Аналіз творчасці Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча. Культурна-асветніцкая дзейнасць пісьменніка
Уся літ. дзейнасць Д.-М. дзеліцца на да- і паcлярэформенную. Літаратурная дзейнасць Д.-М. дарэформеннага часу працякала ва ўмовах разлажэння прыгонніцтва і развіцця новых капіт. у абстаноўцы ўздыму ў краіне сялянск. руху і грамадска-палітычн. барацьбы, якая развярнулася вакол пытання аб прыгонным праве. Першы твор Д.-М. — камедыя "Сялянка". У ёй асноўнае месца адведена паказу ўзаемоадносін пана і селяніна. Затым Д.-М. піша вершаваныя аповесці "Гапон” і "Вечарніцы". Вершаваная аповесць — гэта асноўны жанр дарэформ. творчасці пісьменніка. У вершаванай аповесці сялянству адводзіцца галоўнае месца, і разлічана яна, галоўным чынам, на сялянскага чытача. Дарэформ. творчасць Д.-М. супярэчлівая. Праўдзівы паказ асобных з’яу народн. жыцця, маляунічае апісанне вясковых звычаяу і образоў, умелае выкарастанне фальклору — усе гэта мела станоўчае значэнне ў творчасці пісьменніка. Разам з тым, у дарэформ. творчасці Д.-М. можна знайсці вобразы і малюнкі, у якіх прыхарошваецца тагачасная рэчаіснасць, ідэалізуецца патріархальна-вясковы ўклад. У гэтым выяуляюцца рэакцыйныя рысы творчасці Д.-М. Паслярэфарм. уздым 80-х гадоў станоўча адбіўся на літаратурн. і грамадск. дзейнасць пісьменніка. Ён напісаў шмат новых твораў па матэріалам бел. жыцця. Нажаль, з багатай літарат. творчасці Д.-М. паслярэформ. часу захаваліся ўсяго толькі 2 п'есы і некалькі вершаў. Драматычныя творы складаюць лепшае, што мы маем у літаратурнай спадчыне пісьменніка. Яны не страцілі сваёй каштоўнасці і ў наш час. Белар. драматургія знаходзілася ў той час у зародкавым стане. Д.-М. з'явіўся адным з яе пачынальнікаў. Побач з літар. дзейнасцю Д.-М. праводзіў вялікую культурна-асветніцкую працу. Ен актыўна ўдзельнічаў у аматарскіх тэатральных гуртках, наладжваў спектаклі, літаратурныя вечары. Першая яго пастаноўка п'есы "Сялянка” адбылая ў Мінску ў 1952 г. пры ўдзеле аўтара. Д.-М. быў прыхільнікам пашырэння асвета сярод народа. Пісьменнік прымаў актыўны ўдзел у арганізацыі народных школ. На ўласныя сродкі ен заснаваў у Люцынцы школу для вясковых дзяцей. У гэтай школе сам Д.-М. і яго дачкі вялі заняткі. Па яго ініцыаціве было адкрыта некалькі пачатковых школ у Мінску. Пісьменнік змагаўся за свабоднае развіцце бел. мовы і літарат за навучэнне народнай мове. “ Наш сялянскі народ, ” - гаварыў ен, -“ мае права на навучэнне на роднай мове, так, як да нябеснага хлеба".
Дыскусіі
2 года 33 недели назад
3 года 26 недель назад
3 года 32 недели назад
3 года 32 недели назад
3 года 42 недели назад
4 года 32 недели назад
4 года 33 недели назад
4 года 34 недели назад
5 лет 22 недели назад
5 лет 25 недель назад