Водгук на паэму Янкi Купалы "Тарасова доля". Iдэйны змест
У паэме "Тарасава доля" паэт выяўляе глыбокую любасць да братняга украінскага народа і яго кабзара. У творы такога тыпу легка збіцца на просты пераказ біяграфіі, але з Купалам гэтага не здарылася. Вобраз Шаўчэнкі арганічна упісваецца у гісторыю украінскага народа, яго культуру; ён падаецца як носьбіт нацыянальнай свядомасці украінцаў.
У паэме Купала узнаўляе самыя драматычныя эпізоды біяграфіі прыгоннага хлапчука, надзеленага талентам мастака і паэта.
Жыцце і творчасць Тараса Шаўчэнкі маюць адносіны да нашага краю, да Беларусі. Гэта адлюстравана у паэме Купалы. Як дваровы пана, Тарас спачатку жыў у Вільні, потым — у Пецярбургу. Юнак бачыў вакол прыгожыя беларускія лугі, лясы, крыніцы, а таксама бедныя хаціны, паднявольных людзей, — як і на Украіне. Беларускага паэта цікавіць не толькі сацыяльны лес Тараса-юнака, аднолькавы для усіх прыгонных, але і асабістае яго жыцце. аўтар расказвае пра каханне юнака да прыгожай Аксаны, пра яго вернасць ёй і у вымушанай разлуцы.
Тры раздзелы паэмы прысвечаны песні Тарасавай, бястрашнаму, непадкупнаму слову кабзара. Вялікі духоўны скарб, якім валодаў юнак, ён шчодра аддаваў народу, любай сваей Украіне.
Народ пачуў песню свайго кабзара і прыняў яе да сэрца. Тыя хто панаваў, меў сілу і уладу, вырашылі адабраць у яго гэты скарб, закаваць у кайданы песняра разам з яго песняй: Шаўчэнку арыштоўваюць і ссылаюць у салдаты на дзесяць гадоў у Орскую крэпасць у Арэнбургу. Яшчэ адзін шлях, "катаржны, нялегкі, вытаптаны горам", прайшоў паэт да месца сваей ссылкі. Там яму было строга забаронена пісаць і маляваць. Вярнуўся ён адтуль хворы, знясілены, але не выракся песні пра Украіну-маці. Песня яго стала неад'емнай часткай духоўнага жыцця Украіны, бясцэнным скарбам народа.
Першы і заключны раздзелы пераклікаюцца: тут Купала славіць новую, вольную, Савецкую Украіну, у якой шануюць і паважаюць песню Тараса Шаўчэнкі, што у цяжкія часы прарочыла лепшы, шчаслівейшы лес сваей бацькаўшчыне.
Шчырую любоў да вялікага сына Украіны і яго творчасці, роднасць яго і сваей песні Купала падкрэслівае у "Тарасавай доле" выкарыстаннем прыемаў і прынцыпаў, уласцівых стылю і паэтыцы Шаўчэнкі. Асабліва адчуваецца гэта у заключным раздзеле, напісаным у стылі Шаўчэнкавага "Заповіта".
Паэма прысвечана 125-годдзю з дня нараджэння Тараса Шаўчэнкі. Янка Купала цікавіўся творчасцю Шаўчэнкі, перакладаў яго творы на бел. мову. Лес бел. і укр. народаў аднолькавы. Янка Купала дамагаўся сціпласцю паэмы стварыць цэласны малюнак жыцця Тараса Шаўчэнкі.
“Тарасова доля” — паэма ліра-эпічная. Старонкі біяграфіі Ш. служаць аўтару падставай для роздуму, для выказвання сваіх запаведных думаК.Купала дамагаўся сціласці паэмы. Многа пакут перажыў Ш. у арэнбургскім стэпе, адорваны ад роднай зямлі, сяброў, ад любімай справы пісаць вершы, маляваць. Купала нагадвае пра яго сны, пра яго гатоўнасць маляваць хоць бы уласнай крывню — перад намі жывы вобраз салдата. Шаўчэнку выкупілі з прыгоннай залежнасці яго сябры, рускія. Гэты факт даў падставу Коласу для вялікага абуджэння, для выкрыцця жорсткасці эксплуататараў.
Ад малюнкаў мінулага К. пераходзіць да сучаснасці, расказвае як жыве Украіна у сям'і савецкіх народаў. Галоўная думка твора аб тым што слова Тараса дало вялікі плен — яно дапамагло народу скінуць ланцугі і зажыць шчасліва. За гэта шануе народ свайго сына і любіць яго. Купала супастаўляе жыцце украінскага Кабзара са сваім уласным. Слова Ш. не раз далятала на бел. зямлю.
Адзін з разделаў паэмы К. прысвячае агульнасці лесу двух суседніх народаў. На грунце гэтай агульнасці расла культура і літаратура, блізкая і зразумелая беларусам і украінцам. Вялікае уражанне зрабіла на Ш. Беларусь. Ш-ка цікавіўся бел. песнямі і пад іх уплывам напісаў некаторыя вершы. Паэмай "Тарасава доля” К. праспяваў натхненую песню вялікаму Кабзару, які "здабыў сабе славу не з пліты, з слоў, што не крыша ні век, ні тапор.“
Дыскусіі
2 года 40 недель назад
3 года 33 недели назад
3 года 39 недель назад
3 года 39 недель назад
3 года 49 недель назад
4 года 39 недель назад
4 года 40 недель назад
4 года 41 неделя назад
5 лет 29 недель назад
5 лет 32 недели назад