Беларуская літаратура XIX ст.
У канцы XVIII ст. беларускія землі (пасля трох падзелаў Рэчы Паспалітай) былі далучаны да Расіі. Пачаўся працэс русіфікацыі «благоприобретенных земель» на захадзе імперыі. Закрываюцца беларускія школы, выданне кніг на беларускай мове лічыцца справай крамольнай і небяспечнай. Замест назвы «Беларусь» стаў выкарыстоўвацца выраз «Северо-Западный край». Адметнай асаблівасцю літаратуры ў гэты перыяд з'яўляецца яе ананімны характар (паэмы «Энеіда навыварат», «Тарас на Парнасе», «Два д'яблы», гутаркі, лірычныя песні).
Вызначальнымі ж формамі яе становяцца бурлеска (жанр камічнай, парадыйнай паэзіі) і травесці (жанр гумарыстычнай паэзіі, бліакай да пародыі, дзе сур'ёзны біблейскі ці міфалагічны змест увасабляецца ў камічнай форме). Беларускія бурлескныя і травесційныя творы былі своеасаблівай рэакцыяй на каноны класіцызму, пашыраныя ў тагачаснай рускай і польскай літаратуры (у беларускай літаратуры класіцызм як напрамак наогул не склаўся). Камічны характар бурлескных твораў быў накіраваны супраць аджыўшых традыцый (правіл і густаў класіцыстаў) з мэтай пасмяшыць людзей, звярнуць увагу на простага чалавека з яго надзённымі праблемамі. Такія творы, напісаныя простай, падчас грубай мовай, заставаліся ў многім рукапіснымі і ананімнымі.
Далучэнне Беларусі да Расіі ўзмацніла нацыянальна-вызваленчы рух за аднаўленне беларускай дзяржаўнасці і сацыяльнае вызваленне сялянства. У першыя 30 гадоў XIX ст. на Беларусі ўспыхнула каля 30 буйных «мужыцкіх бунтаў». У Віленскім універсітэце ўзнікаюць тайныя студэнцкія таварыствы філаыатаў (аматараў ведаў і навукі) і філарэтаў (аматараў мудрасці і дабрачыннасці), якія патрабавалі нацыянальнай незалежнасці народам і знішчэння прыгоннага права. Аднак у 1823 г. таварыствы былі раскрыты, а многія іх удзельнікі арыштаваны і рэпрэсіраваны (Адам Міцкевіч, Ігнацій Дамейка, Ян Чачот, Тамаш Зан). Традыцыі разгромленых царызмам філаматаў і філарэтаў працягвала нелегальнаё «Дэмакратычнае таварыства», якое было арганізавана беларускім рэвалюцыянерам-дэмакратам, паэтам і публіцыстам Францішкам Савічам у Віленскай медыка-хірургічнай акадэміі (1836). Члены гэтай арганізацыі выступалі супраць прыгоннага права, за асвету народа і абуджэнне яго чалавечай годнасці, за роўнасць усіх нацый. Ф. Савіч за ўдзел у рэвалюцыйным руху быў арыштаваны і высланы ў салдаты на Каўказ.
У 1831 г. Беларусь падтрымала антырасійскае паўстанне ў Полыпчы, якое было жорстка падаўлена ўрадам Мікалая I. Царызм узмацняе каланіяльны ўціск: зачыняюцца Віленскі і Полацкі універсітэты; у 1839 г. ліквідуецца уніяцкая царква, а богаслужэнне ў цэрквах і касцёлах на беларускай мове забараняецца; у 1840 г. адмяняецца Літоўскі статут 1588 г. і ўсё справаводства пераводзіцца на расійскае заканадаўства. Але царызм не змог задушыць нацыянальна-адраджэнскі рух. У 1863 г. беларускі народ і яго браты па няволі ў Полынчы і Літве ўзняліся на паўстанне, якім на Беларусі кіраваў Кастусь Каліноўскі. Нягледзячы на жорсткую расправу з барацьбітамі, ідэя нацыянальнага вызвалення працягвала жыць.
Актывізацыі працэсу беларускага адраджэння ў другой палове XIX ст. спрыялі працы этнографаў і фалькларыстаў I. Насовіча, П. Бяссонава, П. Шэйна, Б. Раманава, М. Шкіфароўскага, У. Дабравольскага. Імі былі выдадзены дзесяткі тамоў беларускага фальклору (казак, песень, легенд, паданняў, прыказак і прымавак), якія расказалі ўсяму чалавецтву пра глыбока самабытную нацыянальную беларускую культуру, пра жыццяздольны беларускі народ і яго вялікую духоўную сілу. Грамадска-палітычны рух на Беларусі ў гэты перыяд узначальвалі рэвалюцыянеры-народшкі. У 1884 г. у Пецярбургу на рускай мове пачаў выходзіць часопіс «Гомон», які быў органам беларускай фракцыі «Народная воля» і выражаў погляды рэвалюцыйна настроенай моладзі. Пад рэдакцыяй А. I. Марчанкі і X. А. Ратнера выйшла два нумары часопіса, якія мелі падзагаловак «Беларускі сацыяльна-рэвалюцыйны агляд». Гоманаўцы заклікалі да барацьбы з самадзяржаўем, выступалі за ўстанаўленне рэспублікі, выказвалі ідэю аб праве беларускага народа «на аўтаномную федэратыўную самастойнасць у сям'і іншых народнасцей Расіі», сцвярджалі самабытнасць беларускай культуры, мовы і літаратуры. Аднак ім не ўдалося пазбегнуць памылак, уласцівых народнікам таго часу. Адстойваючы інтарэсы сялян, гоманаўцы не бачылі іх сацыяльнага расслаення, перабольшвалі ролю інтэлігенцыі ў будучай барацьбе.
Дыскусіі
2 года 39 недель назад
3 года 32 недели назад
3 года 38 недель назад
3 года 38 недель назад
3 года 48 недель назад
4 года 38 недель назад
4 года 39 недель назад
4 года 40 недель назад
5 лет 28 недель назад
5 лет 31 неделя назад