Водгукі на вершы беларускіх паэтаў

Водгук на камедыю Кандрата Крапівы "Хто смяецца апошнім". Гарлахвацкі — нягоднік і прайдзісвет

Ноя/10

04

Яшчэ не ацэнена

(К. Крапіва «Хто смяецца апошнім» )
На ўроках беларускай літаратуры мы пазна-ёміліся з камедыяй Кандрата Крапівы «Хто смяецца апошнім». У сваёй п'есе драматург раскрывае перад чытачом не толькі канфлікт паміж невуцтвам, ашуканствам, кар'ерызмам і адукаванасцю, сумленнем, але і паказвае атмас-феру, у якой даводзілася жыць людзям у трыц-цатыя гады. Чытаючы камедыю, мы бачым, як у той час нават бязвінны чалавек, сумленны гра-мадзянін мог зрабіцца здраднікам, «замаскіра- ваным ворагам» пасля плётак і інтрыг спрытнага паклёпніка ці інтрыгана.
Прыкладам чалавека, які дзеля дасягнення ўласных мэтаў здольны скарыстаць іншых лю дзей, з'яўляецца адзін з герояў п'есы Крапівы — кар'ерыст і невук Гарлахвацкі. Ён працуе на пасадзе дырэктара навукова-даследчага інстытута геалогіі. Але ўжо з першых старонак п'есы мы бачым, што да навуковай дзейнасці гэты чалавек не мае ніякага дачынення.
Гарлахвацкі толькі тым і займаецца, што ўладкоўвае свой кабінет і бавіць час са сваёй ка-ханкай Зіначкай Зёлкінай. Тут жа мы дазнаём-ся, што дыплом вучонага і адказную пасаду лму дапамаглі набыць ягоныя сябры. Але ў інстытут прыйшоў ліст з патрабаваннем спісу навуковых прац кіраўніка ўстановы. Гарла-хвацкі апынуўся перад пагрозай выкрыцця. Аднак і тут гэты прайдзісвет знаходзіць выйс-це: «Зрабіць так, каб Туляга і нават сам Чарна-вус былі тут у мяне на паслугах... на іх спінах у вялікія вучоныя ўехаць».
Каб здзейсніць свой план, дырэктар развівае актыўную дзейнасць: збірае плёткі, хлусню, карыстаецца дапамогай паклёпніка і падхалі-ма Зёлкіна, палахлівасцю Тулягі і даверлівас-цю Чарнавуса. Робіць гэта Гарлахвацкі вельмі спрытна і прафесійна. 3 рознымі людзьмі ён паводзіць сябе па-рознаму. Запалоханага Ту-лягу метадам шантажу прымушае напісаць за яго навуковую працу — даклад па палеанта-логіі: «Вы напішаце, а я прачытаю. Пасля мы зачытаем яго на савеце, апублікуем. Але вы ж разумееце, што ставіць сваё прозвішча побач з вашым мне нязручна».
Даверлівы Чарнавус, чалавек высокай год-насці, не разумее, чаму гэта з Масквы не прый-шоў водзыў на яго працу, чаму выдавецтва ад-маўляецца друкаваць яго кнігу, а над дачкой навісла пагроза выключэння з інстытута. і ніяк не можа зразумець, што прычына ўсяму — яго дырэктар.
У інстытуце геалогіі адбываюцца цікавыя падзеі. Замест таго, каб займацца навуковай дзейнасцю, вучоныя павінны даказваць, што яны не ворагі. Затое Гарлахвацкі — невук, прайдзісвет і кар'ерыст — адчувае сябе вельмі вольна. Але ўсе гэтыя непаразуменні адбыва-юцца да пэўнага часу. Пасля дакладу, якім Туляга помсціць свайму крыўдзіцелю, на па-верхню выходзіць увесь бруд Гарлахвацкага. Гэты прайдзісвет паўстае перад намі ў вобразе «свінтуса грандыёзуса». 3 Чарнавуса і Тулягі была знята пляма «ворагаў народа».
Сваім творам К. Крапіва дапамог нам зразу-мець тое страшнае становішча, у якім апыну-ліся ўсе нашыя суайчыннікі ў трыццатыя гады. Даў зразумець нам, як лёгка было ў той час прынізіць чалавека, а то і ўвогуле — ад-няць у яго жыццё. і разам з тым вучыць нас быць сумленнымі перад сабой і людзьмі, вы-крываць невуцтва, кар'ерызм і ўсе адмоўныя рысы чалавечага грамадства.