Водгукі на вершы беларускіх паэтаў

Водгук на раман Кузьмы Чорнага "Пошукі будучыні". Вобраз страшнага злодзея

Ноя/10

04

Яшчэ не ацэнена

Кузьма Чорны ў сваіх раманах вельмі добра рас-крыў тэму вайны і яе ўплыву на жыццё людзей. У ра-манах «Пошукі будучыні» і «Млечны шлях» мы да-ведваемся пра праблемы таго часу. Перад намі паўстае вобраз вялікага злодзея, які разлучае блізкіх людзей, здзекуецца з іхніх пачуццяў, парушае сямейнае шчас-це і гармонію. Гэты злодзей — вайна. Падзеі рамана «Пошукі будучыні» — яскравы прыклад існавання гэтага страшнага ворага людзей.
У пачатку твора перад намі паўстае карціна імпе-рыялістычнай вайны. Дзеці засталіся адны ў сваіх хатах, бо бацькі пайшлі на фронт. Вайна забрала іх маленства і прымусіла дачасна стаць дарослымі: весці гаспадарку, даглядаць малодшых брацікаў і сясцёр, ад-казваць самім за сваё жыццё. Вайна асудзіла іх на вельмі цяжкі лёс. На першых старонках рамана мы знаёмімся з Волечкай Нявадай, якая працуе па гаспа-дарцы, як дарослая. Волечку з яе бацькам разлучыла вайна. Дзяўчынка ўжо згубіла надзею, што бацька за-стаўся ў жывых, бо пісем ён не пісаў. Вось і апынулася Волечка адна на ўсім свеце. Кастуся Лукашэвіча з яго хворым бацькам прагналі з роднай хаты. Вайна разлучыла яго з Радзімай і бацькам. Асірацелы, абяз-долены, няшчасны, ён знемагаў у нудзе. Але ж і Касту-сю, і Волечцы яшчэ трэба было змагацца за сваё жыц-цё. Было цяжка паверыць, што калісьці прыйдзе светлая будучыня, і ўсе на свеце будуць шчаслівыя.
Стары Нявада не загінуў. Ён кожны дзень успамінаў сваю дачку, уяўляючы яе маленькай дзяўчынкай. Баць-ка марыў аб вяртанні ў родныя мясціны і жадаў гада-ваць сваю дачку, сачыць за яе станаўленнем. У яго былі жудасныя думкі аб тым, што, мабыць, Волечкі ўжо няма ў жывых. Надышоў доўгачаканы дзень сустрэчы. Але замест маленькай дзяўчынкі Нявада ўбачыў сталую жан-чыну, падобную, як дзве крошгі вады, на сваю маці. Нява-ду ахапіла вялікае шчасце. і ў той жа час сэрца яго напоў-нілася болем, бо гады праляцелі вельмі хутка, і бацька не бачыў, як вырасла яго маленькая дачка. Нехта зло-сны і бессардэчны адабраў у яго маленства Волечкі.
Падобная гісторыя здарылася з Сымонам Ракуць-кам. Ён рана застаўся адзін, бо бацьку і сястру забілі немцы. Калі ў яго самога нарадзілася дачка, а сын Тамаш толькі пачынаў хадзіць, ішла польская вайна. Ракуцька марыў аб тым, каб з яго дзецьмі не здарыла-ся тое, што адбылося з ім, каб яны заўсёды былі побач і жылі ў шчасці і спакоі. Надышоў той страшэнны час, калі Ракуцьку прыйшлося развітацца з жонкай і дзецьмі. Перад яго вачыма праляцелі гады сямейнага жыцця, дзяцінства Лізаветы і Тамаша, іхнія першыя ўсмешкі. Герой задаваў сабе пытанні, што чакае яго ў будучыні, што адбудзецца з яго дзетачкамі. Вялікая сцяна аддзяліла яго ад родных людзей, аддзяліла, ма-быць, назаўсёды. Ён спадзяваўся на тое, што некалі яму пашанцуе сустрэць сваю сям'ю. Сымон жыў ця-пер марамі, жаданнем, надзеяй, упартасцю. Ён не лічыў свае гады, але ж ведаў, што маладосць праходзіць. і калі ён убачыў сваю дачку, то зразумеў, што зусім яе не ведае. Яна вырасла без бацькі. У Ракуцькі не было шчасця трымаць яе на руках, песціць сваю маленькую дзяўчынку, назіраць за яе жыццём. У гэтым павінен той жа злодзей. Гэта ён адабраў маленства яго дачкі. А калі Ракуцька ўбачыў сваю старую жонку, ён у гэ-тым пераканаўся. Злодзей украў і маладосць жонкі. Гэта страшэнная пачвара адабрала ўсё святое: Радзі-му, маленства, маладосць. Сустрэўшы Тамаша, Ракуць-ка быў вельмі здзіўлены, бо перад ім стаяў не яго ма-ленькі сыночак, а салдат чужой арміі, у якога таксама ўкралі дзяцінства.
Дзеці, якія з'явіліся на свет дзеля шчасця, апыну-ліся ў жудасным становішчы. Частка іх жыцця не-зваротна знікла. 3 самага дзяцінства ў іхніх сэрцах з'явілася нянавісць да вайны, якая была вінавата ва ўсіх бедах людзей.
Так, вайна робіць няшчаснымі цэлыя народы, але ж войны пачынаюцца па волі людзей. Атрымліваецца, што людзі самі робяць сябе няшчаснымі. 3-за гэтага пакутуюць іх дзеці. Я лічу, што пакуль людзі не заду-маюцца над сэнсам свайго жыцця, не перастануць зма-гацца адзін з адным, вялікі страшны злодзей будзе з'яў-ляецца зноў і зноў.