Аналіз дакастрычнiцкай творчасцi Янкi Купалы
Я.Купала — выдатны паэт-лірык. Лірыка займае галоўнае месца у яго творчасці. У ёй выказаны патрабаванне працоўных мас, думы аб свабодзе народа, любоў да Радзімы, цяжкая народная доля, гарачы пратэст супраць прыгнету працоўнага чалавека, заклікі да рэвалюц. барацьбы — асноўныя матывы дакастрычніцкай творчасці Я.К.
Першае — гэта вершы аб сялянскім жыцці. Многія вершы раскрываюць трагічны лес селяніна-батрака, настроі і перажыванні вясковай беднаты, якая пакутавала ад беднасці.
Верш "МУЖЫК” напісаны у 1905 г. У гэтым вершы намаляваны рэалістычны вобраз бел. селяніна-бедняка. Мужык жыве у страшнай беднасці, дзеці яго галадаюць, сам ён непісьменны. Свой хлеб павінен зарабляць цяжкай працай:
Чытаць, пісаць я не умею,
Не ходзіць гладка мой язык,
Бо толькі вечна ару, сею,
Бо я мужык, дурны мужык.
Паэт абураецца супраць бесчалавечных адносін пануючых класаў да працоўн. селяніна, выступая у абарону яго грамадск. спраў. У вершы падкрэслена высокая чалавечная годнасць мужыка, яго права на жыцце. Але хоць толькі дыць тут буду, Як будзе век тут мой вялік, Ніколі, браткі, не забуду, Што чалавек я, хоць мужык.
Мужык не толькі выказвае нездавальненне існуючым становішчэм, але і уведамляе сваю сілу, ён заяўляе: “Што хоць мной кожны пагарджае, Я буду жыць, бо я мужык!” У гэтых радках заключана асноўная думка верша. Паэт сцвярджае, што будучыня належыць чалавеку працы. Сцвярдженне працоўнай і чалавечай годнасці бел селяніна — адна з центральных тэм усей дакастрычніцкай лірыкі Я.К. У многіх сваіх вершах "Я мужык-беларус", "Жнея", "Аратар” паэт паказвае працоўную сілу мужыка, яго высокае маральнае хараство.
Рэвалюцыйна-вызваленчыя матывы. Я.К. — паэт-рэвалюцыяніст. Яго лірыка прасягнута рэвалюцыйна-вызваленчымі матывамі, у ёй гучыць смелы заклік да барацьбы супраць царскага самадзяржаўя. Верш "Там” з'яўляецца водгукам на рэвалюцыйныя падзеі 1905г. Ён — палымяная прамова паэта, накірованая да народа.
Тэма народу. У ліріцы Я.К. народ з'яўляецца галоўным героем яго твораў. “А хто там ідзе?” — адзін з самых лепшых твораў. У ім выказаны імкненні народа да сацыяльнага і нацыянальнага вызвалення — ён адносіцца да песеннай лірыкі. У апошняй страфе сцвярджаецца высокая чалавечая годнасць бел. народа.“А чаго ж захацелася ім — людзьмі звацца." Поспеху верша садзейнічала тое, што Горкі пераклаў яго на рускую мову і назваў яго гімнам бел. народу.
Вобраз радзімы у ліріцы Я.К. непарыўна звязаны з вобразам народа. Абуджаная рэвал. падзеямі Беларусь смела крочыць насустрач новаму жыццю. Я.К. любіць сваю Радзіму любоўю адданага сына-патрыёта. Паэт цверда верыць, што наступіць дзень, калі яго Радзіма стане вольнай і шчаслівай, калі яна займе свой пачэсны пасад між народамі. Тэме Радзімы прысвечаны вершы "Выйдзі", "Бацькаўшчына", "Маладая Беларусь". У паэзіі К. адлюстроўваецца не толькі жыцце белар. народа, яго праца, быт, але і родная прырода. Тэму народа можна прасачыць і у вершы "Гэй, наперад!” Тут Я.К. з'вяртаецца да працоўных Беларусі з заклікам да светлай будучыні. Ён упэўнены, што бел. народ вызваліцца ад гнету самадзяржаўя.
Пейзажная лірыка Я.К. сагрэта глыбокім пачуццем, любоў'ю да свайго краю, у ёй паэт не толькі праўдзіва перадае асаблівасці бел. прыроды, але і выказвае свае думкі, марыць аб вольным жыцці. Сярод пейзажных вершаў Я.Купалы вызначаюцца вершы: "Явар", "Лета", "Жніво", "Дзьве таполі". Гэтыя вершы з'яўляюцца лепшымі узорамі пейзажнай лірыкі паэта. Такім чынам, праўдзівасць, шчырасць і прастата — важнейшыя асаблівасці вершаў паэта.
Дыскусіі
2 года 33 недели назад
3 года 26 недель назад
3 года 32 недели назад
3 года 32 недели назад
3 года 42 недели назад
4 года 32 недели назад
4 года 33 недели назад
4 года 34 недели назад
5 лет 22 недели назад
5 лет 25 недель назад