Аналіз творчасці Янкі Купалы. Уладар беларускай песні
Янку Купалу называюць уладаром беларускай песні. I гэта сапраўды так. Няма, відаць, такой тэмы, якую б не закрануў паэт у сваіх песнях-вершах. Гэта і жыццё яго суайчыннікаў, іх нялёгкая праца, сладзяванні на лепшую будучыню, гэта і прыгажосць роднага краю, і хараство чалавечай душы, і бессмяротнасць мастацтва, і шмат іншых. Па настрою песні Купалы таксама розныя: то вясёлыя і жыццярадасныя, то сумныя, а часам і гнеўныя.
Асобна можна выдзеліць тэму паэта і паэзіі. Яна займае значнае месца ў творчасці народ-нага песняра. Як толькі стаў пісаць вершы, Купала задумаўся над тым, якое месца ў жыцці людзей займае паэт, якое яго прызначэнне на Зямлі, I чым больш пісаў, тым выразней разу-меў, што быць паэтам — вельмі адказна. Што сапраўдны паэт той, чые вершы і песні даходзяць да глыбіні душы чалавека і дапамагаюць яму жыць, У сваім раннім вершы «Я не паэта» Я. Купала выказвае незадавальненне тым, што на Беларусі пакуль што мала паэтаў, якія б на роднай мове стваралі праўдзівыя творы аб жыцці свайго народа. Да сваёй твор часці Купала адносіцца крытычна, разумее, што яшчэ мала зрабіў для свайго народа, таму і гаворыць пра сябе: «Я не паэта».
У больш познім вершы «За ўсё...» Купала зноў звяртаецца да тэмы паэта і паэзіі. Гэты верш — справаздача паэта аб яго дваццацігадовай творчай дзейнасці. У пачатку верша Купала выказвае ўдзячнасць беларускаму народу:
За ўсё, што сёння маю,
Шпіо даў мне мой народ:
За кут у родным краю,
За хлеб-соль без клапот...
I тут жа паэт, аданіўшы сваё жыццё, з упэўненасцю гаворыць, што не быў абібокам, што не толькі браў ад свайго народа, а і плаціў яму слаўна, плаціў усім, чым мог, і галоўнае — сваёй песняй:
Я адплаціў народу,
Чым моц мая магла:
Зваў з путаў на свабоду,
Зваў з цемры да святла.
У вершы «Мая навука» Купала паказаў вельмі агульна свой цяжкі, цярністы шлях да высокага звання, дадзенага яму народам — «уладар беларускай песні». Купала адлюстраваў у сваім вершы той адзіны пачатак, з якога павінны пачынацца і жыццё чалавека, і яго творчасць, калі ён сапраўдны паэт — яго Бацькаўшчына. Свае тэмы і вобразы беларускі пясняр Купала браў менавіта адтуль.
Служэнню народу Я. Купала прысвяціў усё сваё жыццё. "Служыць Бацькаўшчыне — значыць жыць, быць непадзельна злітым з ёй, а яе болем і радасцю, трывогамі і клопатамі, буднямі і святамі", — гэта яго словы.
Дыскусіі
2 года 33 недели назад
3 года 26 недель назад
3 года 32 недели назад
3 года 32 недели назад
3 года 42 недели назад
4 года 32 недели назад
4 года 33 недели назад
4 года 34 недели назад
5 лет 22 недели назад
5 лет 25 недель назад