Водгук на Слова пра паход Ігараў
Выдатным помнікам старажытнай літаратуры з'яўляецца «Слова пра паход Ігараў», напісанае невядомым аўтарам у 1185—1187 гг. Галоўная ідэя твора —заклік да аб'яднання князёў, спынення імі міжусобных войнаў.
Матэрыялам для «Слова» паслужылі сапраўдныя гістарычныя падзеі: няўдалы паход ноўгарад-северскага князя Ігара На полаўцаў у 1185 г. Наступленне пачалося ў час сонечнага зацьмення, якое, як прынята лічыць, прадказвае дрэнны зыход пачатай справы.I сапраўды, выйграўшы першую бітву, дружыны князя Ігара і яго брата Усевалада затым палеглі, а браты былі захоплены ў палон. Іх стрыечны брат, кіеўскі князь Святаслаў, у сваім «залатым» слове папракае ваяводаў за неабдуманае выступленне, перажывае запаражэнне, асуджае іншых князёў за бяздзейнасць у справе абароны Айчыны, заклікае іх да згоды, давядзення барацьбы ў адзінстве і згуртаванасці.
У «Слове» нагадваецца той далёкі час, калі ў Полацку валадарыў Усяслаў Чарадзей (яго княжанне лічаць часам найвышэйшага росквіту і ўздыму Полацкага княства). Аўтар малюе князя як чараўніка, які,падобна казачным, былінным героям, мог ператварацца ў ваўка, тура, сокала, нечакана знікаць і зноў з'яўляцца ў самых розных мясцінах Русі. Усяслаў паказаны шчырым і працавітым князем, здольным і мудрым палкаводцам, чалавекам непакорнага духу і вялікага розуму:
Усяслаў-княэь людзям чыігіў суды,
Радаіў князям гарады,
А сам уночы ваўком рыскаў,
3 Кіева паспяваў да пеўняў да Тмутараканя,
Хорсу вялікаму шлях перацінаў.
Яму ў Полацку пазвоняць ютрань рана
У званы святое Сафіі,
А ён той звон чуе ў Кіеве.
Аўтар «Слова» з болем і горыччу апісвае бітву на Нямізе 3 сакавіка 1067 г., у якой шмат палачан«паклалі жываты свае ў сечы, душы жамчужныя аддалі Богу»:
На Нямізе галовы сцелюць сцапамі,
харалужнымі малоцяць цапамі,
жыццё кладуць на таку злюцела,
веюць душу ад цела.
Нямігі крывавыя берагі
не збожжам былі эасеяны зноў —
эасеяны косцьмі рускіх сыноў.
Пасля бітвы на Нямізе сыны Яраслава Мудрага падманным шляхам паланілі Усяслава: былы полацкі валадар быў кінуты ў цямніцу. Аднак праз год кіяўляне вызвалілі яго з няволі, абвясціўшы вялікім князем кіеўскім. I хоць толькі сем месяцаў кіраваў Усяслаў Руссю, але народ, як сцвярджае аўтар «Слова»,доўга памятаў справядлівае і мудрае княжанне свайго абранніка.
«Слова пра паход Ігараў» цесна звязана з вуснай народнай творчасцю. Так, плач жонкі Ігара Яраслаўны нагадвае народнае галашэнне. У ім выяўляецца не толькі асабістае гора жанчыны, але і трагічны лёс роднай зямлі і народа. Прырода, надзеленая чалавечымі якасцямі, быццам пачула просьбу Яраслаўны і дапамагла Ігару ўцячы з палону і вярнуцца ў Кіеў. Шматлікія параўнанні, метафары, эпітэты, сімвалы і паэтычныя звароты надаюць твору ўзнёсласць, урачыстасць (светлае сонца, ясныя сокалы, чорныя вораны, залагпое аплечча, жамчужная душа, сярэбраная сівізна, паляцець зязюлькай, сінім воблакам ахінуцца, развеяць весялосць па кавылі і інш.) .
«Слова пра паход Ігараў», адкрытае ў пачатку 90-х гт. XVIII ст. гісторыкам А. Мусіным-Пушкіным,было апублікавана ў 1800 г. Мастацкай дасканаласцю,багаццем вобразаў, музычнасцю мовы яно натхніла паэтаў, кампазітараў, мастакоў на стварэнне новых твораў на гэтую тэму (опера «Князь Ігар» А. Барадзіна,карціны М. Рэрыха, В. Васняцова). «Слова» перакладалі А. Пушкін, Т. Шаўчэнка, А. Міцкевіч і інш.Першыя пераклады на беларускую мову былі зроблены М. Багдановічам (1910 г., урывак), Я. Купалам (празаічны ў 1919 г., вершаваны ў 1921 г.), М. Гарэцкім(1922). У наш час перакладам выдатнага твора займаліся Р. Барадулін, I. Чыгрынаў, В. Дарашэвіч,Я. Крупенька.
Дыскусіі
2 года 39 недель назад
3 года 32 недели назад
3 года 38 недель назад
3 года 38 недель назад
3 года 48 недель назад
4 года 38 недель назад
4 года 39 недель назад
4 года 40 недель назад
5 лет 28 недель назад
5 лет 31 неделя назад