Водгукі на вершы беларускіх паэтаў

Аналіз паэзіі Аркадзя Куляшова. Тэматыка, грамадзянскі пафас, філасофскія і маральна-этычныя праблемы

Авг/10

20

Сярэдняя: 2.8 (8 галасоў)

Аркадзь Куляшоў — паэт народнага таленту, высокай культуры, выключнай працаздольнасці. Ён нарадзіўся 6 лютага 1914 г. на ўсходзе Магілёўшчыны, гадаваўся на берагах Віхры і Бесядзі. Зялёныя дубровы і ельнікі, родныя рэкі, высокае неба Магілёўшчыны заўсёды жывуць у яго паэзіі.

Друкавацца пачаў з дванаццаці год. Ад бясхітрасных, але не прымітыўных ранніх вершаў да сапраўдных шэдэўраў паэзіі — такі шлях амаль паўвекавой творчасці паэта.

У 1930 г. выходзіць з друку першы зборнік А. Куляшова «Росквіт зямлі». У цэнтры ўвагі паэта — праца, імкненні, мары моладзі, якая шукае сваю дарогу ў жыцці. Жыццёвыя падзеі, з'явы, якія даследаваў паэт, неабсяжныя па шырыні ахопу. Пакуты людзей, пагнаных на імперыялістычную вайну, класавая барацьба на вёсцы, гераізм грамадзянскай вайны, калектывізацыя, Вялікая Айчынная вайна, пасляваеннае аднаўленне, космас і думы пра будучыню — гэта нават няпоўны пералік тых вялікіх падзей нашага жыцця, да якіх дакраналася пяро А. Куляшова. Можна смела сказаць, што паэзія А. Куляшова з'яўляецца духоўнай энцыклапедыяй яго пакалення.

Песню А. Куляшова ваенных гадоў не ўявіш інакшай, як у армейскім шынялі, з поўнай ваеннай выкладкай. У вершах гэтага часу сапраўды «ранай крывавай родныя сёлы дыміліся і гарады». Вершы ваеннага часу складаюць цэлы баладны цыкл пра подзвіг беларускага народа ў гады ліхалецця. Маладым жоравам паўстае герой верша «Крылы», які пакідае «маленства край», жоравам, што сабраўся «ў далёкі і цяжкі», але радасны вырай. Але гэта быў не бесклапотны палёт. Прыйшлося пераадолець шмат перашкод і выпрабаванняў, асабліва ваенных: «Свіст кулі чуў я на вайне, штык не здымаў з вінтоўкі». Вернасць свайму грамадзянскаму абавязку дала яму сілы выстаяць. Верш мае абагульняльны сэнс. Аўтарскае «я» сімвалізуе маладосць, якая трымала цяжкія іспыты і прынесла нямала ахвяраў, але не склала крылы, поўная палкай і непахіснай волі ляцець да нябёсаў.

Тэматычна блізкі да верша «Крылы» верш «Мае пасведчанне» (1957). Аўтар пачынае са сваей біяграфіі, а потым паступова пераходзіць да абагульненага вобраза пакалення, што перажыло шмат нягодаў. Нараджэнне паэта было адзначана ліхалеццем першай сусветнай вайны. Рана давялося герою выйсці на «бой смяротны» з «нянькаю няпрошанай людской».

А потым была яшчэ вайна. I з таго часу герою няма спачыну. Ён увесь час у паходзе. I толькі рэдка выпадаюць шчаслівыя хвіліны, калі ён наведвае родны дом. Усё запісана ў пасведчанні, якое выпісала герою само жыццё.

У вершах А. Куляшова прасочваецца прыём шырокага выкарыстання метафар. У такім плане напісаны верш «Колас» (1946). Паэт адзначае, што не маюць рацыі тыя, хто лічыць, што каласы на ніве бесклапотна цешацца надвор'ем, грэюцца на сонцы, а ў тэты час гаспадар не ведае спачыну, пацее ў працы пад сонцам. Гэта не так. Прырода жыве сваім жыццём, колас на ніве таксама працуе, ён занепакоены тым, каб заплаціць ураджаем гаспадару нівы. Праца коласа акупіцца тады, калі ён вырасціць не меней чым жменю зярнят. Але само гэта не зробіцца. Паэт параўноўвае працу коласа з працай чалавека. I той, і другі не ведаюць спачыну. Па сутнасці, А. Куляшоў уславіў у вершы працавітасць чалавека, найвялікшы клопат якога — карміць людзей. Колас пад пяром паэта вырастав ў магутны вобраз волата-працаўніка.

Пакуты, якія зазналі дзеці ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў — найяскравейшае сведчанне антычалавечнасці фашызму. Боль за дзяцей — самы востры боль вайны. Немагчыма чытаць без хвалявання «Баладу аб чатырох заложніках», якая пабудавана на праўдзівым жыццёвым матэрыяле. У цэнтры твора — дзеці-заложнікі камандзіра партызанскага атрада М. П. Шмырова. Вялікае гора падступае да нашага сэрца, калі мы бачым жудасную карціну расстрэлу дзяцей. Верш паказаў лепшае: размах партызанскай барацьбы, мужнасць народных мсціўцаў, але самае страшнае, што паўстае перад вачыма, гэта пакуты і трагедыя дзяцей у нямецкім палоне, жахлівыя злачынствы фашызму.

Гэтак жа сурова і мужна вырашалася А. Куляшовым лірычная тэма кахання. У аснове верша «Ліст з палону» (1942) ляжыць гісторыя лесу беларускай дзяўчыны, якую ворагі адарвалі ад роднай зямлі, ад дарагіх ёй людзей і асудзілі на здзекі. Верш напісаны ад імя жанчын-паланянак, якіх вораг вывез у нямецкую няволю. Дзяўчына разумев, якія пакуты яе чакаюць, але яна паводзіць сябе мужна, стала скупою на слёзы. Свайму любаму яна раскрывав свае жаданне закончыць жыццё самагубствам, але паланянка і гэтага пазбаўлена. Рака Дняпро нагадвае ёй малюнкі шчаслівага мінулага са'сваім каханым і, адначасова, яны перамяжоўваюцца з жахлівай рэчаіснасцю. Васількі за акном не прарочаць радасці, а нагадваюць гераіні аб пакутлівым лёсе паланянкі. У канцы верша гучыць своеасаблівы зварот — наказ воіну адпомсціць за ўсе яе пакуты.

У вершы «Крылы» (1945) паўстае вобраз крылатага птаха, якому выпала зведаць цяжкія выпрабаванні. «Крыды» — лірычны аўтапартрэт маладосці.

А. Куляшоў — паэт глыбока лірычны, ён стварыў свой непаўторны паэтычны свет. Творы А. Куляшова не старэюць, бо яны таленавіта ўвасобілі ў сабе канкрэтныя адзнакі нашага часу.