Аналіз творчасці Францыска Скарыны. Подзвіг і трагедыя
...Як ад нараджэння звяры, што ходзяць у пустыні, ведаюць ямы ' свае; птушкі, што лятагоць у па-ветры, ведаюць гнёзды свае; рыбы, што плаваюць па моры і ў рэках, чуюць віры свае; пчолы і тым па-добныя бароняць вуллі свае, — так і людзі, дзе нарадзіліся і ўскорм-лены, да таго месца вялікую лас-ку маюць.
Ф. Скарына
Так выказаў свае адносіны да Радзімы ў прад-мове да адыой са сваіх кніг адзін з найярчэй-шых прадстаўнікоў эпохі Адраджэння — Фран-цыск Скарына. Скарына — першы, хто адкрыў ва ўсходняй Еўропе кнігадрукаванне і зрабіў квігу даступнай вялікаму колу людзей. Ска-рына — наш гонар і слава, бо яго нарадзіла і ўскарміла менавіта наша беларуская зямля.
Вучоба сыну полацкага купца давалася вельмі лёгка. Першапачатковую адукацьію Скарына атрымаў дома. Затым дапытлівы палачанін працягнуў сваё навучанне ў Кра-каўскім універсітэце. Але і гэта яго не задаво-ліла: у тысяча пяцьсот дванаццатым годзе ён бліскуча здаў экзамены ў італьянскім горадзе Падуя на годнасць доктара медыцыны.
Дарог перад Скарынам было шмат, але ён выбраў адну як самую галоўную — несці людзям святло ведаў. Менавіта ён пераклаў на родную мову Біблію і заснаваў усходнеславянскае кнігадрукаванне. Гэта было сапраўдньш додзвігам.
Ды толькі не зразумелі Скарыну, не пад-трымалі яго вялікіх задум выпгейшыя ўлады Вялікага княства Літоўскага. Таму давялося працаваць у чэшскай Празе. Там наш суай-чыннік выдаў кнігу «Псалтыр», дваццаць тры кнігі Бібліі, і толькі дзве апошнія — «Малая падарожная кніжка» і «Апостал» — былі надрукаваны ў Вільні.
Свой апошні спачын Францыску Скарыне давялося таксама шукаць на чужбіне, усё ў той жа Празе. Чамусьці спрадвеку вядзецца:. лёс чалавека, што імкнецца палепшыць становішча іншых, — трагічны. Яму не знаходзіццй месца ў роднай хаце.
Але, нягледзячы на гэта, імя Скарыны, вялікія справы жывуць і застануцца навечна ў сэрцах удзячных нашчадкаў.
Дыскусіі
2 года 33 недели назад
3 года 26 недель назад
3 года 32 недели назад
3 года 32 недели назад
3 года 42 недели назад
4 года 32 недели назад
4 года 33 недели назад
4 года 34 недели назад
5 лет 22 недели назад
5 лет 25 недель назад