Водгукі на вершы беларускіх паэтаў

Лірыка у творчасці Максіма Танка

Авг/10

17

Яшчэ не ацэнена

У давераснёўскай лірыцы М. Танк з напружанай шчымлівасцю расказвае пра шматпакутную гісторыю народа, хараство родных палёў, лясоў, пра беларускую мову, скарбы народнага мастацтва. Ён узнімае голас пратэсту супраць жорсткай раз'яднанасці людзей ва ўласніцкім свеце. У гэты перыяд ён піша паэмы «Нарач», «Журавінавы цвет», «Каліноўскі». Падзеям верасня 1939 г. М. Танк прысвяціў верш «Здарова, таварышы», у якім выказаўпачуцці вызваленых працоўных Заходняй Веларусі, паказаў іх нялёгкую барацьбу з прыгнятальнікамі.

У ваеннай лірыцы М. Танка (зборнікі «Вастрыце зброю», «Праз вогненны небасхіл») цэнтральнае месца займае вобраз Беларусі-партызанкі, паланёнай, але няскоранай. Паэт адчуў ніці, што звязваюць вайну на перадавой з бацькоўскім краем, перадаў трывожныя думы маці, якія чакаюць сыноў, жанчын, якія ў думках разам з мужамі і братамі ў баі. У паэзіі ваенных гадоў поруч з матывамі пагрозы фашызму выразна чуецца вера ў перамогу дабра над сіламі зла. Герой ваеннай лірыкі М. Танка ні на імгненне не забывае, за што, у імя чаго ён змагаецца. Вайна для яго не прызванне, а цяжкі, неабходны абавязак.

У гады вайны быў напісаны верш М. Танка «Родная мова» (1943). Мова беларусаў асэнсоўваецца аўтарам як арганічная, істотная часціна духоўнай культуры народа. У самыя цяжкія моманты гісторыі мова дапамагала людзям выстаяць, не страціць веры ў лепшую будучыню. Аўтар прасочвае вытокі роднай мовы:

З легендаў і каэак былых пакалснпяў,
З калосся цяжкога жытоў і пшаніц,
З сузор'яў і сонечных цёплых праменняў,
З грымучага зэяння бурлівых крыніц,
З птушынага шчэбету, шуму дубровы,
I з гора, і з радасці, і з усяго
Таго, што лягло назаўседы ў аснову
Саятыні народа, бяссмсрця яго,
— Ты выткана, дзіўная родная мова.

Паэтызуючы родную мову, услаўляючы веліч і сілу народа, яго гісторыю, паэт заклікае любіць і шанаваць сваю Айчыну, сваю мову, якая дае струнам песні, а паэтам — натхненне. У вершы ёсць цудоўныя радкі, якія сведчаць аб тым, што наша мова зноў прашуміць вясновым дажджом і зазвініць у кожнаЙ хаце:

Народ пранясс цябс, родная мова,
Святлом нсзгасалыіым у сэрцы сваім
Праз цемру т годы змаганняў суровых.

Да твораў перыяду Вялікай Айчыннай вайны адносіцца паэма «Янук Сяліба», у якой раскрываюцца вытокі ўсенароднай партызанскай барацьбы, патрыятызм і мужнасць абаронцаў бацькоўскай зямлі.

Пасляваенная паэзія М. Танка вызначаецца тэматычнай шырынёй і разнастайнасцю, філасофскай разважлівасцю, маштабнасцю (зборнікі «След бліскавіцы», «Глыток вады», «Мой хлеб надзённы», «Каб ведалі», «На камні, жалезе і золаце», «У дарозе», «Хай будзе святло», «Збор калосся», «Дарога, закалыханая жытам»).