Ткаць са слоў габелен таямнічы...
Ірына Хадарэнка (Шумская) стала выступаць у друку на пачатку 90-х. Падборкі яе вершаў і апавяданняў з’явіліся на старонках розных перыядычных выданняў – ад “Вясёлкі” і “Першацвета” да “Народнай волі”, “Роднага слова” і “Літаратурнай Беларусі”. Выйшлі кнігі “Лабірынты душы” (1996), “Чорная ружа” (1998), “Танцы на шкле” (1999) і "Свядомаграфія" (2012). Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў.
Паэзія І. Хадарэнка вызначаецца як тэматычнай, так і выяўленча-жанравай навізной, памкненнем па-свойму “ў мастацтва дзверы адчыніць”, “ткаць са слоў габелен таямнічы”... Характэрна, што ў дадзеным выпадку рэч не толькі пра ЯК (якім чынам пісаць), але і пра ШТО (пра грамадзянскі клопат, ідэйна-эстэтычны змест). Пазбягаючы спрошчанай публіцыстычнасці, паэтэса знаходзіць надзвычай дакладныя надзённыя словы пра лёс краіны, стан нашага сённяшняга грамадства, пра тое, як “нацыя герояў ператвараецца ў планктон”, а “замест людзей з’яўляюцца істоты” і чаму “краіне туману… сілы волі не стае”.
Мушу заўважыць, што Ірына Хадарэнка вылучаецца не толькі як паэтэса. Справа ў тым, што яна паспяхова спалучае літаратурную творчасць з навуковай, педагагічнай і грамадскай дзейнасцю. Скончыла аспірантуру Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў і абараніла кандыдацкую дысертацыю па спецыяльнасці “тэорыя і гісторыя культуры”. Выдала манаграфію “Музычная творчасць як сацыякультурная з’ява”. Закончыла 4-ю Ўсходне-Езрапейскую школу палітычных даследаванняў пры Радзе Еўропы. Стажыравалася ў Варшаўскім і Ягелонскім універсітэтах. Друкавалася нават у “Беларускім дайджэсце” ў ЗША.
Дыскусіі
2 года 33 недели назад
3 года 26 недель назад
3 года 32 недели назад
3 года 32 недели назад
3 года 42 недели назад
4 года 32 недели назад
4 года 33 недели назад
4 года 34 недели назад
5 лет 22 недели назад
5 лет 25 недель назад