Беларуская літаратура XX ст.
На пачатку XX ст. назіраецца ўздым нацыянальнавызвалеячага руху. У 1902 г. была створана першая беларуская палітычная партыя — Беларуская сацыялістычная грамада (БСГ), праграмныя ідэі якой падтрымлівалі Іван і Антон Луцкевічы, Вацлаў Ластоўскі, Цётка, Карусь Каганед, Аляксандр Уласаў і інш. Мэтай сваёй дзейнасці БСГ ставіла абуджэнне нацыянальвай свядомасці беларускага народа, стварэнне аўтаномнай Беларускай рэспублікі з парламентам у Вільні. У рэвалюцыйных бурах 1905—1906 гг. нараджаліся адрадакэнскія творы Цёткі, Я. Купалы, Я. Коласа, М. Багдановіча, А. Гаруна.
Важную ролю ў росце нацыянальнай свядомасці, актывізацыі літаратурнага працэсу, згуртаванні інтэлігенцыі адыгралі легальныя газеты «Наша доля» і «Наша ніва». У першым нумары «Нашай долі» былі надрукаваны апавяданне Цёткі «Прысяга над крывавымі разорамі» і верш тады яшчэ малавядомага Коласа «Наш родны краЙ». Аднак за празмерна радыкальны змест надрукаваных матэрыялаў газета была забаронена і ўсе выдадзеныя шэсць нумароў канфіскаваны.
Арганізатарамі выдання «Нашай нівы» былі лідэры БСГ Іван і Антон Луцкевічы, Аляксандр Уласаў. На васьмі старонках газеты друкаваліся творы Я. Куцалы, Я. Коласа, А. Гаруна, М. Багдановіча, М. Гарэцкага, Ц. Гартнага, Ядвігіна Ш,, 3. Бядулі і інш. Газета несла словы праўды і надзеі на вызваленве ў самыя аддаленыя куткі Беларусі. Дзесяцігоддзе, калі выходзіла «Наша ніва» (1906—1915), атрымала ў гісторыі назву «нашаніўскага кругабегу» («нашаніўскага перыяду»). Гэта Сыў перыяд, калі выношвалася думка аб удаснай дзярясаўнасці і поўнай незалежнасці Беларусі. Газета патрабавала ўвядзення ў школы, цэрквы і касцёлы беларускай мовы, выкрывала рэакцыйны характар дзейнасці рускіх і польскіх шавіністаў, спрыяла выданню літаратурных зборнікаў і папулярнага ў тыя часы «Беларускага календара». У гэты ж перыяд пачынаюць выдавацца часопісы «Саха» (1912—1914), «Лучынка» (1914), ствараюцца выдавецкія таварыствы «Загляне сонца і ў наша аконца» (1906—1914) і «Наша хатка» (1908—1911). Друкарня Марціна Кухты ў Вільні выпусціла ў свет творы М. Багдановіча, Я. Коласа, Цёткі, Ф. Багушэвіча. У 1907 г. узнікае першы нацыянальны беларускі тэатр, кіраўніком якога становіцца вядомы акцёр і рэжысёр Ігнат Буйніцкі. Але, што самае галоўнае, перыяд гэты быў адзначаны небывалым уздымам нацыянальнай самасвядомасці. Менавіта гэты час уваскрашаў Я. Купала ў вершы «Маладая Беларусь» (1911—1912):
Ад мяжы да мяжы, ад каііца да капца
Абнаўлення павевы расходзяцца,
Абнімае душу без граніц, без канца
Маці-радасць, што лепшы дзень родзіцца...
Расцвітай жа, ўзнімай на арліных крылах
Душы, сэрцы і думы эаспаныя,
Вызывай, выклікай на вялікі прасцяг
Сілу, ведзьмай-пятлёй не чапаную.
Полымя першай сусветнай вайны ахапіла і Беларусь. Яна ператварылася ў фронт, дзе адбывалася страшнае злачынства супраць народаў. Нацыянальнавызваленчая барацьба на захадзе Расійскай імперыі дасягнула сваёй кульмінацыі. Дзяржаўную незалежнасць заваявалі Фінляндыя, Эстонія, Латвія, Літва, Полыпча. 18 снежня 1917 г. у Мінску быў скліканы Першы Усебеларускі кангрэс палітычных сіл. Нягледзячы на яго разгон балынавіцкім кіраўніцтвам «Западной области» (так тады афіцыйна называлася Беларусь), кангрэс паспеў стварыць Выканаўчы камітэт. Ён кіраваў нацыянальна-вызваленчым рухам і падрыхтаваў абвяшчэнне 25 сакавіка 1918 г. вольнай і незалежнай Беларускай Народнай Рэспублікі (БНР). Стварэнне БНР было заканамерным этапам у развіцці нацыянальна-вызваленчага руху на Беларусі. Аднак гэта выклікала абурэнне ў германскіх улад (па Брэсцкім узгадненні цэнтральная і ўсходняя часткі Беларусі былі акупіраваны немцамі да 11 лістапада 1918 г.) і ў кіраўніцтва балынавіцкай партыі. Пасля капітуляцыі Германіі БНР была ліквідавана войскамі Чырвонай Арміі, а беларускі ўрад эміграваў за мяжу. 30—31 снежня 1918 г. Паўночна-Заходняй абласной канферэнцыяй РКП(б), якая праходзіла ў Смаленску, было абвешчана стварэнне БССР. Старшыной Часовага рабоча-сялявскага савецкага ўрада БССР стаў 3. Жылуновіч (Цішка Гартны). Але ўжо праз месяц на 1-м Усебеларускім з'ездзе Саветаў (2—3 лютага 1919 г.) Смаленская, Віцебская і Магілёўская губерні былі адарваны ад БССР і далучаны да Расіі. У складзе ж Мінскай і Віленскай губерняў 27 лютага 1919 г. была ўтворана Літоўска-Беларуская ССР, якая перастала існаваць летам 1919 г. (у сувязі з акупацыяй Мінска польскімі войскамі). У ліпені 1920 г. пасля вызвалення часцямі Чырвонай Арміі Мінска Беларуская ССР была абвешчана другі раз. Межы рэспублікі канчаткова акрэсліліся пасля Рыжскага мірнага дагавора 1921 г.: у склад БССР уваходзіла ўсяго 6 паветаў Мінскай губерні з насельніцтвам 1,6 мільёна чалавек. I толькі ў 1924 і 1926 гг. Беларусі былі вернуты тэрыторыі Віцебскай і Магілёўскай абласцей, а таксама Гомельскага і Рэчыцкага паветаў. Болем за Бацькаўшчыну, якую рвалі на кавалкі, прасякнуты многія творы Я. Купалы, Я. Коласа. У іх — непасрэдныя водгукі на становішча Беларусі пасля прыняцця Рыжскага дагавора. 3 сумам усклікае Я. Купала:
Як сон няэбытай абяцанкі...
Заціхнуў шлях, як птах зімой,
Цяпер даўгінаўскай фурманкі
Ты не спаткаеш, браце мой
Ты не спаткаеш стуль суседа,
А мо й матулі з вас які...
Былі сваімі ў шчасці, ў бедах, —
Цяпер чужыя чужакі.
(“Па даўгінаўскім гасцінцы”)
Нягледзячы на вайну, акупацыю, гандаль беларускімі землямі, нацыянальна-адраджэнскі рух не змог заціхнуць. У 1920 г. ствараюцца выдавецтва «Беларусь» і Беларускі дзяржаўны тэатр (будучы тэатр імя Я. Купалы). У 1921 г. адкрываецца Беларускі дзяржаўны універсітэт, а ў 1922 г. — Дзяржаўная бібліятэка, Інстытут беларускай культуры (папярэднік Акадэміі навук), дзе працавалі выдатныя вучоныя і пісьменнікі В. Ігнатоўскі, М. Байкоў, Ц. Гартны, Я. Лёсік, Я. Купала і інш. 3 1924 г. пачаўся планамерны перавод справаводства на беларускую мову. У літаратуры, якой быў уласцівы пошук новых ідэй, стылявых і жанравых форм, пачынае заяўляць пра сябе новае пакаленне пісьменнікаў: К. Чорны, П. Галавач, М. Зарзцкі, М. Чарот, У. Дубоўка, Я. Пушча, П. Трус, У. Хадыка, Ю. Гаўрук, А. Дудар, А. Вольны і інш. Народжаныя складаным часам, маладыя пісьменнікі былі акрылены пафасам рэвалюцыйных пераўтварэнняў, марылі аб стварэнні шэдэўраў новай літаратуры, узняцці беларускага мастацкага слова на небывалыя вышыні. Узнікаюць літаратурныя аб'яднанні, розныя па сваіх ідэйна-творчых праграмах, але адзіныя ў сваёй мэце — стварыць новую беларускую літаратуру.
Самым прадстаўнічым у 20-я гг. было літаратурнае аб'яднанне «Маладняк», утворанае ў канцы 1923 г. Да 1926 г. яно па сутнасці было адзінай масавай літаратурна-асветніцкай арганізацыяй, якая мела свае філіялы ў Віцебску, Полацку, Бабруйску, Магілёве і іяшых гарадах рэспублікі, а таксама ў Маскве, Смаленску, Празе, Рызе. Аб'яднанне мела свой друкаваны орган — часопіс «Маладняк», — дзякуючы якому вялася шырокая прапаганда мастацкай літаратуры, выяўляліся маладыя таленты. Маладнякоўцамі ў розныя гады былі К. Чорны, 3. Бядуля, К. Крапіва, У. Дубоўка, Я. Пушча, М. Чарот, Я. Скрыган, А. Вольны, У. Жылка, М. Зарэцкі і інш. У сваіх творах члены аб'яднання ўсхвалялі рэвалюцыю і новы лад жыцця, заклікалі ўключыцца ў будаўніцтва новага грамадства. Знаходзячыся ў пошуках новых мастацкіх форм і сродкаў, ствараючы «вечнае» мастацтва, некаторая частка маладнякоўцаў у той жа час негатыўна ставілася да літаратурных здабыткаў мінулых часоў, адмаўляла фальклор, скептычна (часам і варожа) адносілася да творчасці Я. Коласа, Я. Купалы, А. Гаруна, М. Багдановіча. Гэта з'явілася адной з прычын выхаду з аб'яднання ў 1926 г. К. Чорнага, М. Лужаніна, П. Глебкі, К. Крапівы, Я. Пушчы, У. Дубоўкі, якія ўтварылі новую літаратурную арганізацыю «Узвышша». У 1928 г. «Маладняк», які ператварыўся з літаратурнага ў заідэалагізаванае культурна-асветвіцкае аб'яднанне, быў перайменаваны ў БелАПП — Веларускую асацыяцыю пралетарскіх пісьменнікаў (яна праіснавала да 1932 г.).
Творчым ядром колькасна нешматлікага літаб'яднання «Узвышша» сталі У. Дубоўка, К. Чорны, К. Крапіва, Я. Пушча, М. Лужанін, С. Дарожны. Члены гэтай арганізацыі арыентаваліся на традыцыі класічнай літаратуры, вусную народную творчасць, удзялялі шмат увагі паказу жыцця беларускага сялянства, заклікалі да пошукаў творцамі свайго індывідуальнага стылю, да стварэння высокамастацкіх твораў. Аб'яднанне мела свой друкаваны орган — літаратурва-мастацкі часопіс «Узвышша», які вёў актыўную палеміку з «Маладняком». Члены «Узвышша» ўнеслі значны ўклад у развіццё беларускай нацыянальнай прозы і паэзіі. Так, у перыяд дзейнасці «Узвышша» К. Чорны напісаў раманы «Сястра», «Зямля», «Бацькаўшчына», 3. Бядуля — аповесць «Салавей», А. Мрый — сатырычны раман «Запіскі Самсона Самасуя», У. Дубоўка — паэмы «Штурмуйце будучыні аванпосты», «I пурпуровых ветразяў узвівы». У канцы 20-х гг. з боку афіцыйных улад пачаліся абвінавачванні членаў «Узвышша» ў адыходзе ад пралетарскай культуры, «ідэалагічнай заганнасці», «паэтызацыі дробнабуржуазнага сялянства», у непрыняцці палітыкі калектывізацыі. Усё гэта з'явілася прычынай спынення дзейнасці аб'яднання ў 1931 г.
У 1927 г. старэйшыя пісьменнікі Я. Купала, Я. Колас, Ц. Гартны, У. Галубок і іншыя стварылі аб'яднанне «Полымя», якое існавала да 1932 г. Члены аб'яднання выступалі за творчае супрацоўніцтва з іншымі арганізацыямі, імкнуліся ўраўнаважыць палярныя тэндэнцыі ў літаратурным руху. Аднак гэтага не ўдалося дасягнуць, бо і ў «Полымі» існавалі розныя ідэйна-эстэтычныя напрамкі і розныя погляды на развіццё літаратуры.
У 1932 г. пасля пастановы ЦК ВКП(б) «Аб перабудове літаратурна-мастацкіх арганізацый» усе літаб'яднанні былі распушчаны. Утвораны ў 1934 г. Саюз пісьменнікаў Беларусі цэнтралізаваў кіраванне ўсёй нацыянальнай літаратурай. Узмацняецца дыктатура таталітарнай улады, пачынаюцца масавыя рэпрэсіі. Пад выглядам барацьбы за пралетарскую культуру, выкрыцця так званых нацыянал-дэмакратаў (нацдэмаў) вядзецца планамернае вынішчэнне пісьменнікаў, работнікаў навукі, культуры, мастацтва. Падаўляецца ўсялякае іншадумства, ганьбуецца спадчына народа, яго нацыянальная мова. Лепшыя сыны Бацькаўшчыны становяцца «ворагамі народа», «цемрашаламі», «абаронцамі кулацтва», «феадаламі-прыговнікамі», «буржуазнымі нацыяналістамі», «контррэвалюцыянерамі» і падвяргаюцца арыштам, здзекам, катаванням. Фальсіфікуецца «справа» антысавецкай нацдэмаўскай арганізацыі «Саюз вызвалення Беларусі», за прыналежнасць да якой было асуджана каля 200 выдатных дзеячаў нацыянальна-вызваленчага руху. Кіраўніцтва гэтай выдумавай арганізацыяй спрабавалі прыпісаць Янку Купалу, які, даведзены да адчаю цкаваннем у друку і неаднаразовымі допытамі ў ДПУ, у лістападзе 1930 г. зрабіў спробу самагубства.
У 1931 г. быў сасланы ў Кіраў, а ў 1938 г. расстраляны Максім Гарэцкі. Яго раманы «Віленскія камунары» і «Камароўская хроніка» выйшлі з друку толькі пасля рэабілітацыі пісьменніка ў 1963 г. За праўдзівае адлюстраванне працэсу калектывізацыі ў рамане «Вязьмо» яго аўтар Міхась Зарэцкі быў арыштаваны і ў 1941 г. расстраляны. Былі расстраляны акадэмікі Вацлаў Ластоўскі і Браніслаў Тарашкевіч, пісьменнікі Міхась Чарот, Уладзіслаў Галубок, Платон Галавач, Алесь Салагуб, Алесь Дудар, Тодар Кляшторны, Анатоль Вольны, Юлій Таўбін і інш. Яны навечна засталіся маладымі ў Курапатах і запалярнай мерзлаце. Амаль па тры дзесяцігоддзі правялі ў ссылках вялікія пакутнікі Уладзімір Дубоўка і Язэп Пушча. За кратамі і ў высылцы апынуліся Кузьма Чорны, Максім Лужанін, Уладзімір Жылка, Мікола Хведаровіч, Уладзімір Хадыка, Юрка Гаўрук, Янка Туміловіч. У адным са сваіх вершаў Анатоль Вольны ўсклікне:
Петлі,
Петлі.
Рэжуць галовы;
Яны падаюць, —
Дае іх падэеці?
Гэта Беларусі леншыя дэеці...
Літаратараў знішчалі не толькі фізічна. Знікалі творы з часопісаў, кніг, бібліятэчных фондаў; знішчаліся рукапісы, картатэкі, дзённікі. Але пакаранне забыццёы не ыожа быць вечныы. Сёння ў літаратуру вяртаюцца «забытыя» іыёны, а скалечаныя таталітарнай сістэыай лёсы і творчасць «забытых» пісьменнікаў сталі прадыетаы даследавання, каб у хуткім часе стаць духоўным набыткам шырокага кола чытачоў.
Дыскусіі
2 года 33 недели назад
3 года 26 недель назад
3 года 32 недели назад
3 года 32 недели назад
3 года 42 недели назад
4 года 32 недели назад
4 года 33 недели назад
4 года 34 недели назад
5 лет 22 недели назад
5 лет 25 недель назад