Аналіз гісторыі беларускай літаратуры
Старая літаратура 10-15 век
Усю нашу літаратуру можна падзяліць на старую (да канца 18-га веку) і новую (ад пачатку 19-га веку да астатняга часу).
Старая літаратура мела y сваім развіцці чатыры важнейшыя перыяды, першы (10— 12 век), калі y ей пераважалі царкоyныя творы y балгарскай мове з нязначным пазнейшым уплывам нашае мовы; другі — (13—14 век), калі наша мова зрабілася дзяржаyнаю ў Вялікім княстве Jlітoycкім і yвайшла y шырокі літаратурны yжытак; трэці (15 — 16 век), калі старая літаратура дасягла найбуйнейшага yзросту; чацвёрты (17—18 век), калі яна стала падупадаць і зусім заняпала.
ПЕРШЫ ПЕРЫЯД (ЦАРКоўНАСЛАВЯНШЧЫНА) 10—12 век
Пачатак славяна-кірылаyскага пісьма. Літаратура y нас стала развівацца пад уплывам візантыйскае культуры. Дзеля свае палітычнае і гандлёвае карысці, Візантыя старалася пашырыць сваю культуру на славянсія пляменні. Грэцкія місіянеры, з дапамогаю свайго yрада, наварачвалі паyдзённых славян, балгар і сербаy, на візантыйска-хрысцяянскае веравызнанне і цераз царкву шчапілі ім візантыйшчыну. Набажэнства для іx адпраyлялі толькі y грэцкай мове. Пасля, аднак, Візантыйскі yрад, жадаючы пашырыць свае палітычныя інтарэсы і на заходніх славян, даручыy вучонаму місіянеру — грэку Кірыле, умеyшаму і па-славянску, злажыць славянскую азбуку (альфабэт) і перакласці царкоyныя кнігі з грэцкае мовы на славянскую. Рабілася гэта дзеля таго, што заходія славяне тым часам перанялі yжо рымска-хрысціянскае веравызнанне з набажэнствам у незразумелай ім лацінскай мове. Заводзячы адправы для іx у славянскай мове, лягчэй можна было перамагчы лацінскіх духаyнікоy, правадзіyшых у Mapaвіі, аб якой ішла тады справа, палігычныя інтарэсы Нямеччыны, праціyніцы Візантыі. Кірыла, як думаюць, у 862 годзе злажыy такую азбуку, на yзор грэцкага, а часткаю сірыйскага і іyдзейскага альфабэту, званую ад яго імя кірыліцаю, і зpa6іy першыя славянскія пераклады царкоyных кніг для мараyскіх славян, але y мове славян македонскіх, бо сам быy родам з Салонік і змалку наyчыyся там гэтае мовы. Вучні Кірылы, па яго смерці, палітычнымі падзеямі yцякаць з Mapaвіі, захопленай угорцамі, перанеслі сваю дзеяльнасць у Балгарыю. імі, а пазней балгарскімі духаyнікамі і свецкімі пісьменнікамі, на працягу 9—10 веку, калі yжо развівалася балгарская культура y нацыянальнай мове, было зроблена многа перакладаy з грэка-візантыйскае рэлігійнае і свецкае літаратуры на балгарскую мову.
У тым жа часе y паyдзённых славян, галоyным чынам — сербаy, яшчэ болей за кірыліцу была пашырана другая славянская азбука, якую завуць глаголіцаю і якая падобна да кірыліцы і да грэцкага альфабэту. Яе паходжанне навуцы няведама. У заходніх жа славян прышчапіyся лацінскі альфабэт, больш-менш зменены кожным народам водле гукаy свае мовы.
Пачатак пісьменнасці ў нашым кpaі. Грэцкія місіянеры, у 10 веку, а можа, і раней, сталі прывозіць славяна-балгарскія пераклады грэцкіх кніг у Kіey і y наш край. Тутэйшыя людзі з багатых класаy, прыняyшы хрысціянскае веравызнанне, сталі вучыцца чытаць і cпіcваць іx, з чаго і пачалася y нас пісьменнасць, як уменіе чытаць і пісаць. На працягу 10—11 веку яны карысталіся, найбольш гатовымі прывознымі перакладамі. Самастойных перакладаy бадай зусім не было. Нават cпіcay, зробленых з прывозных перакладаy у нашым кpaі, блізу не захавалася з таго часу. Магчыма, аднак, што яны пагінулі. Найстарэйшым такім нашым краевым рукапісам лічыцца цяпер Тураyскае Евангелле 11-га веку, выпадкова знойдзенае y м. Тураве Менскай губерні y 1865 годзе. Выключна рукапісныя кнігі былі y нас аж да канца 15 веку. Перапіскаю кніг займаліся спачатку пісьменныя людзі з арыстакратыі: адукаваныя манахі, княгіні , а пасля з’явіліся пісцы-прафесіяналы. Спісваць тады кнігі было трудна і марудна. Пісалі так званым уставам: буйнымі, просталінейнымі і нязвязанымі літарамі з роyнай адлегласцю паміж іx і паміж асобных слоy. Матэрыял, на якім пісалі, быy дарап. Пісалі на пергаміне: так звалася цялячая скура, вырабленая асаблівым спосабам. Пергамін куплялі y грэкаy і немцаy і толькі значна пазней наyчыліся рабщь самі. Кніга была рэдкаю і дарагою з'яваю, даступнаю толькі багатым людзям і yстановам, як цэрквы і манастыры. У Полаччыне першаю ведамаю з гіcтоpрыі культурнаю дзяячкаю, працаваyшаю над пашырэннем кніг і наогул асветы, была князёўна Прадслава Полацкая, хрысцянскае імя якой Апрасіння. Радзілася яна y пачатку 12-га веку. Даводзілася yнучкаю князю ўсяславу Чарадзею. Яна заснавала жаночы манастыр, у якім галоyным заняткам манашак было спісванне кніг і навучанне дзяцей. Многа кніг перапісала і сама Прадслава. 3 яе імем звязана імя і нашага першага гістарычнага мастака — Лазара Богуша, полацкага майстра, зрабіyшага y 1161 годзе для Прадславы незвычайна мастацкі крыж. Увесь крыж абкладзен залатымі і пазалачванымі лістамі, усыпан дарагім каменнем і жемчугам; на ім зроблена дваццаць невялічкіх абразкоy з візантыйскай перагародчатай эмалі, прычым рука складзена з самых дробненькіх каменьчыкаy і выглядае зусім як жывая.
Пачатак самастойнага пісьменства. Перакладанае пісьменства падрыхтавала y нас грунт для развіцця самастойнага пісьменства, дало яму гатовую кніжную мову і літаратурныя yзоры. Мова прывезеных к нам славяна-балгарскіх кніжак была тады блізка да мовы крывічоy, быyшых асноваю нашае нацыі. Як нейкая частка хрысціянства і азнака вышэйшае культуры, яна легка прышчапілася y пісьменстве першага перыяду славянскіх княстваy па вялікім водным шляху з варагаy у грэкі, а y тым ліку і y нашых княствах. Аднак ужо першыя тутэйшыя перапісчыкі yносілі y яе асаблівасці свае мовы. Яшчэ больш гэтых асаблівасцей увайшло y яе з развіццём самастойнага кіeycкaгa і нашага пісьменства. Далей мова тутэйшых пісьменнікаy настолькі розніцца ад славяна-балгарскай кніжнай мовы, што яе пачынаюць зваць славяна-рускаю моваю ў сувязі з палітычным назовам кіе yскага княства, арганізаванага варагамі-русамі і пашыраyшага свае палітычныя інтарэсы і перанятыя y Візантыі і Балгарыі культурныя yплывы на yсе княствы па водным шляху з варагаy у грэкі. Узоры літаратуры, на якіх развівалася наша самастойнае пісьменства, відаць з простага пералічэння тых балгарскіх перакладаy з грэцкае мовы і некаторых больш-менш арыгінальных балгарскіх твораy, што былі прівезены y Kіey і y наш край. 1) Найбольш былі пашыраны царкоyныя кнігі і наогул духоyныя творы: Евангелле, Псалтыр, апісанні жыцця хрысціянскіх святых, пропаведзі і паyчэнні, зборнікі пабожнай лірыкі і г. д. 2) Свецкая літаратура прыйшла y значна меншым ліку, як рэлігійныя творы. Сюды належаць кронікі і повесці. У кроніках гутарка пачыналася ад стварэння свету, выкладаyся кароткі пераказ біблійнай гіcтopыі, тады змяшчалася гісторыя старых гаспадарстваy і за ею ўжо — гісторыя Візантыі. Повесці былі таксама з гістарычным зместам. У повесці аб Аляксандры Македонскім змяшчаліся і гістарычныя факты і розныя байкі аб паходах і геройствах гэтага цара, напісаныя y паyчальным тоне. Вось у гэткай мове і yзгадаваyшыся на гэткіх узорах літаратуры распачалі нашы першыя пісьменнікі свае самастойнае пісьменства. Тут яшчэ важна адзначыць, хто былі першыя піcьмeннікі. Найчасцей імі былі тады людзі багатых класаy, пайшоyшыя y манахі і найбольш адданныя візантыйска-хрысціянскай культуры. Сваёю нацыянальнаю культураю, жыyшаю ў народных звычаях і вуснай народнай творчасці, яні пагарджалі. У народным жыцці бачылі толькі богапраціyнае і дзікае паганства. Служілі інтарэсам царквы і дзяржаyнага ладу, які з'яyляyся апекуном новае культуры. Дзеля таго іx першыя самастойныя творы напісаны y мове прачытаных імі кніг з мімавольнаю дамешкаю сваіх народных слоy і зваротаy, поyны перайманняy з гэтых кніг і не адбіваюць тагачаснага народнага жыцця.
Першыя пісьменнікі. Самастойнае пісьменства існавала y нас ужо y 11 веку, але выдатныя пісьменікі ведамы y гіcтopыі толькі з 12-га веку. Меркаваць аб агульным становішчы нашага пісьменства y той час мы можам толью прыблізна, бо вельмі мала захавалася старых твораy, аб некаторых жа пагінуўшых ёсць толькі маленькія yспамінкі y дайшоyшых да нас творах. У Смаленскім княстве першым прадстаyніком самастойнай ідэйна-літаратурнай творчасці быy Клімент Смаляціч. Ён быy архірэем, жыy у першай палавіне 12-га веку. Не дужа даyно знайшлося «Пасланне», якое ён піcay нейкаму свяшчэнніку Хоме. Хома вінаваціy Клімента Смаляціча y тым, што ён любітъ удаваць з сябе філосафа і піша не на аснове твораy хрысціянскіх пісьменнікаy, але ад 0міра (Гамера), Арыстоцеля і Платона. Клімент Смаляціч бароніцца, гаворыць, што ён не шукае людской славы, пагарджае багаццем і клапоцца толькі аб жыцці на тым свеце; а тое, што Хома палічыy за ідэі паганскіх пісьменнікаy, ён называе алегарычна-сімвалічным тлумачэннем біблійных і евангельскіх гісторій. Далей у «Пасланні» змяшчаюцца прыклады такіх тлумачэнняy у форме пытанняy і адказаy, прычым відаць перайманне візантыйска-балгарскае царкоyнае літаратуры. У другой палавіне 12-га веку і y пачатку 13-га жыy у Смаленску другі выдатны кніжнік — Аyрам Смаленскі, дзеяльнасць якога апісана яго вучнем Ахрэмам. Аyрам Смаленскі быy вялікі красамоyца і мастак у маляyнцтве. Ён адчыніy такую школу, што адбіy ycіx вучняy у смаленскага духавенства. На яго пропаведзі схадзіyся yвесь горад. За сімвалічнае тлумачэнне хрысціянскіх кніг духавенства абвінаваціла яго y epacі і пацягнула y суд, але ён здолеy абараніцца. Тураyскае княства дало y пісьменстве знамянітага Кірылу Тураyскага (1130—1182 гг.). Сын багатых бацькоy, здольны ад прыроды, вельмі адукаваны і начытаны, ён зжыy свой век манахам-аскетам, над канец жыцця быy архірэем у Тураве. Гэта быy цікавы тып нашай інтэлігенцыі 12-га веку, слепа пераняyшай ідэалогію інтэлігентаy Візантыі. Ён быy праyдзівы паэт, але здольнасці свае аддаy выключна царкоyнай творчасці. Аб народным жыцці таго часу мы можам у яго даведацца толькі там, дзе ён ганьбіць яго за паганства і пры гэтым спамінае той ці іншы звычай. Так, ведаючы аб анімістычным поглядзе народа на расліны, ён цешыцца, што з пашырэннем хрысціянства «ужо бо не нарекутся богом древеса...». У адным месцы, пералічаючы гpaxі людзей, ён прызначае пятнаццатае мытарства тым грэшнікам, якія на гэтым свеце «басні бають». У ліку благіх і брыдкіх спраy, ад якіх трэба адступіцца, ён называе русальныя святкаваіні. У адной пропаведзі ён мімавольна адзначае, што народ не вотта любіy хадзтць у хрысціянскія цэрквы і г. д. Уславіyся ён якраз cвaімі пропаведзямі, якія піcay у форме «слоy», «паyчэнняy», на-мастацку перай-маючы літаратурныя спосабы візантыйскіх прапаведнікаy. Перайманне гэтае адбілася не толью ў форме, але нават у выбары тэм.
ДРУГі ПЕРЫЯД (ПАДГАТАВАЛЬНАЯ ПАРА) 13-14 век
Літаратурная мова гэтага перыяду. «Дзьвіна скаламуцілася, бо на ей з’явіліся літоyцы» — так уяyляy сабе y канцы 12-га веку літоyска-крывіцкія адносіныы паэт кіеyскага пісьменства, які пашыраy свой патрыятызм і на тыя землі, на якія стараліся пашырыць сваю зверхнасць кіeycкa-рускія князі. Тым часам напярэдадні страшнай татарскай навалы стаяла само Kіeycкae княства; у першай палавіне 13-га веку татары зруйнавалі яго. А літоyска-крывіцкія адносіны yжо мелі сваю доyгую гісторыю і вызначаліся не аднымі войнамі, а і досыць шырокім культурным знаёмствам. Цяпер жа распад некалі прасторнага і магутнага Тураyска-Пінскага княства на некалькі дробных і слабых княстваy, татарскі перапалох, заyзятае змаганне працы з капіталам у старой Полаччыне і шмат іншых прычын палажылі пачатак арганізацыі будучага Вялікага княства Літоyскага, у складзе якога змясцілася маленькая і яшчэ зусім малакультурная Жмудзь (этнаграфічная Літва) і вялізныя прасторы нашых земляy, меyшых значна вышэйшую культуру. і вось, з аднаго боку, спыніліся кіеyска-рускія yплывы на нашы княствы, Kіey перастаy быць для іx перадавальнікам візантыіскае культуры і даyнейшым асяродкам літаратуры y царкоyна-славянскай і славяна-рускай мове. Царкоyнаславянскі элемент нашага пісьменства пачаy траціць тое свае значэнне, якое меy ён у 12 веку. Дый наогул войны і paзpyxі і yся палітычная абстаноyка не спрыяла развіццю літаратуры y гэтым часе. А элемент народнае мовы пачаy здабываць, такім чынам, большую магчымасць пранікаць у пісьменства. Царкоyнаславянская кніжная мова мярцвее і робіцца yсе менш зразумелаю шырокім народным масам, а жывая народная гаворка yсе больш выціскае яе, асабліва y канцылярскім пісьменстве, граматах і актах. Гэта кідаецца y вочы, калі прасачыць мову нашіх полацкіх і смаленскіх грамат за 13—14 век. 3 другога боку, літоyскія князі пераймаюцца нашаю культураю і моваю, асабліва дзеці матак -крывічанак і тыя, каторыя yвесь век зжывалі на насадах нашых княстваy і прымалі рэлігію грэцкага вызнання (якая таксама y сувязі з палітычным назовам Kіeycкaгa гаспадарства стала звацца «рускаю» вераю). Жмудская мова не магла зрабіцца Літаратурна-дзяржаyнаю ў Вялікім княстве Літоyскім, бо ў пачатку яго арганізавання яна йшчэ і пісьма свайго не мела. і літоyскія князі сталі карыстацца y сваіх канцылярскіх справах нашаю кніжнаю моваю, прычым яе народны элемент быy для іx шмат бліжэй, чымся элемент царкоyнаславянскі, чужы ім і з веравызнальнага боку. Пісцы князе yскія выпрацоyвалі мову ў гэтым народным кірунку. За князямі ішлі дружыннікі, двор, адмністрацыя, і наша мова пачынае панаваць у панскіх класах жмудзінаy. Пры Ольгердзе (княжыy 1345—1377 гг.) афіцыялъна сцвярджаецца яе дзяржаyнае значэнне. А y 1501 г. віленскі прэлат Эразм Вітэлі казаy рымскаму папе y гэтай справе так: «Літоyцы маюць уласную мову. Але дзеля таго, што русіны жывуць у пасяродку дзяржавы, усе звычайна карыстаюцца іx моваю, бо яна далікатная і больш лёгкая». У ей пісаліся yсе акты не толью для жыхароy нашых правінцый, але і для Жмудзі, так што да нас не дайшло ніводнага дзяржаyнага дакуманту ў літоyска-жмудскай мове. У 14 веку наша мова, мяркуючы па літаратурных памятках, ужо мела y сабе yсе тыя фанетычныя і марфалатчныя асаблівасці, якія характарызуюць яе цяпер. Слоyнік і сінтаксіс яе змяняліся і далей.
Пісьменства другога перыяду. Выдатных самастойных літаратурных твораy з гэтага часу мы не ведаем. Трэба думаць, што іх і не было, прынамсі, такіх, што зрабілі бы значнае yражанне на шырокія колы сучаснікаy, з'явіліся бы відным этапам гістарычна-культурнага развіцця y нашым кpaі. Без належна глыбокага даследвання нашае гіcтoрыі, якога дагэтуль няма і не было ні y расійскіх ні y польскіх вучоных, трудна вытлумачыць факт такога літаратурнага yбоства на працягу двух вякоy, асабліва калі раней ужо былі y нас такія пісьменнікі, як Кірыла Typaycкі ці y аднамоyным з намі кіеyскім пісьменстве — аyтар «Слова а палку ігаравым». Адгадку прыходзіцца шукаць толькі прыблізна y тым, што пры адсутнасці шырокае асветы y кpaі і пры выключна рукапісным спосабе пашырэння кніг старыя літаратурныя традыцыі ненароднага пісьменства, жыyшыя сярод жмені людзей, легка і хутка знішчыліся з пераменаю палітычна-культурных абставін. Новыя ідэі з захаду яшчэ не маглі дахадзіць. Змаганне класа пакрыyджаных з крыyдзіцелямі, якое магло бы спарадзщь ідэйна-літаратурную творчасць, не было y настолькі вострай форме y пачатковым працэсе жыцця y новаyтвораным гаспадарстве. і людзі, замкнутыя y рамках сваей культуры таго даyнага часу, не маглі стварыць выдатных літаратурных рэчаy. Магчыма, аднак, што і былі яны, хоць і не такога yжо важнага агульна-грамадскага значэння, але, не пашыраныя y свой час так, як пазней сталі пашырацца друкаваныя кнігі, яны ва ycіx сваіх спісках пагінулі. 3 таго, што захавалася, найперш 13 век могуць характарызаваць такія юрыдычныя памяткі, як: «Смаленская тарговая праyда» (1229 г.), «Умова Гердзеня, князя Полацкага і Віцебскага, з містрам крыжацкім» (1264 г.), «Грамата архірэя Полацкага Якава да немцаy» (1300 г.) і інш. Гэтыя дакуманты адбіваюць працэс развіцця нашае старое літаратурнае мовы y яе паступовым прыбліжанні ад царкоyнаславяншчыны да народнае гаворкі; апроч таго, яны паказваюць нам адносіны паміж нашым краем і нямецкім і даюць магчымасць меркаваць аб тагачасным гандлёвым і праyным жыцці. Так, у «Смаленскай тарговай праyдзе» знаходзім гэткую расцэнку калецтва людзей не аднаго класа: «Оже yб'ють вольнага человека, платіті за голову 10 грівен серебра... а за холопа грівна серебра». У Гердзеневай умове-грамаце чытаем: «Немечькому гостю в Полочьскую волно exaті і торговать, купіті і продаті,—такоже Полочаном і Вздібляніну волно гocтіті в Pігy і на Готьскі берег». 3 канца 13-га веку захаваyся і Псалтыр (1296 г.), які y сваей мове мае нямала асаблівасцей народнае крывцкае мовы. 14 век характарызуецца таксама граматамі, прычым ад яго дайшло не дзесятак грамат, як ад 13-га веку, а yжо колькі дзесяткаy. і y гэтых граматах мы знойдзем цікавыя драбніцы тагачаснага жыцця, прыкладам, у «Тарговай умове Рыгі з Полацкам» (1330 г.) законны спосаб важання воску апісваецца так: «А язык пускаці на товар, а колі товар на стану станеть, отступі проч, а рукою не пріймай... А весіті чістый воск, без подставы, без смолы, без сала — как верх, так і спод». Грамата з'яyляецца відам юрыдычнае літаратуры болей шырокага, дзяржаyнага значэння, падобным да цяперашніх маніфестаy, афіцыяльных пісьмаy вышэйшых свецкіх і духоyных адміністратараy, дыпламатычных нот і г. д. Акты ж з'яyляюцца юрыдычнымі запісамі выпадкаy з жыцця грамадзян: судовыя выкі, духоyніцы, дакуманты y справе маемасці і г. д. Актаy 14-га веку і пазнейшых вякоy захавалася y розных архівах сотні тысяч. Яны даюць шмат каштоyнага матэрыялу для вывучэнія нашага старога жыцця y яго бытавых з'явах, а таксама і для вывучэння мовы, бо найхутчэй у гэтым відзе пісьменства, сярод шаблонных зваротаy канцылярскае мовы, можна знайсці і вельмі рэдкія бытавыя народныя словы y апісанні актавае справы. Ужо y самых старых актах пераважае элемент жывой мовы народа; у адным наданні 14-га веку чытаем: «Се аз, раб божый іван Ніконовіч Деменьтеев сын, отходя сего света, дал есьмі святой троці тpі места ролейная на веліком полі, да ноженька, да луг на Полото, да огород...» 3 14-га веку таксама захаваyся спіс Псалтыра і некалькі cпіcay Евангелля, зробленых у нашым кpaі, мова якіх прыбліжаецца да народнае мовы. Такім чынам, наша народная мова y найбольш чыстым выглядзе yвайшла y пісьменства найперш цераз юрыдычную літаратуру .
ТРЭЦі ПЕРЫЯД (ЗАЛАТАЯ ПАРА) 15—16 век
Агульная характарыстыка гэтага перыяду. 3 канца 14-га веку, пасля таго, як князь Ягайла ажаніyся з польскаю карале yнаю Ядвігаю (1386 г.), Вялікае княства Літоyскае yваходзіць у блізкія палітычныя адносіны з Польшчаю. Ягайла ахрысціyся сам і ахрысціy свой быyшы дагэтуль у паганстве літоyска-жмудзінскі народ у хрысціянскую веру рымскага вызнання, у якім вызнанні быy і народ польскі Культура y Польшчы стаяла вышэй, чымся y Вялікім княстве Літоyскім, і вось дзеля палітычнай блізкасці да Польшчы yсяго нашага гаспадарства, а рэлігійнай блізкасці яго жмудскай часткі, польскія yплывы пачынаюць плысці да нас, асабліва y 16 веку. Вялікі князь Літвы быy разам і каралём Польшчы, дзеля таго дзяржаyны лад жыцця Літвы набіраецца асаблівасцей дзяржаyнага ладу жыцця Польшчы. Літоyская арыстакратыя і шляхта гоніцца за польскаю арыстакратыяй і шляхтай. У руках магнатаy сабраліся каласальныя багацці, а шляхта вымагала сабе yсе большых і большых праy ад свайго князя-караля. Нявольніцкае паддаванне перад польскаю культураю з часам прымушае багатых людзей аддаваць свае дзеці y польскія школы, і свая нацыянальная школа гібне y занядбанні ад іx. Вышэйшае духавенства складаецца выключна з арыстакратаy і буржуазіі, а матэрыяльны дабрабыт усяго духавенства разам залежыць ад дзяржавы і ад багатых людзей,— і нацыянальная культура y духавенстве таксама не развіваецца. Тады з'яyляюцца, як псіхалагічны пратэст, як настрой незадаволення, ідэйна-грамадзянскія імкненні y выхадцаy з бяднейшай часткі мясцовай буржуазіі і дробнай шляхты, асабліва y тых, што імелі магчымасць пазнаёміцца з новымі ідэямі Захаду. А гэтыя магчымасці адчыніліся ізноy жа цераз Полынчу,. якая сама жыла yплывамі заходнерымскае культуры. і вось, у асобе выпадкова трапіyшага за граніцу і здабыyшага там адукацыю купецкага сына, Скарыны, прыходзіць к нам гуманізм ці адраджэнне, якое было на Захадзе жывым пратэстам супроць аскетычнага ідэалу сярэдніх вякоy, прыгнятаyшага асобу чалавека. Гуманізм уліy новыя, свежыя ручаі y затхласць нашага жыцця пачатку 16-га веку. Дальш заходнее yрапейская рэфармацыя, знайшоyшая y нас апеку спачатку ў некаторых каралёў і князёў, як новая мода, як добры тон, ставіцца бедным шляхціцам Цяпінскім і іншымі блізкімі яму па сацыяльнаму становішчу людзмі на грунт сацыяльны, хоць і робіцца гэта, дзеля адсутнасці веды y сацыяльна-эканамічных справах, нясведама, пачуццём. Toe пачуццё выклікае ідэйна-літаратурную творчасць у рэлігійна-асветным кірунку. ідэі шырацца і выклікаюць агульнае ажыyленне грамадскае думкі. 3'яyляюцца пісьменнікі, якія адбіваюць яго y свaіx творах. Прапагандзе новых ідэй, а тым самым і агульнаму ажыyленню вельмі памагае друк, магутная з'ява культуры, яю распачынаецца y нас гуманістам Скарынаю. 3аходнія yплывы адбіліся і на літаратурнай мове гэтага перыяду. Спачатку, у 15 веку, яна зусім мала адрозніваецца ад народнае мовы, разумеецца, не ва ycіx відах пісьменства і творах аднакова. У царкоyных кнігах царкоyнаcлавяншчыну ратуюць веравызнальныя традыцыі, хоць і не заyсёды. У іншых свецкіх і духоyных творах, у 16 веку, знікаюць царкоyнаславянізмы, але затое растуць паланізмы і заходнее Еyрапейскія словы для азначэння новых разуменняy, якія не маглі абысціся з нашым народным слоyнікам. 3 буйным ростам разнастайнай літаратуры, пісанай у ей гэтым часам, пры яе yжыванні і y законах, і y дыпламатычнай перапісцы, і y урадовым дзелаводстве, і y прыватнай перапісцы грамадзянства, у соймах і ратушах,— ідзе, аднак, яе yсебаковае выпрацаванне. і яна робцца, к канцу 16-га веку, багатаю на словы і звароты, пры гэтым гібкаю і прыгожаю, высокаразвітою культурнаю моваю, з цвёрдымі, агульнымі, абавязковымі для ycіx правіламі пpaвaпіcy. Афіцыяльнае поле яе пашырэння было пацверджана y Літоyскім Статуце, дзе загадвалася, што піcap земскі мае пісаць усе лісты, выпісы і позвы «па-руску» і «русюмі» (кірылаyскімі, а не лацінскімі) літарамі. Тэрмін яе «руская» мова, які yвайшоy к нам з Kіевa у сувязі з палітычным назовам кіеyскага княства, арганізаванага варагамі-русамі і літаратурна yплываyшага на нас у даyны час, так і застаyся і y літоyскім перыядзе нашае гіcтopыі. Скарына называy сябе русічам, Цяпінскі — русінам,) а yжо некаторыя наші пісьменнікі 16-га веку завуць сябе літвінамі, ізноy жа y сувязі з палітычным назовам гаспадарства. Адгэтуль жа летапісы Вялікага княства Літоyскага, пісаныя y нашай мове, завуцца «літоyскімі», а на маскоyскіх кнігax, перакладзеных у даyны час з нашае мовы, пісалася, што пераклад «з літoycкaгa языка». Разглядаючы літаратуру 15—16 веку, трэба мець на yвазе, што 15 век — гэта яшчэ век рукапіснага пісьменства, пара yзрастання, падрыхтавання літаратурнай дужасці, а yжо y 16 веку гэтая дужасць можа праявцца і праяyляецца. У 15 веку далей развіваецца, з новымі yплывамі, юрыдычная літаратура, выходзяць пераклады духоyных твораy у зусім народнай мове, з'яyляюцца летапісы-кронікі, па заходняму прыкладу, але y духу свайго гаспадарства. У 16 веку юрыдычная літаратура дае класічныя yзоры, рэлігійная літаратура размножваецца і друкуецца капітальнымі тамамі, кронікі ахопліваюць усе жыццё і пераходзяць у мемуарны від літаратуры, пішуцца yжо вершы, перакладаюцца заходне Еyрапейскія свецкія повесці і навуковая (на свой час) літаратура, складаюцца граматыкі, лемантары, слоyнікі і да т. п. рэчы,— адным словам, творыцца «залаты век» нашай старой літаратуры.
Юрыдычная лггаратура 15—16 веку. 3 юрыдычнае літаратуры 15-га веку, апрача многіх грамат і аграмаднага ліку актаy, дажыyшых у кутах архіваy да нашага часу, захаваyся невялічкі зборнічак законаy — «Статут караля Kaзіміpa» (1468 г.). «С князьмі і с паны-радою нашею Велікого Князьства Літовскаго і с всім поспольством согадавші», кароль вызначыy кары за розныя злачынствы, галоyным чынам за крадзеж. Кары yсе вялікія: мукі, шыбеніца, рэдка грашовыя штрафы, што супроць адноснай мяккасці нашіх даyнейшых законаy, трапіyшых на пісьмо, з'яyляецца, мусіць, уплывам заходнее yрапейскай сярэдня-вечнай жорсткасці, прыйшоyшым к нам з Польшчы. У апісанні Статутам злачынстваy і вызначэнні кар знаходзім не толькі праyныя погляды ці абраз судовых распраy, але й адбітак класавых адносін, народнага светагляду, драбніцы быту. Жорстка каралася парушэнне панскага права на прыгонных людзей і на чэлядзь: «А который будеть люді выводіті а любо челядь неволную, а yхватять с ліцом: того на цібеніцю». Калі даведваліся, што нехта перахоyваy «лежня» (так зваліся бадзягі, уцекачы ад паноy), дык ён мусіy адказваць за yсякае зладзейства y ваколіцы. Неміласэрна караліся канакрады: «А который хотя первое yкрал, а коньская татба, коня yкрал, а с ліцом пріведуть, того yзвесіті». Гэтую неміласэрнасць нагадваюць народный самасуды над кана-крадамі, бываyшыя y нас у самы нядаyны час. Знахароy-зельнікаy, абвінавачаных у крадзежы, у часе следства мучылі, а хоць бы яны і не прызналіся да віны, цягнулі іx на шыбеніцу, бо верылі, што яны праз свае чары могуць не адчуваць болю пры следчых муках. Відаць, не y вялікім парадку былі, як і цяпер бываюць, масты y нашім кpaі, бо і на іx ёсць увага y статуце Казіміра: «А також, где которыі мосты мошчівалі за дядю нашего, за велікого князя Вітовта, і за велікого князя Жыкгімонта, тут бы і ныне каждый cвoі мостьніці замостілі і заделалі, как надобе; а штобы не мешкалі, сего ж лета yделалі. А на чіей делнці шчькода ся станеть, конь ся образіть, ногу ізломіть: тому платіті»..
У 16 веку юрыдычная літаратура дасягла свайго найвышэйшага пункту ў так званым Літоyскім Статуце. Дзве яго першыя рэдакцыі —1529 года і 1566 года — рукапісныя, а трэцяя рэдакцыя — друкаваны Літoycкі Статут 1588 года. У другой рэдакцыі былі пашыраны правы шляхты, а y трэцяй рэдакцыі дапільнована, каб нашы законы не былі y супярэчнасці з польстмі (час быy пасля Люблінскай yніі 1569 г.) Надрукован быy Літоyскі Статут 1588 г. у друкарні Мамонічаy у Вільні, курсіyным шрыфтам, падобным да нашае скорапісі 16-веку. Пасля яго перакладалі на польскую і на расійскую мовы і карысталіся ім аж да 1840 г., калі царскі yрад, у сувязі з польскім паyстаннем 1830 г., забараніy яго і yвёў ў нашым кpaі агульнарасійскія законы. У аснове Літоyскага Статуту ляжыць звычаёвае народнае права, наша і літоyскае, апрацованае пад уплывам рымскага і польскага права. Дзеля польскіх жа yплываy ёсць у мове гэтага Статуту паланізмы, асабліва y трэцяй рэдакцыі; у першай і другой — іx меней. Наогул жа мова яго — вельмі гібкая юрыдычная мова, бо yкладчікі Статуту надалі ей належнае значэнне, што відаць са слоy канцлера Льва Сапегі, які y прадмове да выдання 1588 г. піша так: калі сорамна якому народу не ведаць сваіх праy, баронячых яго вольнасць, дык асабліва сорамна было б тое нам, маючым правы, пісаныя не y абыякой чужой, а y сваей роднай мове. Але трэба цяпер сказаць, што Літоyскі Статут бараніy вольнасць, толькі не для працоyных мас, а для арыстакратыі і шляхты, прычым некаторыя судовыя працэсы былі y ім узаконены так, што давалі поyны прастор самаволі дужэйшага над слабейшым. Ён дакумантальна сведчыць аб тым уціску, які мусіла цярпець маса людзей «простых» ад невялікай супроць яе кучкі магнатаy і шляхты. Апрача таго, Літоyскі Статут, не маючы шчыльных адносін да краснага пісьменства, ёсць тым часам важнаю літаратурнаю памяткаю, як багаты матэрыял тагачаснага жыцця, агледжанага законам з ycіx бакоy. Тут многа чыста бытавога матэрыялу з сямейнага жыцця, з класавых адносін, з адносін пануючае нацыі да нацыянальных меншасцей, з жыцця вайсковага, земляробскага і г. д., аж да паказання цэн на сабак рознае пароды. Статут выдання 1588 г.— вялікі том, у якім змяшчаецца да паyтысячы артыкулаy, падзеленых на 14 раздзелаy. Першы раздзел — «О персоне нашой господарской». Тут мы чытаем, што за розныя парушэнні праy гаспадара (вялікага князя) кладзецца кара смерцяй і пазбаyленне вінаватага грамадзянскае годнасці і маемасці, а часам і яго дзяцей. У другім раздзеле гаворыцца «О обороне земской», на якую павнны былі ставіцца са сваімі людзьмі паны-земляyласнікі, прычым: «Хто бы с бітвы yтек, таковый за слушным доводом от гетмана через вырок наш господарст, іменье і честь тратіть». Раздзел трэці трактуе «О волностях шляхет’скіх і о розмноженю Велікого Князства Літовского». Прызнавалася прывылічэнні вольнасцей, што займацца рамесніцтвам або гандлем — ніжэй шляхецкага гонару: «Только бы ремеслом... се не жівілі і локтем немерілі». Чацверты раздзел— «О судьях і о судех». Земскія суддзі — суддзя, падсудак і піcap, у «кождой землі і повете» былі вольна выбіраны, толькі не ycім народам, а панамі-шляхтаю, а y другіх выпадках суддзяy назначалі ваяводы і старасты з людзей «добріх, цнотлівых, годных в праве і пісма руского yмеетных шляхтічов». У гэтым жа раздзеле y артікуле 1-шым стаяць ведамыя словы: «A піcap зем'скі мает поруску, літерамі і словы pycкікMі, acі лісты, выпісы і позвы піcaіі, а не іншым езыком і словы». Раздзел пяты — «О оправе посагу і о вене». Шосты «О опеках». Семы — «О запісех і продажах». Восьмы — «О тестаментех»; тут, між іншым, вылічаюцца выпадкі, у якіх бацькі маюць права не толью вырачыся свaіx дзяцей і нічога ім не адпісаць з свае маемасці, але могуць прасіць урад пакараць іx смерцяю. Раздзел дзевяты — «О под'коморых в поветех і о правах земленых, о граніцах і о межах». Дзесяты — «О пушчу, о ловы, о дерево бортное, о озера і сеножаті». Тут мы знаходзім звяроy, якія вадзіліся тады y нашых лясах: «Уставуем цену звером дікім, которые бы через кого было y6іто y чужой пущчы: за зубра дванадцать рублей грошей, за лося шесть рублей грошей, за оленя або за ланю шесть рублей грошей, за медведя тpі рублі грошей, за коня або за кобылу дікую тpі рублі грошей, за вепра або за свіныо рубль грошей, а за сар'ну копу грошей, за рыся тpі рублі грошей, за соболя два рублі грошей, за куну пол копы грошей». Адзшаццаты раздзел — «О кгвалтех, о боех, о головшчінах шляхетскіх», у якім за yбіyства зазвычай кладзецца кара смерцяю («горлом каран быті маеть»). Але й тут, калі шляхціцу даецца нейкая магчымасць выкруціцца ад кары за yбіyства, дык асаблівай лютасцю вызначаецца артыкул 39 «О каранью людей стану простого за забітье шлях'іча». У ім сказана: «К тому ўставуем, естлі бы люді простого буть стану, наші господарсме, або князсюе, пансме, земянскіe, бояре панцерные, путные, мешчане або люді тяглые забалі шлях'тіча або шлях'тянку,— тогды, колько іx будеть через сторону жалобную перед правом абвінено і поступком правым водлуг ар'тыкулу выш'шого десятого того на ніх доведено, мають вcі горлом карані быті. А вед же і такіх людей простых вышей трех человеков за одну голову шляхетскую карано быті не маеть...» Такім чынам, без панскай гуманнасці yсе ж не абходзіцца: яна выяyляецца y ліку «простых чалавекаy», якіх можна забіць за забітага шляхціца! Канчаецца гэты артыкул так: «А где бы хто с тых станов простых, верху менованых, шлях'тіча або шляхт'янку збіл, зраніл, таковый утятьем рукі каран быті маеть, а естлі бы руку, ногу ўтял, або на яком іном члонку охроміл — за то маеть горлом каран быті». Раздзел дванаццаты кажа. «О головшчшах і о навезках людей простых і о такіх людех і челяді, которая от панов свoіx от’ходіть; также і о слугах пріказных». Адносіны Літоyскага Статуту да людзей, каторыя yцякалі ад свaіx паноy, залежалі ад агульнадзяржаyных эканамічных прычын: Статут дазваляе, пры некаторых умовах, перахадзіць ад аднаго пана да другога або нават шукаць ратунку ад неволі і паншчыны yцяканнем у гарады. Усе ж пан меy права шукаць уцёкшага y працягу 10, а часам і 20 гадоy і вярнуць яго, калі гэтая «земская даyнасць» яшчэ не скончылася. Не памагала даyнасць толькі y адносінах да людзей дворных: «Челедь дворная, отчызная, або полоненая, которая бы от панов свoіx утекла, протів тое паном іx aні далекость местца, ані давность помененая ку отысканью правом слушным вадіті і перакажаті не маеть протів самых і детей іx». Раздзел гэты адбівае і тагачасныя адносіны да нацыянальных меншасцей: «Жыдове з ланцухамі і с клейноты золотымі ходіті, так теж серебра на пасех, на кордех, на шаблях нoсіті не мають, ведь же однак сыгнет на палцу одін і перстень одін каждому з ніx метіп і жідовкам перстені, поес і yберы водлух преможенья своего ноcіті вольно». Раздзел трынаццаты — «О грабежах і о навезках», а чатырнаццаты — «О злодействе всякого стану».
Рэлілігійныя і свецкія перакладаныя творы 15—16 веку. і y гэтым часе чыталася y нас тая рэлігійная літаратура, якая была y першым і другім перыядзе. Апроч чіста царкоyных кніг, былі пашыраны, як мы ведаем, творы духоyнага зместу, замяняyшыя тагачаснаму чытачу тое, што мы цяпер знаходзім у повесцях і апавяданнях. Спачатку ўся гэта літаратура, і царкоyная і напаyсвецкая з рэлігійным матэрыялам, была y царкоyнаславянскай і славяна-рускай мове. Дальш асаблівасці нашае народнае мовы пачынаюць у іx расці yсе болей і болей, што мы бачым з дайшоyшых да нас спіскаy Псалтыра і Евангелля 14-га веку. Але на досыць чыстай народнай мове з'яyляюцца рэлігійныя творы толькі y 15 веку, разумеецца, калі меркаваць па тых памятках, якія захаваліся. Такімі, самымі раннімі y нас творамі рэлігійнае літаратуры y народнай мове, з'яyляюцца пераклады кніг Бібліі з габрэйскае мовы (кніга іова, Руф, Псалтыр, Песня Песень, Эклезіяст, Прытчы Саламонавы, Плач іераміі, Данііл, Эсфір — усе кнігі больш наyчальнага і гістарычнага зместу). Як думаюць вучоныя, пераклады гэтыя стаяць у сувязі з першым пашырэннем у нас заходнее-еyрапейскага рацыяналізму 15-га веку, калі сталі задумвацца і над лагічнасцю дагматаy хрысціянскае pэлігіі, а не маючы яшчэ добрых асноy матэрыялістычнае навукі, спрабавалі пагодзіць дагматы габрэйства з дагматамі хрысціянства y іншым духу, чым тое рабілася вышэйшай хрысціянскай адміністрацыяй. Хрысціянская адміністрацыя к таму часу не мела yжо нічога супольнага з праyдзівым хрысціянствам, як змаганнем бедных з невыгодным для іx сацыяльным парадкам. 3 15 веку была ведама y нас, у Кіеве і y Ноyгарадзе адна з праяy такога рацыяналізму, званая y расійскай навуцы «ересью жідовствующіх», прадстаyнікі якой чакалі новага Месіяша., адкідаючы боскасць Хрыста, царкоyныя абрады, манаства, пакланенне абразам і г. д. Для прапаганды свaіx ідэй яны пашыралі габрэйскія кнігі y сваей рэдакцыі і па-свойму з'яснялі Евангелле. Гэтая форма рацыяналізму не знайшла y нас надежна даспелага сацыяльнага грунту і прайшла без асаблівага следу, пакінуўшы толькі каштоyныя для вывучэння гісторыі нашае мовы пераклады. Хто зpa6іy пераклады — няведама; магчыма, што нашыя ж вучоныя габрэі ці якія прыхільнікі новых ідэй. Вось мова перакладу з кнігі Руф: «і рекла Рут маавітенка к Haaміі: пойду ныне на поле і с'беру колосье за тым, у кого жь найду мілость во очью его. і рекла ей: пойді, дочко. і пошла, і прішла, і збірала в полі за жатці. і прігоділася ее ролья поля Боазового, іже от роду Елемелехового. Ажно Боаз пріходіть от Бетлегема, і рекл женцом: Адонаі с вамі і реклі ему благослові тя Адона! і рекл Боаз детіне, што стоіть над женьці: чыя молодіца се?..» 3 кнігі Эсфір: «і было в днех Ахашверошовых... В лето третее царствуючі ему, вчініл піp вcім бояром свoім і xoлопьі cвoeі, войску перскому і малайскому, столечнжом і бояром земскім перед собою...»
Былі y 15 веку і пераклады і пераробкі духоyных повесцей, якія выходзілі y нас тады не толькі з-пад пяра праваслаyных, але і каталікоy (пісаліся кірыліцаю). Повесць аб жыцці Аляксея, чалавека божага была yзята з лацінскае мовы і чэскіх pyкaпіcay 14—15 веку. У ей апавядаецца, як Аляксей, сын важнага рымскага пана Еyфімляна, мусць, адчуўшы разлад між хрысціянскаю навукаю і жыццём хрысціян, адрокся багацця, уцёк ад маладое жонку і бацькоy і век свой зжыy убогім старцам. нікім не пазнаваны, дакончыy дні свае y доме бацькоy. Зараз па яго смерці y горадзе пачаліся дзівы, і тады ycім адкрылася, хто быy памершы старац. «...матка (Аляксеева), теж тое yслышавші, как бы лвіца деручі себе, также здрапавші на собе py6іe, альбо хусты, волосы роспусівшы, у небо очі подносіла; а колі перед велікім людом сьвятого тела дойті не могла, і она заклікала, рекучі: дайте мі пpіcтyпіці, абых увідела сына моего, абых увідела потешеніе душе моее, который ссал груді мое! А колі прішла до тела на ложі, на него клікала, рекучі: беда мне, сыну мой, свечо очью моіх! чому ecі так учініл?..» Гэтак апісваецца y повесці гора маткі. Повесць аб муках Хрыста і аб яго смерці, з далучэннем ведамасцей аб Пілаце і іншых асобах, змяшчае y сабе пераказ гэтага месца з Евангелля, разбаyлены рознымі апакрыфічнымі дадаткамі і лірычнымі yстаyкамі аyтара. Апокрыфамі завуцца апавяданні з жыцця біблійных евангельскіх асоб, не yвайшоyшыя ні y кнігі Бібліі y ні y кнігі Евангелля. Наша повесць з'яyляецца пераробкаю з якой-небудзь лаціскай повесці, зробленай з дапамогаю польскага перакладу, бо ёсць у ей і паланізмы. Наогул жа мова — добрая народная і па словах і па зваротах, напрыклад: «Да Марія, матухна, мілостівая, тое льстівості іюдашовы не ведаючі, поздравіла его вельмі ласкове, прівітала его рекучі: о, мілый пріятелу! што ecі там в Ерусоліме о моем сыну мілом чувал альбо слышал? іюда отповедал: все добро деетсе...» Повесць а трох каралях, якія водле Евангелля прыходзілі пакланіцца народжанаму Хрысту, змяшчае y сабе многа цікаyных легендарных, касмаграфічных і геграфічных ведамасцей, узятых аyтарам з розных крыніц. Перакладзена яна з лацінскае мовы, з рознымі зменамі і пераробкамі арыгінала. Яна літаратурна звязана не толькі з апокрыфамі, але і сярэднявечнымі свецкімі повесцямі, напрыклад, з «Александрыяй» па сходных апісаннях людзей-сабак: «Да ycі люді, которыі родятсе там у тых землях, от которых святый Фома мучон был, і с пріроженіа держать ліца альбо віденіе на зраст песій, как у псов, толко не мохнаты, і таке родятсе, аж до нінейшого дня іже yсегда y кажной землі індеі і в острове, родятсе і ростуть». У повесці апісваюцца рэлігійныя звычаі розных народаy («нубіане», «солдане». «індіане», «грекове», «cыріа», «армяне» і інш.). Повесць не толью давала нашым чытачам 15-га веку цікаyнае чытанне, але і развівала іx, пашырала іx светагляд, знаёміла з жыццём па-за межамі, даступнымі іx беспасрэднаму нагляданію. 3 літаратуры рэлігійнага зместу былі тады і іншыя кнігі, акром разгледжаных.
У 16 веку пачалі перакладаць на нашу мову сваю набажэнскую літаратуру і жыyшыя y Вялікім княстве Jlітoycкім татары-магаметане, пішучы яе, аднак, арабскімі літарамі. Найдаyнейшаю памяткаю гэтае літаратуры з'яyляецца рукапісная кнігa у Віленскім Беларускім Myзеі імя Луцкевіча «Ай Кітаб», вельмі каштоyная з філалагічнага боку, бо арабскі альфабэт лепей перадаy асаблівасці нашае мовы, чымся кірыліца (асобныя значкі для гукаy дз, ць і інш.) . У магаметанскіх сем'ях ёсць цяпер і іншыя падобныя кнігі. 3 другіх перакладаy, так ці йначай звязаных з рэлігіяй, дайшло да нас у рукапісным зборніку 15—16 веку «Сказаніе о Сівілле пророчіці», перакладзенае з чэшскае мовы. Сібіламі y Грэцыі і y Рыме зваліся паважаныя народам варажбіткі, памагаyшыя сваімі радамі y цяжкую часіну. У часы хрысцяянства сібілы былі падменены асобаю біблійнай царыцы Саyскай або Юскай. Kнігі, якія прыпісваліся y Рыме сібілам, былі перароблены тады на хрысціянскі лад, з дадаткамі розных іyдзейска-хрысціянскіx апакрыфічных пераказаy. У сярэднія вякі гэтыя пepapoбкіі пашырыліся y Еyропе, а з Чэхіі зайшлі і к нам. Пашыраліся яны дзякуючы асаблівай містычнай цікавасцей людзей тае aпoxі да yсяго ім незразумелага, таёмнага, як яшчэ і цяпер розныя аракулы цікавяць цёмных людзей, не закранутых святлом матэрыялістычнае навукі. Тады падобныя творы, ці, лепей кажучы, аyтары іx і пашыральнікі, мелі заданіем страшыць грэшных людцоy за праціyнае хрысціянскім духаyнікам жыццё. У нашай пераробцы гэтае повесці апавядаецца аб тым, што «того часу, за мудраго царя Саломона» жыла «пророчіца звездарька, іменем Сівілла», якая «в звездах многыі вешчі в будучіх речах провідела преж многых тысяшч лет, что ся в землях статі маеть». Яна, дачуўшыся аб мудрасці Саламона, прыйшла да яго. Пры гэтым змяшчаецца ведамы апокрыф пра «Адамово древо», якое было нібыта на дварэ Саламона, і вось тут гусіная нага Сібілы, даткнуўшыся да гэтага дрэва, зрабілася чалавецкаю нагою. У размове з Саламонам Сібіла дае розныя «прароцтвы» аб нарадзінах Хрыста, аб пашырэнні хрысціянства і да т. п., што yжо было напісана аyтарамі повесці задняю датаю; а таксама апавядае Cі6ілa аб знаках, па якіх можна пазнаць, што нарадзіyся Антыхрыст, аб канцы свету ў духу Апакаліпсісу, аб страшным судзе і інш. Пры гэтым будуць розныя дзівы: А в первый день станеть дів: море выше всех гор станеть, а крапля его не yканеть. Другый день дів ся станеть. море опять долов спаднеть а сровняется з землею ровно» і г. д. Канцом свету вызначаецца прыблізна 1492 г., калі, як ведама, і чакалі яго yсе y Еyропе, але замест канца свету, якраз у гэтым годзе, быy знойдзены Новы Свет — Амерыка. У тым жа зборніку і y тым жа духу ёсць другая повесць — «Кніга о Таyдале рыцері», перакладзеная, мяркуючы па мове, таксама з чэшскае мовы. Напісана яна была y ірландыі, распаyсюдзілася y заходнее yрапейскіх сярэднявечных літаратурах, а y 15—16 веку дайшла і да славянскіх народаy. У ей апавядаецца аб вялікім грахаводніку, рыцары Таyдале. Аднойчы ён, пасля трохдзеннае п'янае гульбы, самлеy і ляжаy у захвіцэнні ад серады да суботы. Гэтым часам душа яго лятала «на тым свеце», дзе і бачыла страшэнныя мукі такіх грахаводнікаy, якім быy сам Таyдал, і райскае жыццё ведамых хрысціянсшх архірэяy, мучанікаy і наогул святых. Настрашаны Таyдал, калі аджыyся, пайшоy ратаваць душу ў манастыр. Тут жа апісваюцца розныя бачаныя Таyдалам страшыдлы, пазычаныя з Mіфалогіі першабытных людзей і падпраyленыя аyтарам на свой лад.
3 перакладаy зусім свецкіх повесцей былі пашыраны спачатку больш гістарычнага зместу, а пазней — гістарычныя і рыцарскія повесці. «Троская повесть» у спісках 15—16 веку не захавалася, хоць і тады яе y нас чіталі як аб тым сведчыць Скарына; найдаyнейшы ведамы яе cпіcaк ёсць у рукапісу з пачатку 17-га веку. Пераклад гэтага спісеку быy зроблен з сербскае мовы, а сербы y свой чарод узялі повесць ад іншых народаy. У ей апавядаецца, як «за часов, колі царствовал Давыд, сын іесеов, в землі жідовской, был в Елінех цар поморскі, іменем Прідеш». Быyшы раз у ловах, гэты цар знайшоy прыгожае месца і «зараз на імя свое место заложіл, которое муровал аж до смерті свое. Прыказал теж і сыну своему, уміраючі, абы не переставал оного места будоваті. і так одін другому, уміраючі, по собе поводь давалі»... Троіл дакончыy будаванне Троі. Пасля яго панаваy Прыам. У Прыама радзіyся сын Парыс («Фарыж»). Варажбіты яшчэ да яго нарадзін прадказвалі, што станецца ён прычынаю разбурэння Троі. Каб уратавацца ад ліха, дзіцянё кінулі y пушчы. Там знайшоy яго пастух і yзгадаваy яго. Ужо на сёмым годзе хлопчык звадзіy біцца быкоy, быку-пераможцу ўскладаy на рогі вянок з алівы, а быку пераможанаму — вянок з саломы. Цягнула яго да гульняy з панскімі дзяцьмі. Аднойчы быy ён у паноy на балі. «Былі теж на оной учте тpі невесты вешч'шкі, которіх елліні за богніі мелі». У іхнай спрэчцы аб тым, хто харашэйшая, «Фаріж прізнал Елнушу межі оныі богні оздобнейшую». Гэтая багіня сказала яму, чый ён сапраyды сын, і Парыс вярнуўся да бацькоy. Яны прынялі сына, але ізноy сталі будаваць Трою, баючыся прадказання варажбітоy. Далей — падарожжа Парыса к Менелаю, каханне з яго жонкаю Алёнаю і yцекі з ею ў Трою. Пакрыyджаны Менелай a6іpae грэцкіх герояy і йдзець вайною на Трою. Вайна цягнецца 9 год. Апісваецца, як загневаyся Ахілес, як памёр Патрокл, як пасля яго смерці Ахілес ізноy пайшоy біцца з траянцамі. Прыам запрасіy на падмогу амазонак і чорных індыйцаy. Потым — развітанне Гектара з жонкаю і яго смерць. Прыам прыходзіць па яго труп к Ахілесу і прапануе мірыцца. Ахілес згаджаецца і ідзець, але Парыс на злом веры забіваець яго. ізноy пачынаюцца крывавыя бойкі, аж пакуль грэкі, улезшы y Трою ў драyляным кaні, забралі-ткі яе.
Парыса, Алену і многіх іншых Менелай карае смерцю. «і так конец стал ся Троскому панству». «0мір автор той Троской повесті». Яшчэ больш за яе была пашырана «Александрыя» — повесць аб Аляксандры Македонскім. Яна дайшла да нас у некалькіх спісках 15-га, 16-га і 17-га веку, прычым пераклады былі зроблены, як відаць, з розных арыгіналаy: лацінскага, сербскага, польскага, славяна-рускага. Спачатку ў ей апавядаецца аб егіпецкім цару-чарадзеі Анектанебе, які yцёк ад перскага войска з Егіпту ў Македонію, скінуўся там богам Амонам і прыйшоy да Алімпіяды, жонкі македонскага цара Піліпа, быyшага тады y адсутнасці. У іx радзіyся сын Аляксандр. Апісваецца яго маленства, забавы з канем Буцэфалам, першыя слаyныя yчынкі. Па смерці Піліпа ён робіцца македонскім царом і йдзе вайною ў Егіпет, Сірыю, Палесціну і Персно. Па смерці перскага цара Дарыя робіцца перскім царом і бярэ за сябе Раксану, дачку Дарыя. Дальш апісваецца яго паход на індыю і вайна з царом Порам. Тут ён знаходзщь дзіyных людзей, звяроy, птушак, мурашак, напрыклад, «найде в той землі много людей немых, зверообразных: рот і очі в персех мають, косматы як свінне, очі світятся як звезды...» Пабачыy з сваім войскам людзей — асілкаy і пігмеяy, знайшоy дрэвы, якія yмелі гаварыць, такіх мурашак, што адна мурашка магла панесці каня, такое возера, што мёртвыя рыбы y ім аджываліся, Taкіx змей, што агнём дыхалі, такую зямлю, што «всегда есть темность, і солнце в ней не светггь для гор велііх». Нячыстыя народы Гога і Магога замкнуў ён у горах. Гаманіy з голымі філосафамі брахманамі (брамінамі), меy пepaпіcкy з амазонкамі, быy чуць не на небе і паныраy на дно глыбокага мора. Памёр у сваей новай сталіцы — Вавілоне, дзе яго атруцілі прыбліжоныя. Развіася повесць аб Аляксандры з запісак Калісфэна, вучня Арыстоцеля; яна абышла yсе паyднёвыя і заходнее yрапейскіяя літаратуры і набралася міфалагічных пераказаy розных народаy. У часе яе пашырэння y нашым кpaі з яе маглі трапіць некаторыя сюжэты y нашу вусную народную творчасць. Многа, аднак, ёсць у ей і такіх вобразаy, якія былі вынесены нашымі дзядамі яшчэ з індаеyрапейскага караня. У повесці аб Аляксандры Македонскім шляхта наша знаходзіла задаваленне свайму жаданню рыцарскіх перажыванняy. Але яшчэ больш гэтай салодкасці знаходзіла яна y зусім рыцарскіх повесцях, напрыклад, у повесці «Гісторыя о Атылі, коpолі yгор’ском», якая была перакладзена y 16 веку з польскае мовы, а палякі y свой чарод пераклалі яе з лацінскага арыгінала. Атыла y нашай повесці характарызуецца так: «Атыльля тогды, которого поyгорскі зовуть Этэле, был середнего yзросту, персей і плечей шырокіх, головы водле ін'шых члонков номерное, об'лічя чернявого, очю светлых, на взгляде быстрость якуюсь в собе маючой, бороды ред'кое, носа закрывленого, походу гордого, до взнуса велмі склон'ный, на працу телесную, на голод, на спанье, на студень і на горачость велмі терплівый, велікого серца, рады доброе і смелый, рукі xіcткoe і мужное, в речах рыцэрскіх ученый, до славы велмі хотлівый, в бітве всего доглядуючый, а протів покорных лацный і мілосердный». Побач з гістарычнымі фактамі y повесці змешчана шмат вымыслаy. Прыкладам чыста рыцарскай літаратуры з'яyляецца «Повесть о славном рыцэрі Трысчане», перакладзеная з сербскае мовы і дайшоyшая y стеку 16-га веку. Яна змяшчае y сабе вельмі пашыраную ў сярэднявечнай Еyропе паэтычную легенду аб каханні Трыстана («Трышчан») і ізольды («ііжота»). Трыстан б'ецца з рыцарамі на многіх турнірах, перамагае найлепшых рыцараy, скрозь паказвае незвычайную шляхетнасць свае натуры, амагаецца з несправядлівасцю, касуе нядобрыя законы і звычаі, ніколі нічога не баіцца, ніколі по перастае кахаць даму свайго сэрца. Да гэтае повесці падобна і повесць а Баве. «Бово» любіць «Дружнену» і робіць многа выдатных вайсковых учынкаy. і Бова прыйшоy к нам ад сербаy, сербы yзялі яго ад італійцаy, а італійцы y сваей пераробцы карысталіся французскімі і ангельскімі крыніцамі.
Апрача гэтага, былі y нас пераклады і розных іншых відаy літаратуры. Апокрыфы былі не толькі як устаyкі y друuіх творах, але і як асобныя самастойныя творы. На жаль, апокрыфаy у нашай чыстай старой кніжнай мове захавалася мала; больш іx запісана этнографамі ад народа y 19-м веку ў выглядзе вуснай народнай слоyнай творчасці («Сон багародзіцы», у якім апісваюцца бачаныя y сне Марыяй мукі Хрыста; «Як хадзіла багародзіца па муках», дзе пералічаецца дванаццаць мук, у якіх бачыла багародзца грэшнікаy дванаццаці катэгорый; тут побач з буйнай фантазіяй адбіваецца і быт напрыклад, 4-я мука прызначана тым, што лаюцца «па-мацернаму»; 9-я мука — царам і царыцам, князям і княгіням, панам і паням, што слуг свaіx мучылі,— іxнae сэрца ссуць лютыя змeі з чалавечымі абліччамі, галасамі львовымі, а крыллямі арловымі; трэці апокрыф — «А дванаццаці пятніцах» перайшоy у старэцкую псальму). Перакладаліся варажбітныя кнігі, як аракул «3агадкі цара Давыда» або «Ланатачнік», які змяшчаy навуку варажбы на авечай лапатцы (пераклад, як думаюць, з габрэйскае мовы). Вельмі былі пашыраны пераклады кнігі «Тайна тайных», аyтарства якой прыпісваецца Арыстоцелю, але якая сапраyды з'явілася спачатку ў арабаy (у 10—11 веку), была перакладзена на габрэйскую і лацінскую мовы і y розных пераробках абышла yсе літаратуры Заходняе е yропы; у гэтай кнізе мешаніна yсякае даyнае веры: тут і навучанне жыццю ўва ycіx яго галінах, тут і медыцына, тут і хірамантыя, і yсе ахоплена якоюсь тайнаю. Былі пераклады астрологіі, як «Шастакрыл» іінш., даваyшыя іірымітыyную сярэднявечную веду па астраноміі з навучаннем пазнаваць долю чалавека «па яго звяздзе». Быy пераклад гэткай жа забабоннай «Jloікі» (логікі) і многа іншых перакладаy. Уся гэтая літаратура характарызуе духовае жыццё інтэлігенцыі таго часу і паказвае, на якім грунце магла развівацца наша самастойная лггаратура таго часу.
Спіс літаратуры:
Гарэцкі М. Гісторыя беларускай літаратуры. Мінск.,1992.
Доyнар-Запольскі М.В. Асновы дзяржаyнасці Беларусі. Вільня.,1919.
Лявон Леyш. Гісторыя беларускага пісьменства., Кіеy., 1919.
Лявон Грымак. Беларуская нацыянальнае адраджэнне. Вільня., 1914.
Дыскусіі
2 года 39 недель назад
3 года 32 недели назад
3 года 37 недель назад
3 года 38 недель назад
3 года 48 недель назад
4 года 38 недель назад
4 года 39 недель назад
4 года 40 недель назад
5 лет 28 недель назад
5 лет 30 недель назад