Аналіз творчасці Якуба Коласа. Жыццёвы і творчы шлях. Тэма роднага краю ў паэзіі
Якуб Колас (Канстанцін Міхайлавіч Міцкевіч) нарадзіўся ў 1882 г. у засценку Акінчыцы Мінскай вобласці ў сям'і лесніка. Раннія дзіцячыя гады прайшлі ў лесніковых сядзібах Ласток і Альбуць, што недалёка ад Мікалаеўшчыны. Скончыў Нясвіжскую настаўніцкую семінарыю (1902). Настаўнічаў у Ганцавіцкім, Пінскім, Смалявіцкім раёнах. За ўдзел у нелегальным настаўніцкім з'ездзе быў звольнены, а ў 1908 г. быў асуджаны на тры гады, адбываў пакаранне ў Мінскім астрозе. У 1912—1914 гг. працаваў настаўнікам у 3-м прыходскім вучылішчы ў Шнеку. У час першай імперыялістычнай вайны быў мабілізаваны ў армію, скончыў Аляксандраўскае ваеннаевучылішча ў Маскве (1916), служыў у запасным палку ў Пярмі. Летам 1917 г. накіраваны на Румынок! фронт, але цяжка захварэў і быў эвакуіраваны ў горад Абаянь. У пачатку 1918 г. звольнены з войска. Працаваў на Куршчыне настаўнікам, школьным інструктарам. У маі 1921 г. пераехаў у Мінск. Выкладаў у Мінскім беларускім педагагічным тэхнікуме, у Беларускім дзяржаўным універсітэце, чытаў лекцыі на курсах настаўнікаў, займаўся навуковай дзейнасцю ў Інстытуце беларускай культуры. У Вялікую Айчынную вайну жыў у Клязьме (пад Масквой), Ташкенце, Маскве, займаўся творчай і навукова-грамадскай дзейнасцю. Уснежні 1944 г. вярнуўся ў Мінск. Быў дэпутатам Вярхоўнага Савета СССР і БССР, з'яўляўся старшынёй Беларускага рэспубліканскага камітэта абароны міру. Акадэмік АН БССР, народны пісьменнік Беларусі. Член Саюза пісьменнікаў з 1934 г. Памёр ў 1956 г., пахаваны на Вайсковых могілках у Мінску.
У друку дэбютаваў вершам «Наш родны край», напісаным па-беларуску ў 1906 г. У 1910 г. у Вільні выйшаў першы зборнік вершаў «Песні-жальбы», затым — кнігі прозы «Апавяданні» (1912) і «Родныя з'явы» (1914). У савецкі час выдадзены кніга апавяданняў «Казкі жыцця», паэмы «Новая зямля», «Сымон-музыка», «Суд у лесе», «Адплата», «Рыбакова хата», аповеспД «Адшчапенец», «Дрыгва», зборнікі вершаў «Водгулле», «Нашы дні», «Адпомсцім», «Голас зямлі», трылогія «На ростанях» і інш.
Выступаў у галіне публіцыстыкі і літаратурнай крытыкі. У 1957 г. выйшаў зборнік «Публіцыстычныя і крытычныя артыкулы». Выдаў падручнік «Другое чытанне для дзяцей беларусаў» і «Методыку роднае мовы». Перакладаў на беларускую мову творы А. Пушкіна, Т. Шаўчэнкі, А. Міцкевіча. Быў адным з рэдактараў «Русско-белорусского словаря» (1953).
Галоўная тэма лірыкі — жыццё сялянства, яго побыт і праца. Паэт паказвае беззямелле, галечу, беднасць. Такі матыў верша «Наш родны край». У гэтым вершы, як і ў многіх іншых, Я. Колас праўдзіва раскрывав цяжкі лес сваёй радзімы, горкую долю беларускага народа пад прыгнётам царызму. Грамадзянская пазіцыя Я. Коласа — гэта пазіцыя паэта-патрыёта, змагара за свабоду і шчасце народа. Таму такое вялікае месца ў яго паэзіі займае вобраз Радзімы. Адна з вяршыняў патрыятычнай лірыкі — верш «Родныя вобразы» (1908). Гэта разважанне паэта аб любві да роднага краю. Я. Колас гаворыць аб сваей сувязі з бацькаўшчынай, яго сэрца моцна прыкавана да мілых вобразаў роднага краю. Паэт захапляецца хараством Беларусь Але радаснае, светлае пачуццё любові зліваецца са смуткам. Родныя вобразы «поўныя смутку і жальбы-нядолі, поўныя сумнай красы». Я. Коласа не пакідае думка пра нядолю народа. Паэт засмучаны тым, што радзіма яго заняволена. «Родныя вобразы» — верш элегічнага характеру. Ён хвалюе сваей задушэўнасцю, шчырасцю.
У грамадзянска-публіцыстычнай лірыцы Я. Коласа вялікае месца займаюць вершы-заклікі, непасрэдна звернутыя да народа. Такім з'яўляецца верш «Не бядуй» (1907). Па форме гэта аўтарскі маналог, верш-заклік. Паэт верыць, што родны край не загіне «ў цемені начэй». Як пас ля зімы прыходзіць вясна, так і пасля цяжкага прыгнёту настане дзень свабоды. Сонца і вясна, як і ў народнай творчасці, сімвалізуюць шчаслівую будучыню народа, а зіма, цемень начэй — прыгнечанне, няволю народа. Да верша «Не бядуй» па асаблівасцях стылю падобны верш «Будзь цвёрды» (1912). Ён таксама адносіцца да грамадзянскай лірыкі. Слова паэта звернута да суайчыннікаў. Ён заклікае не цярпець, не гнуцца, быць самім сабой, усхваляе высокую чалавечую годнасць беларуса, яго мужнасць у барацьбе.
Я. Колас — выдатны майстар беларускага пейзажу. Вылучаюцца ў яго творчасці і прыродаапісальныя матывы. Выдатным узорам пейзажнай лірыкі з'яўляецца верш «Усход сонца» (1908). Перад намі паўстае прыгожая карціна ранішняй зары. Верш прасякнуты пачуццём радасці, вітання гэтай красы, якая ўпрыгожвае чалавечае жыццё. Прырода ў вершы знаходзіцца ў адухоўленай, гарманічнай еднасці з перажываннямі чалавека. У гэтым вершы Я. Колас услаўляе гармонію і вечнасць хараства прыроды.
Дыскусіі
2 года 38 недель назад
3 года 31 неделя назад
3 года 37 недель назад
3 года 37 недель назад
3 года 48 недель назад
4 года 38 недель назад
4 года 39 недель назад
4 года 39 недель назад
5 лет 27 недель назад
5 лет 30 недель назад