года 38 недель назад
3 года 48 недель назад
4 года 38 недель назад
4 года 39 недель назад
4 года 40 недель назад
5 лет 28 недель назад
5 лет 31 неделя назад