Тэма паэта i паэзіі ў творчасці Янкі Купалы
Значнае месца ў творчасці Я. Купалы займае тэма паэта і паэзіі. Паэт, на думку Я. Купалы, павінен быць выразнікам дум і спадзяванняў народа, змагаром за яго лепшае будучае. У адным з ранніх вершаў «Я не для вас...» сцвярджаецца думка, што сапраўдны паэт павінен служыць людзям працы, што яго песня, талент і сэрца павінны належаць «бедным і загнаным»:
Я не для вас, ланы, о не,
А я для бедных і загнаных,
Я з імі мучуся ўраўне,
Ў адных закут з імі кайданах...
Погляды Я. Купалы на прызначэнне паэта і паэзіі выяўляюцца ў вершах «3 кутка жаданняў», «3 маіх песень», «Не кляніце мяне» і інш. Сваё пяснярскае прызнанне паэт бачыць у служэнні бацькаўшчыне, у праўдзівым паказе народнага жыцця. Грамадзянскі абавязак паэта — шукаць тыя шляхі-дарогі, якія б прывялі народ «к яснаму сонцу», «к славе». У вершы «3 кутка жаданняў» Я. Купала гаворыць, што ён не жадае гучнай славы. Галоўнае для яго быць праўдзівым выразнікам дум мільёнаў працоўных людзей:
3 цэлым народам гутарку весці,
Сэрца мільбнаў падслухаць біцця —
Гэткаб шукаю цэлы век чэсці,
Гэта адно мне падпорай жыцця.
Песню стварыці ясну, як нсба,
У кожнай з сй хацс быць мілым гасцём...
Працягам размовы пра месца паэта ў жыцці, пра сутнасць сапраўднай паэзіі з'явіліся вершы «Мая
навука», «Трэба наы песень», «За ўсё». У вершы «Мая навука» (1919) Я. Купала сцвярджае, што жыццё народа ва ўсіх яго праявах было калыханкай, якая нарадзіла ў паэта самыя светлыя дуыкі. Песня паэта ўвабрала ў сябе шуы адвечнага бору, шэпт спелых пшанічных каласоў, шэлест лісця ўзыежных ігруш і таропкі плюскат вод... Прызнаныы майстран настацкага слова, на дунку Я. Купалы, ножа стаць толькі той творца, які ўзгадаваны, успешчаны на нацыянальнай глебе. Сваю ўдзячнасць народу за любоў да паэзіі, «за кут у роднын краю, за хлеб-соль без клапот» выказвае пясняр у вершы «За ўсё» (1926). Да гэтага часу яму было прысвоена званне народнага паэта, і Я. Купала, аглядаючыся на пройдзены шлях, піша, што свае песні складаў ён і «сярод крыжоў, магіл», пісаў не раз «крывёй з сваіх грудзей», заўсёды быў разан з народан, жыў яго думамі і надзеямі. Былі яго песні невясёлыя, калі бачыў, як зневажаецца мова беларусаў, топчацца іх годнасць. Былі і радасныя песні, калі бачыў паэт, што яго заклікі да лепшай долі, яго праўдзівыя словы былі пачуты людзьмі:
Я адплаціў народу,
Чым моц мая магла:
Зваў а путаў на свабоду,
Зваў з цсмры да святла.
Дыскусіі
2 года 33 недели назад
3 года 26 недель назад
3 года 32 недели назад
3 года 32 недели назад
3 года 42 недели назад
4 года 32 недели назад
4 года 33 недели назад
4 года 34 недели назад
5 лет 22 недели назад
5 лет 25 недель назад